Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зямля


Зямля – гэта тое, што ў нас пад нагамі і тое, што мы маглі б бачыць з космасу. Зямля дзеліцца на тэрыторыі, пляцоўкі, надзелы. Але застаецца адзінай і непадзельнай.

Зямля заўсёды сырая, але, часам, гарыць пад нагамі ў акупантаў. Зямля – тое, што нас носіць пры жыцьці, і тое, куды мы кладземся пасьля сьмерці.

Зямля вельмі старая. Яна старэйшая ня толькі за асобнага чалавека, але і за ўсё чалавецтва. Калісьці праз мільёны, мільярды гадоў яна астыне, і тады чалавецтва будзе вымушанае шукаць сабе новую зямлю. Пра гэта будуць складацца легенды, міты, пісацца раманы і паэмы.

І магчыма тады адзін з гісторыкаў, які будзе займацца далёкім і дзіўным ХХ стагодзьдзем, прыгадае паэму Якуба Коласа “Новая Зямля”. І хаця шмат што з дэкарацыяў эпохі будзе ўжо незразумелым, шмат якія дэталі прыйдзецца тлумачыць у камэнтарах дробным шрыфтам, сама гісторыя пра пошукі кавалка сваёй зямліцы застанецца блізкай і актуальнай.

Бо і тая зямля, што ў нас пад нагамі, і тая, што абарочваецца вакол сонца, адная і тая ж зямля.

Ігар Бабкоў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG