Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 21-22 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

БУДЗЕ...


...і дажджыста, і сонечна. Тэмпэратура: 13-23.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


21 -- «Босае сонца», «Рэха» і «Drum Ecstasy» ў Браславе, у парку Лесьнічоўка. Пачатак канцэрту а 16.00.

21 -- У кінатэатры «Перамога» і ў «Цэнтры-Відэа» ў Менску пачынаецца паказ фільмаў францускага рэжысэра Алена Рэнэ.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


21-- Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк у Баку.

21-- У Ямасукры ў Кот д’Івуары прэзыдэнцкую прысягу прыносіць Алясан Уатара.

22 – У Канах журы агучвае прозьвішчы пераможцаў 64-га Канскага кінафэстывалю.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


21 -- У 1921 нарадзіўся Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, акадэмік, фізык, адзін са стваральнікаў савецкай вадароднай бомбы.

21-- У 1944 Ісляндыя на рэфэрэндуме прагаласавала за незалежнасьць ад Даніі.

21 -- У 2006 Чарнагорыя на рэфэрэндуме прагаласавала за незалежнасьць ад Сэрбіі.

22 -- У 1813 нарадзіўся Рыхард Вагнэр, нямецкі кампазытар (пам. 1883).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


21 -- Сусьветны дзень культурнай разнастайнасьці.

22 -- Міжнародны дзень біялягічнай разнастайнасьці.

МІНУС 365:


Чалавек цяпер можа ствараць штучнае жыцьцё

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


«Кожны з 5 мільёнаў відаў беспазваночных на Зямлі адыгрывае ролю ў сваёй экасыстэме. Гэта як адкручваць шрубкі ад вялізнай машыны. Машына можа працаваць і тады, калі вы адкруціце дзесяць шрубак. Але што здарыцца, калі вы адкруціце сотню?»

Скот Блэк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG