Якое значэньне мае арышт Караджыча для Сэрбіі і эўрапейскіх пэрспэктываў гэтай краіны? Ці заўсёды ў міжнароднай палітыцы маральныя прынцыпы пераважаюць над геапалітычнымі? Ці могуць балканскія падзеі стаць нейкім урокам для беларускіх палітыкаў? На гэтыя ды іншыя тэмы у перадачы “Экспэртыза Свабоды” разважаюць палітолягі Віталь Сіліцкі і Алесь Лагвінец.
Зьміцеру Кухлею задавалі тое самае пытаньне: дзе ён быў з 3 на 4 чэрвеня.
Крычаўскага журналіста й грамадзкага актывіста Сяргея Няроўнага сёньня ўвечары дапытаў у справе выбуху ў Менску 4 ліпеня ўпаўнаважаны крычаўскага аддзелу крымінанальнага вышуку Дзьмітры Сідарэнка.
"Галоўны ідэоляг" Усевалад Янчэўскі: „Ні пра якую барацьбу з іншадумствам, з крытычнымі заўвагамі, са свабодным выказваньнем думак у Інтэрнэце гаворкі няма”.
Ірына Вештарт кажа, што гэта адбылося сёньня ў прамежку паміж 16.30 і 17.00.
Нэнад Пэіч, адзін з кіраўнікоў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, быў праграмным дырэктарам Сараеўскага тэлебачаньня. Ён быў асабіста знаёмы з Р.Караджычам.
Радавана Караджыча, лідэра басьнійскіх сэрбаў падчас вайны ў былой Югаславіі, цяпер чакае выдача паводле абвінавачаньняў у генацыдзе Гааскаму трыбуналу ў ваенных злачынствах.
У Менскім гарадзкім судзе прысуд Андрэю Кіму і яшчэ 9 актывістам пакінулі нязьменным.
Рада моладзі БНФ распаўсюдзіла заяву з патрабаваньнем спыніць перасьлед моладзевых актывістаў.
Больш чым праз 10 гадоў пасьля абвяшчэньня ў міжнародны вышук у Бялградзе арыштаваны былы лідэр басьнійскіх сэрбаў Радаван Караджыч.Экспэрты не выключаюць, што ў Міжнародны трыбунал у Гаагу Караджыча перавязуць ужо на гэтым тыдні.
Арышт колішняга лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча мы папрасілі пракамэнтаваць журналіста расейскай службы Радыё Свабода Андрэя Шарага, аўтара кнігі пра Міжнародны трубунал у Гаазе.
Сёньня ініцыятыўныя групы некаторых прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты зарэгістраваліся і пачалі зьбіраць подпісы. Працэс вылучэньня будзе доўжыцца яшчэ амаль месяц.
Мастоўскага актывіста Зьміцера Кухлея забраў з працы апоўдні супрацоўнік Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла ягоная жонка Алена
Кожнаму патэнцыйнаму кандыдату ў дэпутаты неабходна сабраць на тэрыторыі сваёй выбарчай акругі ня менш за тысячу подпісаў выбарнікаў.
На канфэрэнцыі Гомельскай абласной арганізацыі АГП аднагалосна прынята рашэньне ня ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, калі ўлады праігнаруюць патрабаваньні, выстаўленыя рэгіянальнымі аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі.
Камэнтуючы арышт Радавана Караджыча, старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі зазначыў:
Арышт лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча камэнтуе старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч.
Камэнтуючы арышт Радавана Караджыча старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў:
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян з Радаванам Караджычам стасункаў ня меў, аднак ведае, хто мусіць скласьці яму кампанію ў Гаазе.
Сёньня ў рэдакцыю “Свабоды” завітаў жыхар вёскі Дражна Старадароскага раёну Аляксандар Апанасевіч. На падставе міліцэйскага пратаколу мясцовы суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу на вясковых могілках і аштрафаваў на 1 мільён 40 тысяч рублёў.
Экс-старшыня БХК Тацяна Процька пра арышт Р.Караджыча: "Ніхто ня хоча ягонай крыві, бо дастаткова крыві пралілося на той зямлі. Але вельмі важна, што непазьбежнасьць пакараньня існуе”.
На сёньняшні дзень у эўрапейскім сьпісе 71 прэтэндэнт на кандыдата ў дэпутаты. Пра гэта паведаміў лідэр Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч.
Абставіны магчымага тайнага наведваньня Радаванам Караджычам Беларусі могуць быць высьветлены бліжэйшым часам.
Калегія Менскага гарадзкога суду пакінула бязь зьменаў прысуды актывістам, пакараным за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.
Сэрбскі суд прыняў рашэньне аб экстрадыцыі Радавана Караджыча. 21 ліпеня былы лідэр басьнійскіх сэрбаў быў арыштаваны Ў Бялградзе. Абставіны магчымага тайнага наведваньня Радаванам Караджычам Беларусі могуць быць высьветлены бліжэйшым часам. <b>ТЭМА ДНЯ</b>
Нямецкі дыплямат Герт-Генрых Арэнс – найбольш верагодны кандыдат на тое, каб ачоліць місію БДІПЧ АБСЭ.
Працягваецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Чарговы этап выбарчай кампаніі супаў зь ціскам уладаў на апазыцыю.
Супрацоўнікі КГБ і міліцыі увечары 21 ліпеня ўварваліся ў менскую штаб-кватэру незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт.
Тры гадзіны ўтрымлівалі ў Ленінскім райаддзеле міліцыі Магілёва непаўналетняга актывіста Стаса Сенакосава.
Сёньня – шэсьць месяцаў, як за кратамі знаходзіцца моладзевы актывіст Андрэй Кім. У турме яму застаецца правесьці яшчэ год.
Сярод затрыманых па справе выбуху 4 ліпеня на канцэрце да Дня незалежнасьці не засталося прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый і палітычных партый. Аднак усе яны застаюцца падазраванымі і мусяць па першым выкліку зьяўляцца ў органы сьледзтва.
Сярод патэнцыйных кандыдатаў -- намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Анатоль Глаз і старшыня Шклоўскага райвыканкаму Валеры Іваноў.
Ніводзін з прэтэндэнтаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на мандаты дэпутатаў ня будзе абмяжоўвацца вылучэньнем на партыйных зьездах.
У традыцыйнай штогадовай заяве з нагоды „Тыдня паняволеных народаў” 18 ліпеня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш згадаў Беларусь.
Інтэрнет-рэсурс „Sudan Times” паведаміў, што тузін расейскіх зьнішчальнікаў „МіГ-29” быў патаемна перапраўлены неназванай беларускай фірмай у Судан два тыдні таму.
«На гэты момант няма прадстаўнікоў дэмакратычных арагнізацыяў, палітычных партый сярод затрыманых па справе выбуху 4 ліпеня на канцэрце да Дня незалежнасьці”, -- сказаў у інтэрвію Радыё Свабода праваабаронца Ўладзімер Лабковіч.
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі канстатуе, што беларускія ўлады не ўстрымаліся ад спакусы кінуць цень падазрэньняў у арганізацыі выбуху 4 ліпеня на апазыцыю і - прайгралі.
Актывістаў Партыі БНФ, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі, праваахоўныя органы працягваюць апытваць у сувязі з выбухам 4 ліпеня ў Менску.
Сёньня ў Кобрынскі РАУС быў выкліканы сябра партыі БНФ, прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты ад АДС па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12 Аляксандар Мех.
Сёньня з турмы на вуліцы Акрэсьціна выпусьцілі сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Кірылу Паўлоўскага. Ён адседзеў 10 сутак нібыта за лаянку.
Спробы кінуць цень падазрэньня на былых і цяперашніх апазыцыйных актывістаў скончыліся нічым. Ці вынесьлі ўлады і апазыцыя ўрокі з гэтых падзеяў? <b>ТЭМА ДНЯ.</b>
У зьвязку з візытам прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса ў Менску будуць прыняты дадатковыя меры бясьпекі. У сталіцы будзе часова абмежаваны рух транспарту на некаторых вуліцах.
20 ліпеня пачалося вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты ніжняй палаты Нацыянальнага сходу, якое закончыцца 18 жніўня.
Ці патрэбна Партыі БНФ удзельнічаць у выбарах у Палаты прадстаўнікоў? Адказ на гэтае пытаньне дасьць з’езд гэтай арганізацыі, які прызначаны на 10-га жніўня.
Сябра АГП з Астраўца Іван Крук быў затрыманы на аўтадарозе ў Ашмяны, яго даставілі ў Ашмянскі РАУС.
Працэс над грамадзянінам ЗША Эмануілам Зэльцэрам пройдзе ў Менскім гарадзкім судзе за зачыненымі дзьвярыма.
Праваабаронца Павал Левінаў, які адбывае 10 сутак арышту паводле абвінавачваньня ў дробным хуліганстве, абвясьціў галадоўку.
У брытанскім парлямэнце адбыліся дэбаты па сытуацыі ў Беларусі. Брытанскі ўрад заклікае Беларусь вызваліць усіх палітычных вязьняў.
У нядзелю, 20 ліпеня, пачынаецца і вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты.
Загрузіць яшчэ