Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга ў Літву дасягнула тысячы аўтамабіляў


Чарга на памежным пераходзе. Ілюстрацыйнае фота
Чарга на памежным пераходзе. Ілюстрацыйнае фота
Чарга на выезд зь Беларусі ў Літву ў пункце пропуску "Катлоўка" дасягнула 1 тысячы аўтамабіляў. Гэта вынікае з інфармацыі, зьмешчанай на сайце Дзяржпагранкамітэту Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Так, чарга грузавых аўтамабіляў на выезд зь Беларусі, паводле стану на 10 раніцы 19 жніўня, дасягнула 800 (на 8 раніцы было 670). Таксама ўтварылася чарга з прыкладна 200 легкавых аўтамабіляў. На ўезд у Беларусь у пункце пропуску "Катлоўка" сабралася чарга з 350 грузавых і 15 легкавых аўтамабіляў.

Таксама ў параўнаньні з сытуацыяй на 8 раніцы павялічыліся чэргі на выезд зь Беларусі ў пунктах пропуску "Беняконі" (460 грузавых аўтамабіляў) і "Прывалка" (240).

Як паведамлялася, прычына ў тым, што з 16 па 23 жніўня ў пункце пропуску "Мядзінінкай" — "Каменны Лог" на літоўскім баку кладуць і маркіруюць аўтадарожнае пакрыцьцё. На час гэтых працаў пункт пропуску зачынены.

У сувязі з гэтым у іншыя пункты пропуску былі перакінутыя дадатковыя сілы беларускіх памежнікаў. Акрамя таго, з 16 да 23-га жніўня арганізаваны ў кругласутачным рэжыме пропуск фізычных асоб незалежна ад іх месца пражываньня на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў пунктах спрошчанага пропуску Доцішкі — Эйшышкес і Лоша — Шумскас. Пры гэтым правоз тавараў абмежаваны нормамі, якія дзейнічаюць для пунктаў спрошчанага пропуску.

Па-ранейшаму напружаная сытуацыя складаецца ў напрамку Латвіі. На выезд зь Беларусі ў пунктах пропуску "Грыгораўшчына" і "Ўрбаны", паводле дадзеных на 10 раніцы, сабраліся чэргі ў 170 і 235 грузавых аўтамабіляў адпаведна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG