Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дж.Буш: Амэрыка працуе дзеля свабоды беларусаў


У традыцыйнай штогадовай заяве з нагоды „Тыдня паняволеных народаў” 18 ліпеня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш згадаў Беларусь.

Сёньня наш народ стаіць перад новым змаганьнем з ворагамі, які забіваюць нявінных і імкнуцца падпарадкаваць мільёны сваёй гвалтоўнай, таталітарнай уладзе,” — заявіў Джордж Буш, прыгадваючы перамогу свабоды над савецкім камунізмам і нацыскім фашызмам у 20-тым стагодзьдзі.

У такіх краінах як Беларусь, Бірма, Куба, Іран, Паўночная Карэя, Судан, Сырыя і Зімбабвэ людзі працягваць жыць пад дэспатычнымі рэжымамі
„Аднак мы застаемся ўпэўненыя, што сьвятло свабоды пераможа i гэтую цемру. Каб прыйшоў гэты дзень, мы мусім падтрымліваць маладыя дэмакратыі ў такіх месцах як Аўганістан і Ірак. У такіх краінах як Беларусь, Бірма, Куба, Іран, Паўночная Карэя, Судан, Сырыя і Зімбабвэ людзі працягваць жыць пад дэспатычнымі рэжымамі, і мы працуем дзеля таго дня, калі гэтыя народы стануць свабоднымі”.

У 1959 годзе амэрыканскі Кангрэс абавязаў прэзыдэнта ЗША штогод адзначаць трэці тыдзень ліпеня як „Тыдзень паняволеных народаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG