Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на парозе сацыяльнай напружанасьці


Сьвятлана Шаўчэнка
Сьвятлана Шаўчэнка
У Беларусі магчымы рэзкі рост беспрацоўя і ўзьнікненьне сацыяльнай напружанасьці ў выпадку захаваньня наяўнай сытуацыі на валютным рынку, лічыць дырэктар Навукова-дасьледчага інстытуту Мінпрацы і сацабароны насельніцтва Беларусі Святлана Шаўчэнка.

"Рэзкі рост беспрацоўя магчымы, калі ня будзе вырашанае самае галоўнае на сёньняшні дзень пытаньне -- стварэньне ўмоваў для свабоднай канвэртацыі беларускага рубля", -- заявіла С.Шаўчэнка агенцтву "Інтэрфакс-Захад". Зь іншага боку, яна заўважыла: "гледзячы пра якое беспрацоўе весьці гаворку -- пра афіцыйнае ці схаванае".

Яна таксама лічыць, што "гэтае пытаньне неабходна вырашыць на працягу траўня, інакш сытуацыя можа перарасьці ў стадыю сацыяльнай напружанасьці". "Я думаю, што ўрад усьведамляе праблему і актыўна займаецца яе рашэньнем", -- дадала экспэрт.

Камэнтуючы агучаныя кіраўніком Белстату Ўладзімерам Зіноўскім зьвесткі аб тым, што за апошні час 600 тыс. працаўнікоў былі вымушаныя часова прыпыніць сваю дзейнасьць, С.Шаўчэнкі адзначыла: "Хутчэй за ўсё, гэта ўсё адбылося на працягу красавіка.

Праблемы на валютным рынку прывялі да адсутнасьці прадметаў працы і, адпаведна, да адсутнасьці вынікаў працоўнай дзейнасьці. У гэтай сытуацыі наймальнік ня можа трымаць работнікаў, якія нічога не вырабляюць". Паводле яе ацэнкі, гэты стан наёмных работнікаў пакуль можна класіфікаваць як "вымушаную няпоўную занятасьць", паколькі непасрэдна працоўныя месцы захоўваюцца, людзі адпраўленыя ў адпачынкі за свой кошт".

С. Шаўчэнка ўпэўненая, што кансэрвацыя сытуацыі на валютным рынку толькі пагоршыць праблемы занятасьці. "Праблема пагаршаецца тым, што ў гэтай сытуацыі звужаецца кола арганізацыяў, якія гатовыя даць працоўныя месцы. Напрыклад, праблемы з занятасьцю ў вытворчасьці вядуць да аналягічных праблем у гандлі. Усе сэктары эканомікі вельмі цесна ўзаемазьвязаныя, і вырашыць праблему будзе вельмі складана без забесьпячэньня магчымасьці вольнага набыцьця замежнай валюты".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG