«Народная дыпляматыя» выяўляецца і ў сваяцкіх повязях, і ў звычайных шоп-турах, калі жыхары памежных раёнаў езьдзяць да суседзяў па больш таннае адзеньне ды харчы.
Гомельскія аўтаперавозчыкі аднавілі штодзённыя аўтобусныя рэйсы з абласнога цэнтру да сталіцы Ўкраіны Кіева, а з суседнім Чарнігавам транспартныя зносіны й не перапыняліся.
Маладая жыхарка Гомеля, якая назвалася Ірынай, апавяла, што на мінулых выходных таксама пабывала ў Чарнігаве:
«Я езьдзіла выключна для сябе — адзеньне, абутак паглядзець. Тут я не знаходжу патрэбнага фасону, у прыватнасьці, з абутку. Там больш тавараў з Турцыі, там большы выбар — ва Ўкраіне, у Чарнігаве. У нас тут беларускае, але мне пэўны памер патрэбны. Вось і зьезьдзіла ў Чарнігаў. Тут я не змагла сабе знайсьці тое, што там знайшла».
Кабета кажа, што гамельчукі перасталі баяцца — у аўтобусе на Чарнігаў было поўна людзей:
«У Чарнігаве ўсё спакойна. Рэйсы ёсьць — народу поўна ў аўтобусах. Машыны пакрысе нашы сталі езьдзіць, асабістыя, прыватныя. А раней ня езьдзілі».
Пэнсіянэрка Ніна, якая гандлюе на рынку ўкраінскімі побытавымі таварамі і некаторымі харчамі, кажа, што жыцьцё вымушае і беларусаў, і ўкраінцаў езьдзіць адзін да аднаго:
«Жыцьцё вымушае гандляваць, бо пэнсіі малыя. А жыць неяк народу трэба — і беларусам, і ўкраінцам, я так лічу. Такая мая думка».
Украінка, якая, у сваю чаргу, часьцяком езьдзіць па тавары ў Гомель з Чарнігава, проста абураецца, што многія беларусы вераць расейскай прапагандзе пра нібыта разгул бандэраўцаў і разбоі на ўкраінскіх дарогах:
«Гэта проста сьмешна! Нас гэта крыўдзіць і моцна чапляе — усе гэтыя размовы. Яны нам надакучылі. Чаго баяцца? Чаго? Усе нармальныя людзі. У нас бандэраўцаў ніякіх няма — нармальныя людзі. І якія на Майдане стаялі — яны такія ж, як і мы. Усе падняліся супраць урадоўцаў сваіх, бо людзей ужо проста дасталі. Якія бандэры? Гэта мы і нашы дзеці стаялі! Цяпер, калі браць па курсу даляра, ва Ўкраіне таньней купіць. Вы ж калі даляр у нас здасьцё, то шмат грыўняў дадуць за яго. Вы ж больш можаце купіць, бо таньней выходзіць».
Спадарожніца ўкраінкі спадарыня Марыя лічыць, што жахі пра Ўкраіну выгадныя найперш расейскаму боку:
«Каму выгадна — дык гэта Расеі выгадна. Мы гэта разумеем. Нас палохалі, што прыйдзе НАТО. Аказалася, што прыйшлі тыя, хто побач, са сваім ботам — і наступілі. Нельга наагул глядзець, што яны там паказваюць. Падзеі нашы, а падтэкст іншы».
Тым часам прадстаўнікі Гомельскай памежнай групы інфармуюць, што ў сакавіку пасажырапаток з рэгіёну ва Ўкраіну ў параўнаньні зь леташнім зьменшыўся толькі на 6,7%, у той час калі ў лютым ён адрозьніваўся ад леташняга ажно на 27%. Колькасьць адзінак транспарту ў бок Украіны зьменшылася супраць леташняй толькі на 3 адсоткі. Гамельчукі едуць на ўкраінскія рынкі. Многія мясцовыя жыхары карыстаюцца кіеўскім аэрапортам Барыспаль, каб ляцець на адпачынак у Турцыю і Паўночную Афрыку. Вось толькі тых, хто плянаваў бы адпачынак у Крыме, цяпер, па сутнасьці, няма.

Нас палохалі, што прыйдзе НАТО. Аказалася, што прыйшлі тыя, хто побач, са сваім ботам — і наступілі