У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі “Акцэнты Свабоды” Юрыя Дракахруста. Гэта 16-я кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”.
Галадоўку Уладзімер Кацора наважаны аб’весьціць у зале суду, калі хоць каму-небудзь з удзельнікаў “ланцуга неабыякавых” будзе абвешчана пакараньне.
Прадстаўніца эўракамісара Бэніты Фэрэра-Вальднэр Хрысьціна Гохман пацьвердзіла журналістам, што “Беларусь накіравала ўчора ў Брусэль просьбу аб аказаньні фінансавай дапамогі”, якую Эўракамісія ”будзе разглядаць вельмі ўважліва і дасьць адказ найбліжэйшым часам”.
У беларускім парлямэнце стварылі рабочую групу, якая будзе вывучаць магчымасьці ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне.
Іранскае дзяржаўнае тэлебачаньне пачало паказваць некаторых дэманстрантаў, якія былі арыштаваныя падчас апошніх пратэстаў супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
Госьць перадачы “Ваша Свабода. Вынікі дня”– палітоляг Сяргей Богдан.
Кіраўнік менскага офісу АБСЭ лічыць, што няправільна патрабаваць у Беларусі фундамэнтальных радыкальных зьменаў.
Дэлегацыя Вярхоўнай рады Ўкраіны на чале са сьпікерам парлямэнту Ўладзімерам Літвіным будзе знаходзіцца зь візытам у Беларусі 29-30 чэрвеня.
Паводле сакратара Савета нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Раісы Багатыровай, стварэньне “Кіеўскай ініцыятывы” ёсьць часткай працы, якую вядуць прэзыдэнты Беларусі, Польшчы і Ўкраіны з мэтай паглыбленьня трохбаковага супрацоўніцтва.
Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Луіс Марыя дэ Пуч плянуе наведаць Беларусь у найбліжэйшыя паўгода.
Палата прадстаўнікоў атрымае статус адмыслова запрошанай у Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, але толькі пасьля таго, як Беларусь увядзе мараторый на сьмяротнае пакараньне. Такое рашэньне сёньня ўхваленае на сэсіі асамблеі ПАРЭ з ініцыятывы кіпрскага дэпутата Хрыстаса Пургурыдэса.
29-30 чэрвеня прадстаўнікі кангрэсу ЗША наведаюць Беларусь.
Беларусь, Польшча і Украіна ствараюць праект “Кіеўская ініцыятыва” для паглыбленьня супрацоўніцтва ў праграме “Усходняга партнэрства”.
Групу маладзёнаў, якія бралі ўдзел у Кангрэсе эўрапейскага выбару 20 чэрвеня, арганізатары назвалі правакатарамі. Хто гэтыя людзі?
“Дыскусія па беларускім пытаньні, якая адбылася на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, і ўхваленая сёньня рэзалюцыя сьведчаць пра паступовыя зьмены падыходаў Арганізацыі да супрацоўніцтва зь Беларусьсю і рост сярод дэпутатаў ПАРЭ колькасьці прыхільнікаў разьвіцьця ўзаемапаважлівага і прагматычнага дыялёгу з уладамі краіны”, — заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.
Беларусь у рэйтынгу “недзеяздольнасьці дзяржаваў” надалей застаецца ў катэгорыі краінаў, дзе ня ўсё ў парадку.
Нацыянальны сход Беларусі зноў атрымае статус адмыслова запрошанага ў Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы толькі пасьля таго, як будзе прыняты мараторый на сьмяротнае пакараньне. Так пастанавілі сёньня ў Страсбуры дэпутаты Парлямэнцкай асамблеі. Як ставяцца да гэтага рашэньня беларускія палітыкі і праваабаронцы?
Генэральны пракурор Беларусі занепакоены ўсплёскам карупцыйных злачынстваў сярод высокіх чыноўнікаў, але не выказвае дасьведчанасьці ў некаторых гучных справах, у тым ліку ў справе амэрыканца Зэльцэра.
Беларускі парлямэнт атрымае статус адмыслова запрошанага ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, але толькі пасьля таго, як Беларусь увядзе мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Эўрапейскія аглядальнікі камэнтуюць першы візыт у Беларусь эўракамісара Бэніты Фэрэра-Вальднэр і даюць яму наступную ацэнку: “добры пачатак двухбаковым стасункам пакладзены, аднак канкрэтныя крокі яшчэ ня зробленыя”.
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч на прэс-канфэрэнцыі ў Менску выказаў меркаваньне, што разгляд справы пра амністыю грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра зацягнуўся.
Што дасьць Беларусі збліжэньне з Эўразьвязам і Радай Эўропы?
Парлямэнт Беларусі атрымае статус адмыслова запрошанага толькі пасьля таго як будзе прыняты мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Што дасьць Беларусі збліжэньне з Эўразьвязам і Радай Эўропы? Адказваючы на гэтае пытаньне, каардынатар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Зьміцер Бандарэнка сказаў:
Галоўная спрэчка падчас абмеркаваньня была вакол папраўкі №8 да рэзалюцыі, якая абумоўлівае вяртаньне Беларусі статусу адмыслова запрошанай прыняцьцем мараторыю на сьмяротнае пакараньне.
23 чэрвеня беларускі парлямэнт зноў можа атрымаць статус адмыслова запрошанага ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.
Выступаючы ў першы дзень летняй сэсіі ПАРЭ перад эўрадэпутатамі, старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, міністар замежных спраў Славеніі Самуэль Жбогар падтрымаў ідэю вяртаньня Беларусі статусу адмыслова запрошанага у Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.
Пасьля афіцыйных перамоваў эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр выступіла з публічным зваротам да беларускай грамадзкасьці.
Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што крокі Брусэля насустрач Менску магчымыя пры ўмове, што Беларусь да канца гэтага году выканае 5 умоваў дэмакратызацыі краіны.
Выйшла 16-я кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” “Акцэнты Свабоды” Юрыя Дракахруста. Гэтая кніга — зборнік выбраных перадачаў праграмы Беларускай службы Радыё Свабода «Праскі акцэнт», якія выйшлі ў эфір у 2001—2008 гадох.
Бэніта Фэрэра-Вальднэр назвала гутарку з А.Лукашэнкам “вельмі прадуктыўнай”. Гаварылі пра фінансавую дапамогу, візы і правы чалавека.
Міністэрства замежных справаў Ірану абвінаваціла Захад у падтрымцы пратэстаў апазыцыі ў Тэгеране, удзельнікі якіх дамагаюцца перагляду афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 12 чэрвеня.
У Тэгеране адбыліся збройныя сутычкі паміж паліцыяй і прыхільнікамі іранскай апазыцыі. Паводле крыніцаў ва ўрадзе Ірану, падчас супрацьстаяньня загінулі блізу двух дзясяткаў чалавек, сотні параненыя. Апанэнты ўладаў дамагаюцца перагляду афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Як можна ацаніць выбух актыўнасьці іранскай апазыцыі? Ці ёсьць шанец на перамогу ў таталітарнай краіне?
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка выказаў гатоўнасьць адказаць на “нязручныя пытаньні” падчас сустрэчы з камісарам Эўразьвязу па замежных сувязях і палітыцы суседзтва Бэнітай Фэрэра-Вальднэр.
"Апошні дыктатар Эўропы”, як часта называюць тутэйшага прэзыдэнта, апошнім часам стаў надзвычай прыязны да ЭЗ. Нягледзячы нават на тое, што падобны флірт не падабаецца Крамлю".
"Аднаўленьне гасьцявога статусу Беларусі ў Радзе Эўропы — першы крок у справе збліжэньня паміж гэтай краінай і арганізацыяй.
Бэніта Фэрэра-Вальднэр сустрэлася зь лідэрамі беларускай апазыцыі і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый.
22 чэрвеня ў Менску з афіцыйным візытам знаходзіцца камісар па замежных сувязях і Эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр.
Іранскае дзяржаўнае тэлебачэньне паведамляе, што найменей 10 чалавек загінула і каля сотні было паранена ў выніку ўчорашняй сутычкі паліцэйскіх з дэманстрантамі.Паведамляецца, што ў Тэгеране адбыўся выбух каля маўзалею аяталы Хамэйні. Паліцыя ўжыла сілу супраць шматтысячнага мітынгу пратэсту.
Кангрэс эўрапейскага выбару, які прайшоў у суботу ў Менску, вылучыў лідэра БСДП “Народная грамада” Міколу Статкевіча прэтэндэнтам у кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі.
Сёньня ў Менску на Кангрэсе эўрапейскага выбару кандыдатам на кандыдата ў прэзыдэнты падтрыманы лідэр БСДП Народная грамада Мікола Статкевіч.
Камісар Эўразьвязу па замежных сувязях і палітыцы суседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр адказала на некаторыя пытаньні наведнікаў сайту "Свабоды".
Агульны сход сябраў Партыі БНФ падтрымаў вылучэньне Лявона Баршчэўскага кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі. Было падкрэсьлена, што рашэньне носіць рэкамендацыйны характар.
Такім пытаньнем задаецца на старонках брытанскага часопіса Еconomist аўтар артыкула “Summertime Blues”.
Прэмьер-міністар Расеі Уладзімер Пуцін заявіў, што да нядаўняга пагадненьня Беларусь перавышала квоты экспарту малака на сорак адсоткаў.
“Усходняе партнэрства” адкрывае новыя магчымасьці для супольнай працы Літвы і Беларусі ў энэргетыцы, транспарце, экалёгіі.
16-17 чэрвеня ў Празе адбыўся першы раўнд перамоваў аб правах чалавека паміж прадстаўнікамі Беларусі і Эўрапейскага Зьвязу.
Віцэ-прэзыдэнт і міністар абароны Вэнэсуэлы Рамон Карысалес 20 чэрвеня прыедзе ў Беларусь з рабочым візытам.
Загрузіць яшчэ