У перадачы тэлеканала Euronews «Мабільнасьць эўрапейцаў – добра гэта ці дрэнна для эканомікі ЭЗ?» Беларусь памылкова апынулася ў складзе Эўразьвязу.
Прарасейскія пратэстоўцы абвясьцілі ў Данецку пра стварэньне «народнай рэспублікі». А ці шмат вы ведаеце пра Данецк?
Кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Міхаіла Добкіна не пусьцілі ў будынак Упраўленьня СБУ ў Луганску для правядзеньня перамоваў.
Прапануем чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украіна-расейскаму канфлікту.
У дыскусіі бяруць удзел беларускія музыкі — Зьміцер Вайцюшкевіч і Аляксандар Памідораў. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
Сям’я Міхаіла Жызьнеўскага атрымае фінансавую дапамогу, але ня так хутка. Пра гэта кажа грамадзкі актывіст «Нашай ініцыятывы» Андрэй Стрыжак.
Пасьля непрацяглага перапынку, зьвязанага з рэвалюцыйнымі падзеямі на Майдане, гамельчукі аднаўляюць паездкі ва Ўкраіну. Людзі перастаюць верыць чуткам пра разгул бандытызму на ўкраінскіх дарогах.
Калі падчас інфармацыйнай вайны паміж Менскам і Масквой напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году высьветлілася, што антылукашэнкаўская прапаганда расейскіх мэдыяў не зрабіла вялікага ўплыву на большасьць беларусаў, у экспэртнай супольнасьці былі зроблены, як цяпер бачна, скарасьпелыя высновы.
Радыё Свабода падрыхтавала інфаграфіку пра стан узброеных сілаў Беларусі, Расеі і Ўкраіны, дзе параўноўваецца колькасьць вайскоўцаў і тэхнікі трох краін.
Былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, прадпрымальнік Ўладзімер Кудзінаў, які цяпер жыве і працуе ў Крыме, у інтэрвію «Свабодзе» расказаў пра актуальнае становішча ў Севастопалі.
Пра страту традыцыяў беларускамоўнага камэнтатарства — колішні спартовы камэнтатар БТ, а цяпер аглядальнік спартовых навінаў на канале «Белсат» Аляксандар Пуціла.
Басманны суд Масквы працягнуў да 14 ліпеня хатні арышт былому генэральнаму дырэктару «Уралкалію» Уладзіславу Баўмгертнэру, якога абвінавачваецца ў злоўжываньні паўнамоцтвамі.
Карэспандэнт амэрыканскай New York Times Эндру Хігінс піша з Днепрапятроўску.
Раней я меў думку, што беларуская дзяржава мусіць за свой кошт хоць раз адпраўляць школьнікаў на экскурсію ў Эўропу. Цяпер, магчыма, лепш – у Кемерава. Каб адчуць розьніцу.
Сярод тэмаў:
Мяркуецца, што імша на беларускай мове будзе ладзіцца ў касьцёле сьвятога Барталамея рэгулярна.
У Мікалаеве былы сябра Партыі рэгіёнаў, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Алег Цароў паспрабаваў наведаць сэпаратыстаў, разагнаных апалчэнцамі, якія выступаюць за адзіную Ўкраіну.
Яднаньне на сьмерць. Хлусьня да страты пульсу. Крывадушнік у Менску. Чаму Карэліі нельга ў Фінляндыю? Пра гэта, а яшчэ пра рэфэрэндум у Косаве – у новых Званочках.
Госьця спэцвыпуску «Бяз гальштукаў» — эколяг, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» Ірына Сухій.
У Беларусі спыніўся эканамічны рост. Сярэдні рэальны заробак у краіне ўжо некалькі месяцаў запар не павялічваецца. Зрэшты, не ўва ўсіх беларусаў усё так кепска. Выявіць тых, чый жыцьцёвы ўзровень не пацярпеў ад эканамічных праблемаў апошняга часу, дапамагла, як ні дзіўна, нядаўняя выбарчая кампанія.
Прыняцьцё закону «Аб аднаўленьні даверу да судовай улады Ўкраіны» сёньня павітаў прэм’ер-міністар краіны Арсень Яцанюк. На яго думку, гэта важны крок да аднаўленьня незалежнасьці судовай сыстэмы.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведамляе пра новыя выпадкі, зьвязаныя з дывэрсантамі з Расеі, затрыманымі на тэрыторыі краіны.
Прарасейскія дэманстранты атакуюць адміністрацыі Луганску і Данецку
Прадстаўнікі аргкамітэту Чарнобыльскага шляху Марына Хоміч (аргкамітэт БХД), Ільля Дабратвор (рух салідарнасьці «Разам») і Аляксей Янукевіч (Партыя БНФ) падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне дэманстрацыі 26 красавіка.
Мікалай Аўтуховіч агледзеў сваю гаспадарку і вырашыў яе аднаўляць.
Пасьля 19 гадоў працы галоўным рэдактарам газэты «Прэсбол» вядомы спартовы журналіст Уладзімер Беражкоў сышоў з пасады. На яго месца абраны супрацоўнік гэтага выданьня 38-гадовы Сяргей Кайко. Ягоную кандыдатуру аднагалосна зацьвердзілі 8 красавіка на сходзе заснавальнікаў ТАА «Прэсбол-91».
8 красавіка парлямэнт Гішпаніі большасьцю галасоў адхіліў прапанову рэгіянальнай асамблеі Каталёніі правесьці ў лістападзе рэфэрэндум аб незалежнасьці аўтаномнага рэгіёну. Як Каталёнія рухалася да незалежнасьці на працягу апошніх стагодзьдзяў — хроніка падзеяў.
Да свайго юбілею кампанія мабільнай сувязі Velcom прэзэнтавала новы беларускамоўны ролік velcom зь песьняю Лявона Вольскага.
Лятучы ўнівэрсытэт і Міжнародны кансорцыюм «ЭўраБеларусь» ладзяць 9 красавіка ў «Галерэі „Ў“» публічную дыскусію «Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?»
Ва Ўкраіне памёр яшчэ адзін пацярпелы ад крывавых сутычак дэманстрантаў і міліцыі ў лютым ў цэнтры Кіева.
За апошнія тры дні на ўсходзе Ўкраіны пад напад патрапілі прынамсі тры тэлеканалы і два журналісты.
Губэрнатар Смаленскай вобласьці Аляксей Астроўскі прапанаваў частку земляў сумежных зь Беларусьсю раёнаў вобласьці даваць у карыстаньне беларускім аграрнікам.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
«Лукашэнка заявіў, што Беларусь „у любой сытуацыі будзе разам з Расеяй“. Ці пагаджаецеся вы з такім выказваньнем? Ці павінна Беларусь быць разам з Расеяй у выпадку, калі Масква пачне вайну супраць Украіны?»
Адна з найбольш вядомых беларускіх спартовак — плыўчыха Аляксандра Герасіменя — ня толькі дэманструе выбітныя вынікі ў басэйне.
15 гадоў таму ва ўзросьце 49 гадоў раптоўна памёр адзін зь лідэраў беларускай апазыцыі Генадзь Карпенка. На думку многіх палітолягаў і экспэртаў, менавіта ён мог стаць другім прэзыдэнтам Беларусі.
Вярхоўны суд 8 красавіка адхіліў касацыйную скаргу Аляксандра Грунова, 25-гадовага гамельчука, які ў верасьні 2012 году з асаблівай жорсткасьцю забіў студэнтку Натальлю Емяльянчыкаву.
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 7 красавіка асудзіў Тацяну Вінакураву на 4,5 года зьняволеньня за «незаконныя дзеяньні з выбуховымі рэчывамі» і «асабліва злоснае хуліганства», учыненае ля будынку КДБ. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Скульптар і грамадзкі актывіст Гэнік Лойка патрабуе ад суду Цэнтральнага раёну Менску правядзеньня беларускамоўнага судовага працэсу паводле ягонага пазову да Камітэту дзяржбясьпекі і Белінвэстбанку.
Вярхоўны суд Беларусі пакінуў бязь зьмены вынесены паўторна 24 сьнежня 2013 году Гомельскім абласным судом сьмяротны прысуд Аляксандру Грунову — забойцу гомельскай студэнткі Натальлі Емяльянчыкавай, паведамляе БелаПАН са спасылкай на ВС.
Мікалаю Аўтуховічу двойчы прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні на імя прэзыдэнта.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» выдаў чарговы агляд-хроніку «Сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе».
Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч выйшаў з Гарадзенскай турмы сёньня а 7:50 ранку.
Прапанову губэрнатара Смаленскай вобласьці запрасіць беларусаў апрацоўваць палі ў памежных расейскіх рэгіёнах жыхары вёскі Ляды́ Дубровенскага раёну ўсур’ёз не ўспрымаюць.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Шахцёры Данбасу ня будуць падтрымліваць прарасейскія сілы. Пра гэта заявіў старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны Міхаіл Валынец, — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы прафсаюзу.
Сёлета Чарнобыльскі шлях мае ўсе шанцы зьмяніць сцэнар.
У справе Мікалая Аўтуховіча, які мусіць выйсьці на волю 8 красавіка, фігуравалі яшчэ 3 чалавекі ў якасьці асуджаных, а таксама некалькі вядомых асобаў у якасьці пацярпелых. Як склаліся іх лёсы?
7 красавіка ў Менску забаранілі продаж алькагольных напояў. Каля вінна-гарэлачнай крамы «Крышталь» мінакі адказваюць на пытаньні: «Як вы ставіцеся да забароны продажу алькаголю? Што трэба зрабіць, каб у Беларусі было менш алькаголікаў?»
Вярхоўны суд Беларусі 7 красавіка вынес прысуд былому намесьніку старшыні суда Кастрычніцкага раёна Магілёва Магамеду Умараву — 14 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй усёй маёмасьці, а таксама пазбаўленьнем права займаць пасады ў праваахоўных і судовых органах тэрмінам на 5 гадоў.
Загрузіць яшчэ