Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вульканічны попел дабраўся да Беларусі


Шлейф попелу, які ўтварыўся з-за вывяржэньня ісьляндзкага вулькану Грымсвотн, дайшоў да Беларусі.

Пра гэта паведаміў БЕЛТА галоўны навуковы супрацоўнік Інстытуту фізыкі АН Аркадзь Іваноў.

Часьцінкі пылу зафіксаваныя на вышыні 8 км. Паводле навукоўца, іх канцэнтрацыя нязначная і не зьяўляецца небясьпечнай ні для навакольнага асяродзьдзя, ні для авіяцыі.

Як паведамляюць у авіякампаніі Белавія, у заўтрашнім раскладзе руху самалётаў могуць зьявіцца зьмены. У сераду быў адменены палёт са Стакгольму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG