Сёньня ў Менску распачаўся судовы працэс над адным з арганізатараў "Маршу Свабоды" 17 кастрычніка Алесям Бяляцкім. Рашэньне суду будзе агучанае ў чацьвер, 25 лістапада. 37-гадовага Алеся Бяляцкага – старшыню Праваабарончага цэнтру "Вясна-96" і намесьніка старшыні БНФ – абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 167 (часткі 2) Адміністрацыйнага кодэксу – "арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі". Алесь Бяляцкі – адзін з заяўнікаў "Маршу Свабоды", жорстка разагнанага ўладамі 17 кастрычніка. На сёньняшнім судовым паседжаньні прысутнічалі прадстаўнікі АБСЭ і чэскія праваабаронцы. Судзьдзя Савецкага суду Менску Іна Шэйко не задаволіла сёньня два хадайніцтвы, якія былі заяўленыя Бяляцкім на пачатку працэсу – першае хадайніцтва тычылася прагляду відэастужкі з "Маршу Свабоды"; згодна з другім хадайніцтвам, Бяляцкі раіў дачакацца вынікаў працэсу ў Маскоўскім судзе, куды ён накіраваў скаргу на дзеяньні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту, які, нагадаю, забараніў шэсьце 17 кастрычніка. Адвакатка Бяляцкага Натальля Тарасюк, пазнаёміўшыся з матэрыяламі справы, паведаміла нашаму радыё, што ў пратаколах міліцыянтаў, якія фігуруюць у якасьці асноўных доказаў, пераблытана нават імя Бяляцкага – старшыня Праваабарончага цэнтру названы Аляксеем, замест Алеся. У міліцэйскіх пратаколах няма даты, калі яны складзеныя. Але найбольш зьдзівіла адвакатку тое, што за некалькі хвілінаў да пачатку працэсу аўтары пратаколаў – міліцыянты – заходзілі да судзьдзі і, магчыма, нешта дапісвалі ў пратаколы. Камэнтуючы пачатак судовага працэсу, Бяляцкі заявіў: (Бяляцкі: ) "Суд схіляецца да таго, каб прызнаць мяне вінаватым". (Карэспандэнт: ) "Як бы Вы пракамэнтавалі той факт, што супрацоўнікі міліцыі, якія павінны даваць паказаньні, напярэдадні перапісвалі альбо мелі дачыненьні да пратаколу, і ў пратаколах саміх не пазначаная дата?" (Бяляцкі: ) "Гэта практыка складаньня пратаколаў супрацоўнікамі міліцыі, тое, што яны назвалі мяне Аляксеем, а не Аляксандрам, гэта таксама гэта пацьвярджае". Судзьдзя Іна Шэйко, якая павінна вынесьці вырок ў чацьвер, ад камэнтароў адмовілася.

Самае папулярнае
1