73 дэпутаты будуць абраныя паводле мажарытарнай сыстэмы ў аднамандатных акругах, і 77 дэпутатаў — паводле прапарцыйнай сыстэмы з партыйных сьпісаў.
Створаны выбарчы ўчастак і ў амбасадзе Грузіі ў Беларусі.
Сямён Іясэліяні, старшыня выбарчай камісіі, што разьмясьцілася ў амбасадзе Грузіі ў Менску, распавёў: зарэгістравалася для галасаваньня 397 чалавек. Рэгістрацыя завяршылася 13 верасьня а 18-й гадзіне. Але многія грузіны, якія пражываюць у Беларусі, ня ведаюць, што каб прагаласаваць, трэба было загадзя стаць на консульскі ўлік і зарэгістравацца, кажа спадар Іясэліяні:
«Прыходзяць, але закон ёсьць закон, і некаторыя сыходзяць, не прагаласаваўшы».
Карэспандэнтка: «А шмат выбарцаў ужо прагаласавала?»
«На жаль, няшмат. Да абеду — працэнтаў 30. Але, спадзяюся, да 20 гадзіны бальшыня прыйдзе».
Карэспандэнтка: «А якая ў Грузіі выбарчая сыстэма — мажарытарная, зьмяшаная?»
«У Грузіі і мажарытарная, і партыйная. Але тут, у амбасадзе Грузіі ў Беларусі, толькі партыйная. 14 партыяў і 2 выбарчыя блёкі прадстаўленыя. Акрамя адной, усе астатнія — апазыцыйныя».
Карэспандэнтка: «А якія самыя папулярныя?»
«Як для каго. У Грузіі некалькі апазыцыйных тэлеканалаў, некалькі апазыцыйных газэт. На выбарах усе маюць роўныя правы, і апазыцыя таксама. Так што хто каго падтрымлівае».
Перадвыбарчая кампанія праходзіла ў жорсткай барацьбе галоўных палітычных сіл — кіроўнага Адзінага нацыянальнага руху Міхаіла Саакашвілі і апазыцыйнай кааліцыі «Грузінская мара — дэмакратычная Грузія» прадпрымальніка Бідзіны Іванішвілі.
У складзе выбарчай камісіі, што месьціцца ў амбасадзе Грузіі ў Менску, — прадстаўнікі розных апазыцыйных партыяў. Скрыня для галасаваньня празрыстая. Першымі раніцай прагаласавалі супрацоўнікі дыпмісіі. Каля 12-й гадзіны галасаваць прыйшла сям’я ўцекачоў з Абхазіі. Пачалі з размовы пра выбары, але гутарка плаўна перайшла на іншыя палітычныя тэмы:
Спадарыня: «Ужо 19 гадоў пасьля абхаскай вайны мы жывём тут. У мяне два сыны, Гіга і Георгій. Адзін вучыцца ў Эўропе, а другі — Георгій Кубардзія — вучыцца ў БДУ на міжнародных адносінах».
Карэспандэнтка: «А вы вызначыліся, за каго будзеце галасаваць?»
Спадарыня: «Так, вядома, вызначылася. Хто аднавіў Грузію, хто робіць толькі добрыя справы — Гасподзь Бог паслаў нам Саакашвілі! Мы ж уцекачы, мы — ахвяры бруднай палітыкі...»
Спадар: «Бруднай палітыкі Расеі. Як ні дзіўна, блізкая да нас праваслаўная Расея — вораг № 1 для праваслаўнай Грузіі».
Спадарыня: «Цішэй, не кажы так... Прыйдзе час — Бог дасьць нам вяртаньне на радзіму. Як толькі Расея захоча — мы адразу вернемся на радзіму».
Спадар: «Але пакуль пуцінская мафія будзе ў Расеі, краінам былога Саюзу, уключна зь Беларусьсю, ніколі спакою ня будзе. Гэтая праімпэрская расейская палітыка прагніла даўно».
Прашу грузінскіх выбарцаў параўнаць беларускія выбары ў парлямэнт, якія прайшлі тыдзень таму, зь сёньняшнімі выбарамі ў грузінскі парлямэнт. Спадар Кубардзія кажа:
«Я — грамадзянін Грузіі, хоць ужо 19 гадоў жыву ў Беларусі. Я назіраў па тэлебачаньні. Але я нават і ня ведаю, хто быў кандыдатамі, амаль не было доступу да тэлебачаньня. Вось у Грузіі пра кожнага кандыдата, дзейнага дэпутата вядома ўсё. І ўсіх іх сваякоў — імя, імя па бацьку, чым займаюцца, што наагул зь сябе ўяўляюць... Такой магчымасьці ў Беларусі, у беларусаў не было. Я ня ведаю, гэта былі выбары ці ня выбары. Масавае шэсьце нейкае...»