Удзельнікі: шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна і палітычны аглядальнік газэты “Белорусы і рынок” Паўлюк Быкоўскі.
Сёньня ў Гомелі рэгіянальная каардынацыйная рада АДС абмеркавала ўмовы далейшага ўдзелу апазыцыйных вылучэнцаў у парлямэнцкіх выбарах.
Карэн Ст’юарт атрымала новую пасаду ў Дзярждэпатрамэнце.
423 ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты разам сабралі ўжо каля 150 тысяч подпісаў.
Супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрус у доме пастара пазбаўленай рэгістрацыі рэлігійнай суполкі пратэстантаў Эрнэста Сабілы ў Асіповічах.
Супрацоўнікі спэцслужбаў хацелі паразмаўляць з намесьнікам старшыні Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам і актывістам Барысам Вырвічам.
Паплечнікі Казуліна назвалі падзеі на зьезьдзе БСДП (Грамада) пераваротам і амаральным палітычным крокам.
Сёньня беларускія палітвязьні распаўсюдзілі заяву, у якой асуджаюць рашэньні ўчорашняга зьезду БСДП (Г) і заклікаюць да байкоту Ляўковіча .
Лібэральна-дэмакратычная партыя вылучыла сваіх кандыдатаў у дэпутаты ва ўсіх абласьцях і Менску. Такое рашэньне прынятае на зьезьдзе Лібэральна-дэмакратычнай партыі, які адбыўся сёньня ў Менску.
У Менску адбыўся пазачарговы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). На ім вылучаныя патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты і пераабраны старшыня.
Кампанія па абраньню дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў: агляд падзеяў тыдня.
Камітэт фінансавых расьсьледаваньняў па Магілёўскай вобласьці працягвае выклікаць мясцовых апазыцыйных прэтэндэнтаў на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў.
Былы кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец уладкаваўся на пасаду дворніка ў Валожынскім раёне.
Прэтэндэнты на дэпутацтва ад АДС ужо сабралі на сваю карысьць 50 тысячаў подпісаў выбарцаў.
Найбольш вядомыя выказваньні А. Лукашэнкі пра жніво і сельскую гаспадарку.
Ініцыятыўная група Яраслава Берніковіча мяркуе сабраць рэкордную колькасьць подпісаў.
Ці можна сказаць, што сёлетняя выбарчая кампаніі праходзіць больш дэмакратычна, чым парлямэнцкія выбары ў 2004 годзе?
Колішні лідэр басьнійскіх сэрбаў адкажа на выстаўленыя абвінавачаньні 29 жніўня.
Толькі адну зь дзевяці скаргаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў задаволіў сёньня Цэнтравыбаркам.
Камандзір менскага палку спэцназу міліцыі сышоў у адстаўку. Юры Падабед паведаміў Радыё Свабода, што добраахвотна вырашыў зьмяніць працу.
Сёньня ён уручыў даверчыя лісты прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Сідорскаму і правёў першую прэс-канфэрэнцыю на новай пасадзе.
Эўрапейская кааліцыя зьвярнулася да прэзыдыюму Аб’яднаных дэмсілаў з прапановай каардынаваць дзеяньні.
Сяргей Гайдукевіч зьняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што адзін зь сяброў ЛДП зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу.
Адна з мэтаў стратэгіі Эўрапейкай кааліцыі на выбарах – ціск на ўладу. Пра гэта заявіў адзін зь яе лідэраў Мікола Статкевіч.
Міліцыянт нагадаў Макаеву пра адміністрацыйную справу, заведзеную за ўдзел у мітынгу 11 лютага ў Баранавічах.
Адзін зь лідэраў “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч перакананы: удзельнічаць у выбарах паводле цяперашняга сцэнару ўладаў — несвоечасова.
Прэтэндэнтка на дэпутацтва Натальля Зайцава адзначае, што подпісы ў параўнаньні зь мінулымі кампаніямі зьбіраць цяжэй.
“Прызначаныя ў “палатку” апазыцыянэры легімітызуюць дыктатуру", – лічыць адзін зь лідэраў “Эўрапейскай Беларусі” Зьміцер Бандарэнка.
Пад увагу КДБ трапілі Алена Каваленка і Іна Берніковіч — жонкі дэмакратычных актывістаў, настаўніцы хіміі і біялёгіі.
ЦВК разгледзеў 9 скаргаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, чые ініцыятыўныя групы не былі зарэгістраваныя. У 2004 годзе такіх скаргаў было болей. Ці стала кампанія больш лібэральнай? ТЭМА ДНЯ.
У Беларусь прыехалі першыя тры прадстаўніка місіі назіральнікаў АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах.
Справа амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра стала трэцяй па ліку гучнай справай над іншаземцам, якую распачалі ў год выбарчай кампаніі.
Збор подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ад апазыцыі ў рэгіёнах суправаджаецца перашкодамі.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Карл Дакуорс (Karl Duckworth) сказаў у інтэрвію “Свабодзе”:
Нямецкі дыплямат Герт-Генрых Арэнс ачоліў місію БДІПЧ АБСЭ, якая будзе назіраць за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі.
"Я лічу, што Амэрыка павінна супрацьстаяць дыктатарам”, — заявіў кандыдат на прэзыдэнта ЗША ад рэспубліканскай партыі Джон Маккейн.
Паводле праваабаронцы Ігара Рынкевіча, суд над Эмануілам Зэльцэрам – гэта яшчэ адна ганебная справа ў беларускай судовай гісторыі.
Праваабаронца, прафэсійны сьледчы Алег Воўчак сказаў, што ў беларускіх праваабаронцаў узьніклі сумневы ў правільным выстаўленьні абвінавачаньняў Э.Зэльцэру.
Прадстаўнікоў партыі БНФ — Сяргея Антусевіча і Вадзіма Саранчукова — выклікаюць у гарадзенскую ўправу КДБ для гутаркі наконт выбуху 4 ліпеня ў Менску.
Праваабаронца, адвакат Гары Паганяйла заявіў, што “справа Зэльцэра” мае як эканамічны, так і палітычны падтэкст.
Суд працягне разгляд справы Э.Зэльцэра і У.Функ 31 ліпеня, паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка.
Працэс пачаўся. Журналістаў не пусьцілі нават у будынак суду. Справу засакрэцілі нібы праз тое, што ў ёй ёсьць сакрэтныя зьвесткі.
Былы лідэр басьнійскіх сэрбаў дастаўлены ў Цэнтар утрыманьня вязьняў. Перад трыбуналам Караджыч мае стаць ужо заўтра.
Каля 700 міжнародных назіральнікаў будуць назіраць за парлямэнцкімі выбарамі.
“Беразоўскаму трэба ізаляваць майго брата, бо ён – адвакат Патаркацышвілі. Гэта ж усё з-за ягоных грошай".
У Менску пачаўся судовы працэс над грамадзянінам ЗША Эмануілам Зэльцэрам і ягонай сакратаркай Уладленай Функ. Ім пагражае да 7 гадоў зьняволеньня. <b>ТЭМА ДНЯ.</b>
Удзельнік выбарчай кампаніі Андрэй Юркоў прыпыніў сваё сяброўства ў Партыі БНФ. Гэтак ён выказаў пратэст супраць выключэньня з партыі намесьніка старшыні ПБНФ Алеся Міхалевіча. Цяпер ініцыятыўная група Юркова зьбірае подпісы за яго як за беспартыйнага прэтэндэнта.
Прадпрымальніка Анатоля Папова не ўключылі ў склад Жлобінскай акруговай выбарчай камісіі № 40.
Сёньня некалькі прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты ад дэмакратычных сілаў заявілі, што сабралі па тысячы подпісаў у сваю падтрымку. Разам з тым на групы па зборы подпісаў узмацняецца ціск, узьнікаюць канфлікты.
Сталі вядомыя вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных групаў патэнцыйных прэтэндэнтаў на мандаты дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў IV скліканьня.
Загрузіць яшчэ