Ад 6 чэрвеня Расея ўвяла мараторый на малочную прадукцыю зь Беларусі. Забаронены ўвоз каля 600 найменьняў прадукцыі і заяўлена, што такі ж лёс можа напаткаць яшчэ 800 найменьняў. Напярэдадні ў інтэрвію расейскім мэдыям Аляксандар Лукашэнка патлумачыў, чаму расейцы ня хочуць купляць беларускае малако. Маўляў, Расея патрабуе, каб Беларусь аддала малакаперапрацоўчыя заводы. Лукашэнка заявіў, што будзем “выліваць гэтае малако, але так пытаньне не паставім”. Расейскі бок спасылаецца на тое, што малочная прадукцыя зь Беларусі не адпавядае пэўным тэхнічным стандартам. З-за чаго ж пачалася “малочная” вайна?