Якая яна, сапраўдная гісторыя Ўкраіны — ад часоў Вялікага Княства Літоўскага і да сёньняшніх дзён? І што карыснага можна ўзяць зь яе беларусам? Гэтыя два пытаньні былі ў цэнтры ўвагі канфэрэнцыі, якая прайшла сёньня ў Менску. Арганізавала імпрэзу новая грамадзкая арганізацыя — «Камітэт салідарнасьці з Украінай».