Сёньня стала вядома, што большасьць прадстаўнікоў апазыцыі ня ўключаныя ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Як можа адрэагаваць Захад і апазыцыя на гэты крок уладаў? Ці можна ўжо зараз казаць, што абяцаньні пра дэмакратычнасьць выбарчай кампаніі былі пустым гукам?
Сёньня Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 14 жніўня, чацьвер.
Юрась Губарэвіч, апазыцыйны кандыдат у дэпутаты зь Белаазёрску, высока ацэньвае свае шанцы на посьпех. А вось намесьнік старшыні Бярозаўскага гарвыканкаму па ідэалёгіі Яўген Тарасюк лічыць, што шанцы роўныя ва ўсіх кандыдатаў.
Беларускія палітыкі камэнтуюць пазыцыю Беларусі ў расейска-грузінскім ваенным канфлікце
У сталіцу Грузіі гэтымі днямі прыбываюць тысячы ўцекачоў з Горы, іншых грузінскіх гарадоў і вёсак, якія патрапілі ў зону баявых дзеяньняў.
З усіх дзяржаваў СНД Украіна была адзінай, якая выказала Грузіі падтрымку падчас расейска-грузінскага збройнага канфлікту вакол Паўднёвай Асэтыі.
“За” прагаласавала 117 дэпутатаў — аднагалосна. Дэпутаты скасавалі рашэньне пра стварэньне Садружнасьці, Статут СНД, а таксама Дамову пра эканамічныя сувязі
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнуцца 19 жніўня ў Сочы, паведаміў прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін.
“Што трэба зрабіць сьвету, каб на Каўказе ўсталяваўся трывалы мір”?
Пра гэта заявіў сёньня ў Маскве прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы са старшынёй урада Расеі Ўладзімерам Пуціным.
“Я не хачу выступаць судзьдзёй і разглядаць гэтае пытаньне. Мне не зразумелая пазыцыя Саакашвілі".
Абодва бакі ў канфлікце вакол Паўднёвай Асэтыі не прыкладалі патрэбных намаганьняў, каб пазьбегнуць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.
Камэнтуючы афіцыйную пазыцыю Беларусі ў расейска-грузінскім канфлікце, адзін з кіраўнікоў “Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ” Юрась Беленькі зьвяртае ўвагу на заяву расейскага амбасадара Аляксандра Сурыкава.
Усё дамовы паміж Грузіяй і Беларусьсю ў рамках СНД у сувязі з выхадам Грузіі з СНД будуць пераведзеныя ў фармат двухбаковых адносін.
Прэзыдэнт ЗША заклікаў Расею вывесьці свае войскі з Грузіі. Міністар замежных спраў Расеі ў адказ назваў кіраўніцтва Грузіі "спэцыяльным праектам ЗША".
Магілёўскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў пастанову Бабруйскага раённага суду ў дачыненьні да палітыка Алеся Чыгіра.
У Маскве адбываецца працоўная сустрэча кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расеі Сяргея Сідорскага і Ўладзімера Пуціна.
Дзяржсакратар ЗША нактроўваецца ў Тбілісі. Міжнародныя намаганьні па стабілізацыі сытуацыі на Каўказе. <b>ТЭМА ДНЯ</b>.
Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу разглядалі ў сераду плян урэгуляваньня канфлікту, прапанаваны Францыяй і ўзгоднены з Расеяй і Грузіяй.
Кіраўнікі Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі выступілі з крытыкай пляну мірнага ўрэгуляваньня ў Грузіі.
Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Эфір 13 жніўня.
Баі зьмяніліся неспакойным замірэньнем пасьля таго, як Расея і Грузія прынялі запрапанаваны Эўразьвязам плян мірнага ўрэгуляваньня канфлікту.
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс накіруецца ў Францыю, а потым у Грузію, каб выказаць падтрымку дэмакратычна абранаму грузінскаму ўраду.
Заходняя прэса працягвае абмяркоўваць самую гарачую падзею апошняга часу — уваход расейскіх войскаў у Грузію і палітычную будучыню Эўропы ды сьвету пасьля гэтай падзеі.
Адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёну Віцебску аштрафавала распаўсюдніка незалежнай прэсы "за парушэньне правілаў гандлю".
Фотакарэспандэнт агенцтва Associated Press Сяргей Грыц знаходзіцца цяпер у напаўразбураным грузінскім горадзе Горы, які патрапіў пад абстрэлы расейскага войска.
Звыш двухсот дваццаці сваіх прадстаўнікоў вылучылі Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Гомельшчыны ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Гэта складае пятую частку ад усіх камісіяў (1105), якія маюць працаваць у рэгіёне на парлямэнцкіх выбарах.
Сёньня — апошні дзень фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў. Менавіта яны будуць весьці 28 верасьня першасны падлік галасоў выбарцаў.
12 жніўня прэзыдэнт Грузіі Міхал Саакашвілі заявіў, што ягоная краіна выходзіць з СНД. Старшыня Выканкаму СНД Сяргей Лебедзеў выказаў шкадаваньне ў сувязі з гэтай заявай.
Учора расейскі амбасадар у Менску Аляксандар Сурыкаў выказаў незадаволенасьць “сьціплым маўчаньнем” беларускага кіраўніцтва адносна падзеяў у зоне грузіна-асэтынскага канфлікту. Асобна перапала старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандру Зімоўскаму, які, словамі дыплямата, не да месца “ёрнічае” наконт здольнасьцяў расейскага вайсковага камандаваньня.
Газэта магілёўскага гарвыканкаму “Весьнік Магілёва” сёньня зьмясьціла на першай старонцы зварот ініцыятыўнай групы з дваццаці чатырох чалавек, якія выступаюць з асуджэньнем “вераломнай агрэсіі рэжыму прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ў дачыненьні да народу Паўднёвай Асэтыі”.
Прадстаўнікі Рады нацыянальнай бясьпекі Грузіі заявілі, што каля 50 расейскіх танкаў і бронетранспартэраў увайшлі ў горад Горы, парушыўшы перамір'е.
“На жаль, амбасадар Сурыкаў не пацікавіўся ў МЗС Беларусі, якія дзеяньні у сувязі з канфліктам у Паўднёвай Асэтыі прадпрымае і мае намер прадпрыняць Беларусь”, — перадае Інтэрфакс словы высокапастаўленага прадстаўніка МЗС Беларусі.
Стан мясцовага насельніцтва вельмі нэрвовы. Гэтымі днямі дадому вязуць целы тых, хто загінуў ад бамбаваньняў расейскай авіяцыі.
Выкладчык катэдры дыпляматычнай і консульскай службы факультэту міжнародных дачыненьняў БДУ Міхаіл Бацян— пра выхад Грузіі з СНД.
Міністры замежных спраў краінаў Эўразьвязу сёньня сустракаюцца ў Брусэлі, каб абмеркаваць сытуацыю ў Грузіі.
Былы супрацоўнікі МЗС Беларусі дзеліцца думкамі пра выхад Грузіі з СНД:
У некаторых камісіях адмовіліся даваць дадзеныя пра ўключэньне прадстаўнікоў ад АДС ва ўчастковыя камісіі, але там, дзе зьвесткі ўжо атрыманыя, ніхто ў камісіі не патрапіў.
Пратакол у Ашмянскай пракуратуры складзены за распаўсюд улётак і перададзены ў суд. Са слоў Івана Крука, яму пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.
З 45-ці вылучэнцаў у склад участковых выбарчых камісіяў у Барысаве не ўключылі ніводнага.
“Беларускі народ, як і ўсе расейцы, смуткуе па ахвярах трагедыі, суперажываючы гору людзей, якія страцілі сваіх сваякоў”, — гаворыцца ў звароце кіраўніка Беларусі на імя Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Анатоль Красуцкі пра магчымы выхад Грузіі з СНД і пра сытуацыю вакол Паўночнай Асэтыі:
Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды” (эфір 8 жніўня).
Намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў камэнтуе намер Грузіі выйсьці з СНД.
Лідэры Грузіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны і Эстоніі выступілі ўвечары 12 жніўня на мітынгу ў Тбілісі.
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс накіруецца ў Грузію, каб выказаць падтрымку грузінскаму ўраду.
Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі прыляцеў у Тбілісі для перамоваў з грузінскім прэзыдэнтам Міхаілам Саакашвілі.
Якія мэты ставіць перад сабой Расея ў вайне з Грузіяй? Якія формы ціску можа і будзе ўжываць Захад адносна Расеі?
Прэзыдэнты Расеі і Францыі выпрацавалі асноўныя прынцыпы пагадненьня аб урэгуляваньні крызісу ў Паўднёвай Асэтыі.
Загрузіць яшчэ