Апэратар мабільнай сувязі «Мабільныя ТэлеСыстэмы» з 10 верасьня ўвёў паслугу для абанэнтаў па абмежаваньні доступу да інтэрнэт-рэсурсаў.
«Кампаніяй „МТС“ праведзены шэраг арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, неабходных для забесьпячэньня магчымасьці прадастаўленьня абанэнтам паслуг па абмежаваньні доступу », — паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе кампаніі.
«Паслуга па абмежаваньні доступу будзе падключаная ў тэрмін да трох сутак з моманту звароту абанэнта ў цэнтар абслугоўваньня абанэнтаў „МТС“ з заявай пра падключэньне такой паслугі », — паінфармавалі ў прэс-службе.
Там дадалі, што гэтыя дзеяньні апэратар распачаў, выконваючы ўказ прэзыдэнта ад 1 лютага 2010 году № 60 «Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнта сеткі інтэрнэт».
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі накіраваў у адрас «МТС» ліст з указаньнем неабходнасьці безумоўнага выкананьня патрабаваньняў заканадаўства ў частцы прадстаўленьня паслуг па абмежаваньні доступу.