Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі прызнаў перамогу апазыцыі


Апазыцыя сьвяткуе перамогу
Апазыцыя сьвяткуе перамогу

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі прызнаў перамогу апазыцыі на выбарах у грузінскі парлямэнт па партыйных сьпісах, але падкрэсьліў, што кіроўная партыя лідзіруе ў аднамандатных акругах.

«Мы павінны навучыцца працаваць разам, нягледзячы на напружаную перадвыбарчую кампанію», - сказаў Саакашвілі, выступаючы па тэлебачаньні.

Са 150 дэпутатаў 77 абіраліся па сьпісах (па прапарцыйнай сыстэме), 73 - па мажарытарных (аднамандатных) акругах.

Паводле экзыт-полаў грузінскіх праўладных тэлеканалаў, блёк Іванішвілі лідзіруе на выбарах у парлямэнт з 35%, у той час як у партыі «Адзіны нацыянальны рух», якая падтрымлівае прэзыдэнта краіны Міхаіла Саакашвілі – 30%.

У цэнтры Тбілісі адсьвяткаваць перамогу сабраліся тысячы прыхільнікаў апазыцыйнай кааліцыі «Грузінская мара».

Паведамляецца, што на плошчы Свабоды ў цэнтры грузінскай сталіцы ўжо перакрыты рух, мантуецца сцэна, зь якой павінен выступіць лідэр «Грузінскай мары» Бідзіна Іванішвілі.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:23 0:00
Наўпроставы лінк






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG