Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: Палітычыя патрабаваньні саступаюць месца эканамічным


Эгіпецкія паліцыянты патрабуюць падвышэньня заробкаў перад будынкам МУС у Каіры 14 лютага 2011 году.
Эгіпецкія паліцыянты патрабуюць падвышэньня заробкаў перад будынкам МУС у Каіры 14 лютага 2011 году.
Эгіпецкая палітычная рэвалюцыя, пасьля скіданьня прэзыдэнта Хосьні Мубарака на мінулым тыдні, дала пачатак сэрыі эканамічных страйкаў і пратэстаў сярод работнікаў, якія пачалі выказваць незадаволенасьць умовамі працы і патрабаваць спыненьня карупцыі.

Сотні працаўнікоў мітынгавалі сёньня перад Александрыйскім банкам у Каіры, патрабуючы адстаўкі свайго дырэктара.

У іншых частках эгіпецкай сталіцы адбыліся мітынгі працаўнікоў грамадзкага транспарту ды дзяржаўнага камітэту па справах моладзі і спорту.

Паўтары сотні працаўнікоў турыстычнага сэктару патрабавалі вышэйшых зарплатаў у цені вялікіх пірамідаў у Гізе, за межамі эгіпецкай сталіцы.

Тым часам усе мітынгоўцы, якія больш за два тыдні пратэставалі супраць Мубарака на пляцы Тагрыр у Каіры, ужо пакінулі пляц. Тых, якія не хацелі сысьці самі, заклікаючы, каб армія перадала кіраваньне дзяржаўнымі справамі цывільнай адміністрацыі, вайскоўцы вывелі з пляцу Тагрыр сілай.

Пасьля абвяшчэньня адстаўкі Хосьні Мубаракам на мінулым тыдні, Найвышэйшая вайсковая рада разьвязала парлямэнт, прыпыніла дзеяньне канстытуцыі і паабяцала новыя выбары праз шэсьць месяцаў.

Сыход прэзыдэнта Тунісу і прэзыдэнта Эгіпету пад ціскам народных выступаў заахвоціў падобныя пратэсты ў іншых арабскіх краінах: Емэне, Альжыры, Бахрэйне. Сёньня таксама падаў у адстаўку кіраўнік ураду Палестынскай аўтаноміі Салам Фаяд, як мяркуецца, пад уплывам рэвалюцый у Тунісе і Эгіпце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG