Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс Эмануіла Зэльцэра засакрэцілі


У Менскім гарадзкім судзе пачаўся працэс з грамадзянінам ЗША Эмануілам Зэльцэрам і ягонай сакратаркай Уладленай Функ. Іх вінаваяць сярод іншага ў камэрцыйным шпіянажы, выкарыстаньні фальшывых афіцыйных дакумэнтаў і кантрабандзе наркотыкаў. Абаім пагражае да 7 гадоў зьняволеньня. ТЭМА ДНЯ.


Амэрыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр вінаватым сябе не прызнае. Справу разглядае Дзьмітры Клімовіч. Працэс абвешчаны закрытым.

Э.Зэльцэр прыляцеў 12 сакавіка гэтага году ў Менск, каб вырашыць праблемы спадчыны памерлага грузінскага мільярдэра Бадры Патаркацышвілі. Ён быў арыштаваны КДБ адразу па прылёце. Раней на тэрыторыі Беларусі Зэльцэр не бываў.

Эмануіл Зэльцэр заяўляў, што пасьля арышту супраць яго ўжывалі фізычную сілу. Да яго доўгі час не дапускалі амэрыканскіх консулаў.

Зэльцэр неаднаразова скардзіўся на дрэнны стан здароўя і адсутнасьць патрэбнай мэдычнай дапамогі ў ізалятары КДБ. ЗША заклікалі беларускія ўлады вызваліць Зэльцэра з гуманных меркаваньняў з-за рэальнай пагрозы ягонаму жыцьцю. Але афіцыйны Менск праігнараваў гэты заклік.

Беларускія ўлады не дазволілі Марку Зэльцэру, які жыве ў Нью-Ёрку, прыехаць на працэс над ягоным братам.

Паводле Марка Зэльцэра, ягоны брат прыляцеў у Менск на асабістым самалёце вядомага расейскага алігарха Барыса Беразоўскага. Таксама Марк Зэльцэр мяркуе, што ягонага брата арыштавалі нібыта на заказ Барыса Беразоўскага, і тлумачыць гэта асабістай зацікаўленасьцю алігарха-ўцекача.

У сакавіку ў інтэрвію расейскай газэце “Коммерсантъ” Барыс Беразоўскі расказваў, што ангельскі мільянэр Джозэф Кей, які прэтэндуе на спадчыну Бадры Патаркацышвілі, і Эмануіл Зэльцэр зьявіліся ў доме Патаркацышвілі на трэці дзень па яго сьмерці:

“Яны паказалі ксэракопію тастамэнту, нібыта складзенага Бадры 14 лістапада 2007 году, натарыяльна завераную іх сябрам Алікам Фішкіным. Зыходзячы з ксэракопіі гэтага тастамэнту, Бадры перадаваў усе свае актывы Кею, які павінен быў “кіраваць імі пры жыцьці і пасьля маёй сьмерці”. Але ўся рэч у тым, што ў той дзень, 14 лістапада 2007 году, і гэта ўжо пацьверджана сьледчым шляхам, Бадры Патаркацышвілі ніякіх тастамэнтаў у канторы Зэльцэра не пісаў – увесь дзень ён прымаў гасьцей і лёг спаць а першай ночы”.

Пазьней Беразоўскі заяўляў, у прыватнасьці, газэце “Коммерсантъ”, што ён сапраўды даваў у Лёндане сьведчаньні супрацоўнікам КДБ Беларусі аб махлярскіх дзеяньнях Джозэфа Кея і Эмануіла Зэльцэра, накіраваных на захоп актываў Бадры Патаркацышвілі.

Эмануіл Зэльцэр – былы савецкі эмігрант, які зьяўляецца экспэртам па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і адмываньнем грошай у Расеі і былых савецкіх рэспубліках, нагадвае "Інтэрфакс".

У 2000-2001 гадаў ён быў адвакатам затрыманага тады ў Нью-Ёрку дзяржсакратара Саюзу Беларусі і Расеі Паўла Барадзіна. Э.Зэльцэр фігураваў таксама і ў справе пра магчымае адмываньне грошай праз "Bank of New York".


Адвакат Зэльцэра даў падпіску пра неразгалошваньне

Зьміцер Гарачка выказаў журналістам спадзяваньне, што падчас перапынку выйдзе да іх і распавядзе, ці прынялі гэтыя дакумэнты да разгляду. Аднак калі праз гадзіну спадар Гарачка выйшаў да журналістаў, ніякіх падрабязнасьцяў працэсу ён не паведаміў. Адвакат спаслаўся на яшчэ адну падпіску — ужо пра неразгалошваньне ходу працэсу.

У судзе — перапынак

Суд працягне разгляд справы Э.Зэльцэра і У.Функ 31 ліпеня, паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка. Спадар Гарачка сказаў, што зь яго чарговым разам узялі падпіску пра неразгалошваньне, абавязаўшы “ўвогуле нічога не паведамляць пра працэс”.


Адвакат Зьміцер Гарачка


















А.Лябедзька: “шпіёнскія справы” ў часе выбараў невыпадковыя

Справа амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра стала трэцяй па ліку гучнай справай над іншаземцам, якую распачалі ў год выбарчай кампаніі. У 2001 годзе беларускія спэцслужбы абвінавацілі ў шпіянажы грамадзяніна Нямеччыны Крыстафэра Леца і грамадзяніна Італіі Анджэла Антоніё Піў.

І.Рынкевіч: «Зэльцэрам будуць гандляваць у гульнях з Захадам”


Паводле праваабаронцы Ігара Рынкевіча, суд над Эмануілам Зэльцэрам – гэта яшчэ адна ганебная справа ў беларускай судовай гісторыі.




Алег Воўчак: Зэльцэр - закладнік


Праваабаронца, прафэсійны сьледчы Алег Воўчак сказаў, што ў беларускіх праваабаронцаў узьніклі сумневы ў правільным прад’яўленьні абвінавачаньняў Э.Зэльцэру.



“Працэс закрываюць, калі слабыя доказы”


Праваабаронца, адвакат Гары Паганяйла заявіў, што “справа Зэльцэра” мае як эканамічны, так і палітычны падтэкст.




Э.Зэльцэр спадзяецца на справядлівасьць

Журналісты паспрабавалі прайсьці ў суд, бо паводле закону працэс павінен пачацца публічна, а ўжо пасьля яго могуць абвясьціць закрытым. Аднак журналістаў нават не пусьцілі ў будынак суду. Справу засакрэцілі яшчэ раней нібы на той падставе, што ў ёй ёсьць канфідэнцыйныя зьвесткі.

Марк Зэльцэр: “Справу майго брата замовіў Беразоўскі”

“Думаю, гэта робіцца на замову Беразоўскага. Не зьдзіўлюся, калі на працэсе зьявяцца нейкія сьведкі, якіх пашле Беразоўскі”.

Джозэф Кей: “Беразоўскі пагражаў, што зьнішчыць нас”

Джозэф Кей у інтэрвію “Свабодзе” расказаў перадгісторыю паездкі Эмануіла Зэльцэра ў Беларусь і патлумачыў, чаму ён упэўнены, што за “справай Зэльцэра” стаіць Беразоўскі.




Барыс Беразоўскі: “Зэльцэр – махляр міжнароднай клясы”

Расейскі алігарх Барыс Беразоўскі, які атрымаў прытулак у Лёндане, зьняпраўдзіў інфармацыю аб сваім дачыненьні да справы Эмануіла Зэльцэра.




“Зэльцэр быў у ЗША выкрыты на падробцы дакумэнтаў”

Наколькі абгрунтаваныя абвінавачваньні, выстаўленыя ў Менску амэрыканскаму адвакату Эмануілу Зэльцэру? Якое дачыненьне да ягонай паездкі ў Менск мае Барыс Беразоўскі? Наколькі абгрунтаваныя прэтэнзіі кліента Зэльцэра Джозэфа Кея на спадчыну грузінскага мільярдэра Бадры Патаркацышвілі? З гэтымі пытаньнямі мы зьвярнуліся да вядомага расейскага палітычнага экспэрта Юліі Латынінай.



Маці Зэльцэра заклікае Лукашэнку "выратаваць жыцьцё яе сына"
Брат Э.Зэльцэра зьвярнуўся да А. Лукашэнкі
Марк Зэльцэр “У брата сьляды гвалту на твары”
Э.Зэльцэр: “Справа цалкам сфальшаваная”
Марк Зэльцэр: “Майго брата павольна забіваюць”
Чаму адвакат Зэльцэр зьмешчаны ў “псыхушку”?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG