Паводле палітоляга Аляксея Караля, зьмены ў дачыненьнях паміж ЗША і Расеяй могуць паўплываць на дачыненьні паміж Вашынгтонам і афіцыйным Менскам:
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведае Маскву 6-8 ліпеня.Ці прывядзе меркаваная «перазагрузка» стасункаў паміж ЗША і Расеяй да зьменаў амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі?
Эўракамісар закранула аспэкты ўдзелу Беларусі ў праграме ”Усходняга партнэрства” і патлумачыла візавую палітыку ЭЗ.
“А гэта азначае, што ні Ўкраіна, ні Грузія, ні Беларусь ня могуць быць зонай інтарэсаў нейкай асобнай краіны”.
Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ на сваім выніковым паседжаньні ў Вільні ўхваліла рэзалюцыю “Аб аб'яднаньні падзеленай Эўропы”, у якой асуджаюцца абодва таталітарныя рэжымы ХХ стагодзьдзя – нацызм і сталінізм, а 23 жніўня – дзень падпісаньня пакту Молатава-Рыбэнтропа – прапануецца абвясьціць агульнаэўрапейскім Днём памяці ахвяраў сталінізму і нацызму.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведае Маскву 6-8 ліпеня.Ці прывядзе меркаваная “перазагрузка” стасункаў паміж ЗША і Расеяй да зьменаў амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі?
“Расея ня хоча пазбаўляцца свайго падворку”, — піша амэрыканская The New York Times. Бо для Масквы “аднаўленьне ўплыву ў былых рэспубліках СССР — адна з найважнейшых задач”.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыбыў на парад з нагоды Дня незалежнасьці разам з малодшым сынам Колем. Абодва былі ў вайсковай форме.
У прэсавай службе прэзыдэнта Расеі паведамілі, што ня маюць інфармацыі пра ўдзел Дзьмітрыя Мядзьведзева ва ўрачыстасьцях у Менску з нагоды Дня незалежнасьці Беларусі.
У сваім віншаваньні з Днём незалежнасьці Рэспублікі Беларусь і 65-годзьдзем вызваленьня ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Лукашэнка не згадаў пра “саюзную дзяржаву” Беларусі і Расеі.
Аляксандар Лукашэнка выступіў з прамовай на ўрачыстым паседжаньні ў гонар афіцыйнага сьвята незалежнасьці.
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся зь міністрам энэргетыкі і нафты Вэнэсуэлы Рафаэлем Рамірэсам.
“Нам патрэбна “перазагрузка” беларуска-расейскіх дачыненьняў” – так сфармуляваў мэту двухдзённай паездкі ў Маскву старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў накіраваў віншаваньне беларускаму народу з нагоды 65-й гадавіны вызваленьня ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у якім заявіў, што Расея маем намер актывізацыі двухбаковых дачыненьняў.
1 ліпеня дыплямат быў прадстаўлены цяперашнім часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Джонатанам Мурам.
Падчас сустрэчы з амэрыканскімі кангрэсмэнамі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі няўрадавых арганізацый на душу насельніцтва больш, чым у ЗША.
Стэфан Эрыксан: “Мы будзем рабіць вялікія намаганьні, каб дыялёг і кантакты паміж Беларусьсю і ЭЗ працягваліся і надалей”.
Як піша Forbes, апошнія заявы і жэсты беларускага кіраўніка сьведчаць пра тое, што ён, хоць зь цяжкасьцю, марудна, аднак пэўна крочыць у бок ЗША і Эўропы.
Ад 1 ліпеня пачынаецца старшынёўства Літвы ў Радзе дзяржаў Балтыйскага мора.
Зь візытам у Беларусь зьбіраецца міністар энэргетыкі і нафты Вэнэсуэлы Рафаэль Рамірэс. Ён таксама выконвае абавязкі сустаршыні беларуска-вэнэсуэльскай камісіі высокага ўзроўню.
Ад сёньняшняга дня Беларусь атрымала статус назіральніка ў Радзе дзяржаў Балтыйскага мора. Адначасова аналягічны статус атрымалі яшчэ дзьве краіны – Гішпанія і Румынія. Рашэньне пра гэта было прынятае на чарговай сэсіі гэтай міжнароднай арганізацыі ў Даніі.
Дэлегацыя амэрыканскіх кангрэсмэнаў сустрэлася 30 чэрвеня з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі.
Грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр выляцеў у Нью-Ёрк 1 ліпеня ў 5.30 зь менскага аэрапорту.
Вызваленьне Зэльцэра і візыт кангрэсмэнаў камэнтуе амэрыканскі палітоляг Нікалай Злобін.
Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. (Эфір 30 траўня) У панядзелак прэзыдэнт правёў нараду з кіраўніцтвам Міністэрства ўнутраных спраў. Чаму толькі цяпер ён заўважыў хібы ў працы міліцыі? У чым прычыны гэтых хібаў? Якой рэформы працы міліцыі патрабуе Лукашэнка? Удзельнікі: генэрал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб і журналіст газэты “Наша ніва” Зьміцер Панкавец.
Чаму Лукашэнка запатрабаваў скасаваць “Акт аб дэмакратыі для Беларусі”? Чаму публічны дыялёг з ЗША наагул распачаўся?
Прадстаўнік дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Іэн Келі (Ian Kelly) заявіў, што Злучаныя Штаты вітаюць крок афіцыйнага Менску.
Амэрыканскія кангрэсмэны заклікалі Беларусь выконваць сыстэмныя рэформы ў галіне правоў чалавека, свабодных выбраў і правоў апазыцыі.
Менскі палітоляг Аляксей Кароль перакананы, што памілаваньне А. Лукашэнкам выратуе Эмануіла Зэльцэра, але не дакажа ягонай віны ў вачах грамадзкасьці.
Сёньня адбылося апошняе паседжаньне веснавой сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Цяпер, згодна зь дзейным заканадаўствам, дэпутаты зноў зьбяруцца разам толькі 2 кастрычніка.
Агульная ацэнка стану дэмакратычных свабодаў у Беларусі ў 2008 годзе — 6,57. Гэта крыху лепей, чым у чатырох папярэдніх гадах.
Зьвесткі пра падпісаньне ўказу пра памілаваньне пацьвердзіў прэсавы сакратар кіраўніка дзяржавы Павал Лёгкі.
Уладзімер Кацора: “Разгляд нашай скаргі ў абласным судзе прызначаны на 22 ліпеня. Па ўсіх паказьніках і паводле вопыту іншых проста немагчыма яшчэ дваццаць два дні трымаць сухую галадоўку”.
У часе размовы з кангрэсмэнамі ЗША Аляксандар Лукашэнка пабяцаў ужо сёньня вызваліць амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра.
Апошняе ў гэтую сэсію паседжаньне Палаты Прадстаўнікоў пачалося са спазьненьнем амаль на дзьве гадзіны. У кулюарах дэпутаты тлумачаць затрымку тым, што не было каму каму весьці сэсію.
Дэлегацыя кангрэсу ЗША сустрэлася ў Менску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сярод іншых палітычных лідэраў сьвету выклікае найбольш даверу. Пра гэта сьведчаць вынікі глябальнага апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага сайтам WorldPublicOpinion.org.
Кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук лічыць, што ЭЗ выдае палітычныя фьючэрсы, а МВФ — эканамічныя і фінансавыя.
А.Лукашэнка заявіў, што гатовы вярнуцца да пытаньня паўнавартаснай дыпляматычнай прысутнасьці ЗША ў Беларусі.
У выніковай справаздачы Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, якая рыхтуецца да кожнай пленарнай сэсіі, Беларусь згадваецца толькі ў кантэксьце сэмінару па інвэстыцыях, які правяла ў Менску рабочая група па Беларусі Ўты Цапф.
Сёньня пачнецца апошняе пленарнае паседжаньне веснавой сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Усіх цікавіць, ці будуць разглядаць пытаньне аб прызнаньні сувэрэнітэту і незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
Аляксандар Лукашэнка сёньня прыме амэрыканскіх кангрэсмэнаў, якія цягам свайго эўрапейскага турнэ з аднадзённым візытам наведаюць Менск.
Каля 16-й гадзіны паплечнікі гомельскага палітыка Уладзімера Кацоры, які пятыя суткі трымае сухую галадоўку, выклікалі “хуткую мэдычную дапамогу”.
Сёньня ў Вільні пачалася летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Беларускага пытаньня ў агульным парадку дня сэсіі няма. Аднак гэта не азначае, што размовы пра Беларусь тут ня будзе.
Роўна 20 гадоў таму, 29 чэрвеня 1989 году, у эфіры чэхаславацкай рэдакцыі “Радыё Свабодная Эўропа” прагучала пэтыцыя “Некалькі сказаў”. Тэкст, ня большы за 500 слоў, аб’яднаў грамадзянаў, якія паставілі ўмовы камуністычнаму рэжыму. Пэтыцыя была рэалізавана настолькі прадумана і своечасова, што, паводле гісторыкаў, паскорыла сыход камуністаў і ўласна пераломную “аксамітную рэвалюцыю”.
Сёньня пачаўся афіцыйны візыт у Беларусь парлямэнцкай дэлегацыі Ўкраіны на чале са сьпікерам Вярхоўнай Рады Ўладзімерам Літвіным.
Лукашэнка назваў ганьбай для праваахоўных органаў нераскрыцьцё крымінальнай справы па факце выбуху 4 ліпеня ў Менску,-- паведамляе Інтэрфакс.
Тым часам грамадзкія актывісты распаўсюджваюць улёткі пра галадоўку пратэсту супраць пакараньня гомельскіх актывістаў за акцыю памяці зьніклага генэрала Захаранкі.
29 чэрвеня ў 14.30 у Вільні адкрываецца летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Беларускага пытаньня ў агульным парадку дня сэсіі няма.
Загрузіць яшчэ