Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Э.Зэльцэр: “Справа цалкам сфальшаваная”


Амэрыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр і ягоны адвакат Зьміцер Гарачка завяршылі азнаямленьне з крымінальнай справай, якую вялі супроць Э.Зэльцэра ў КДБ.


Саму справу адвакат не камэнтуе, спасылаючыся на тое, што ёй нададзены статус дзяржаўнай таямніцы. А вось што мяркуе Эмануіл Зэльцэр пасьля вывучэньня справы:

“Яго пазыцыя засталася нязьменнай: ён сябе ні ў чым не прызнае вінаватым і кажа, што справа цалкам сфальшаваная”, — сказаў Зьміцер Гарачка.

Паводле адваката, зараз справу вывучаюць у Генэральнай пракуратуры. “Верагодна, ужо ў сераду-чацьвер стане вядома, у які суд яна будзе накіраваная”, — сказаў адвакат Зьміцер Гарачка.

У КДБ Беларусі пацьвердзілі, што справа Эмануіла Зэльцэра дасланая ў Генэральную пракуратуру, адкуль яе мусяць накіраваць у суд.

Нагадаем, адвакат з ЗША Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны 12 сакавіка ў Менску, куды ён прыляцеў нібыта ў справах, зьвязаных са спадчынай нябожчыка грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. Э. Зэльцэра КДБ Беларусі абвінавачвае ў падробцы дакумэнтаў, незаконных апэрацыях з наркотыкамі і камэрцыйным шпіянажы. Ёсьць зьвесткі, што падчас допытаў у КДБ да грамадзяніна ЗША ўжывалі фізычную сілу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG