Я пішу гэты блог пад прымусам. Пісталет не прыстаўлены мне да скроні. Але ён цаляе мне ў лоб з манітора кампутара.
10 лютага судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Віталь Козыраў адхіліў пазоў абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» да раённай адміністрацыі наконт неўключэньня сваіх актывістаў у склад участковых выбарчых камісіяў.
Сёньня госьцем праграмы будзе паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч – адзін з укладальнікаў збору вершаў нобэлеўскай ляўрэаткі Віславы Шымборскай у беларускім перакладзе.
На менскім заводзе лядоўняў звольнілі больш за 50 замежных працаўнікоў, якія дапамагалі зьбіраць лядоўні маркі «Атлант». На прадпрыемствах Беларусі, дзе працуюць замежныя рабочыя, кажуць пра вялікую цякучасьць сярод гэтых працоўных кадраў.
10 лютага ў судзе Ашмянскага раёну прайшло судовае паседжаньне па скарзе праваабаронцы Тацяны Равякі на дзеяньні службовых асобаў Ашмянскай мытні.
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч 8 лютага заявіў, што краіне патрэбна беспрацоўе ў межах 3–4% — гэта значыць, большае, чым цяпер. «Як вы ацэньваеце такое выказваньне?»
У гомельскім касьцёле Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы праходзіць акцыя завяшчаньня сваіх унутраных органаў мэдыцыне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Рымска-каталіцкага касьцёлу Беларусі.
Як складваюцца лёсы выгадаваных у раскошы ці ўседазволенасьці дзяцей аўтарытарных кіраўнікоў пасьля сыходу бацькоў з кіраўніцтва? Абмяркоўваюць аглядальнік «Свабоды» Віталь Цыганкоў і супрацоўнік узбэцкай службы радыё Свабода Фарух Юсупаў. Вядучая — Ганна Соўсь.
Мала якая заява Аляксандра Лукашэнкі так узрушала камэнтатараў у беларускім сеціве, як невялікая нататка журналісткі Галіны Навумчык у Фэйсбуку.
Міністры замежных спраў Эўразьвязу абмяркоўваюць ў Брусэлі, як вырашыць сытуацыю ва Ўкраіне, а таксама як пасунуць Усходняе партнэрства наперад.
На Магілёўшчыне, не зважаючы на пратэсты вяскоўцаў, зачынілі блізу сотні сельскіх паштовых аддзяленьняў. Іх замянілі так званымі «перасоўнымі пунктамі дастаўкі пошты».
Беларускія спартоўцы пакуль не ўздымаліся на п’едэстал гонару. Пры гэтым алімпійцаў у Сочы асабіста інструктуе Аляксандар Лукашэнка, які ў гэтыя дні адпачывае там разам са сваім малодшым сынам Мікалаем.
У Лідзкай раённай пракуратуры сёньня дапыталі незалежнага журналіста зь Бярозаўкі Юрыя Дзешука.
Гомельскі райвыканкам распарадзіўся забраць двух дзяцей у цыганскай сям’і зь вёскі Прыбар. Рашэньне было ўхваленае 27 студзеня, але пакуль не набыло моц — сям’я супраціўляецца.
Гісторыкі баяцца, што пажары ў Сараеве на мінулым тыдні зьнішчылі некаторыя з найбольш важных архіўных дакумэнтаў, датычных эўрапейскай гісторыі пачатку ХХ стагодзьдзя.
Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.
Бабруйская пракуратура завяла крымінальную справу ў дачыненьні да блогера Алега Жалнова за абразу супрацоўніка міліцыі.
Апытанкі «Чаму вы ня любіце Лукашэнку?» і «Чаму вы любіце Лукашэнку?» увайшлі ў топ па колькасьці камэнтароў на старонцы вядомага расейскага блогера і бізнэсоўца Ільлі Варламава ў сацыяльнай сетцы Livejournal.
У горадзе Шапятоўка Хмяльніцкай вобласьці разбурылі помнік Уладзімеру Леніну.
Сёньня ў Ашмянскім раённым судзе ў 11 гадзін пачнецца судовае паседжаньне па скарзе праваабаронцы Тацяны Равякі на дзеяньні службовых асоб Ашмянскай мытні.
Пасьля першых спаборніцтваў на Алімпійскіх гульнях у Сочы прадстаўнікі зборнай Беларусі пакуль што застаюцца ў рангу «спартовых турыстаў» — іх няма ў ліку двух дзясяткаў краін, прадстаўнікі якіх ўздымаліся на п’едэстал гонару.
Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Ці ёсьць у беларускай мовы пэрспэктывы і ад чаго яны залежаць?
У Паўднёва-Сахалінску ўзброены мужчына адкрыў стральбу ў галоўным саборы Паўднёва-Сахалінскай і Курыльскай эпархіі.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Актывісты Эўрамайдану прайшлі шэсьцем па цэнтры Кіева, скандуючы " Слава Украіне" , «Зэка-гэць » і іншыя лёзунгі.
Малодшая дачка караля Гішпаніі Хуана Карласа прынцэса Крысьціна дае паказаньні ў судзе па справе аб карупцыі і махлярстве, галоўным падазраваным у якой праходзіць яе муж Іньякі Урдангарын.
У горадзе Грабёнка Палтаўскай вобласьці Ўкраіны абезгалоўлены помнік Леніну. Пра гэта паведамляе агенцтва «УНІАН» са спасылкай на праваахоўныя органы.
Вязень бабруйскай калёніі, праваабаронца Алесь Бяляцкі ў лісьце дамоў паведаміў, што «ўвесь вольны час ў студзені працаваў над эсэ пра пісьменьніка Барыса Мікуліча».
У Маскве на Манежнай плошчы затрыманыя больш за 40 удзельнікаў флэш-мобу ў падтрымку тэлеканала «Дождж». Як паведамляе арганізацыя «Партыя 5 сьнежня», у ліку затрыманых — чацьвёра яе актывістаў.
Больш за месяц жыве ў бэтоннай трубе вадасьцёку 75-гадовы магілёўскі бяздомны Юры. Ён герой некалькіх сюжэтаў Свабоды.
На Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы адбылася прэзэнтацыя кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Час second-hand». На сустрэчу зь пісьменьніцай прыйшлі некалькі сотняў чалавек.
Не вытрымлівае канкурэнцыі з замежнымі вытворцамі і яшчэ адно буйное прадпрыемства Менска —завод «Гарызонт». Колішні гігант беларускай радыёэлектронікі сёньня — у глыбокім заняпадзе.
Прысуд ў справе аб забойстве вядомай беларускай лучніцы Ганны Сярдзечкінай агалосяць 11 лютага ў 14 гадзінаў дня. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў Завадзкім судзе Менска, дзе праходзіць працэс.
Каб прагаласаваць за адну з 20-ці прац дастаткова клікнуць на зорачку пад упадабаным малюнкам. Нават калі вы паставіце найніжэйшую адзнаку — голас будзе залічаны ў падтрымку.
Яму 31 год. Нарадзіўся ў Баранавічах, жыве пад Менскам. Мае дзьве вышэйшыя адукацыі, сям’ю, невялікі, але ўласны бізнэс, які пасьпяхова робіць з партнэрамі.
Як вы ацэньваеце эканамічную палітыку беларускай улады? Ці ў правільным кірунку разьвіваецца айчынная эканоміка? На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
У савецкія часы і пасьля развалу СССР праз турму і зону прайшла вялікая частка грамадзтва. Разам з былымі асуджанымі на волю пранікла табуяваная калісьці ў грамадзтве субкультура.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Выкладчыкі ЭГУ, аб’яднаныя ў прафсаюз «Плятформа», пачалі падрыхтоўку да паўнавартаснага страйку, які заплянаваны на сакавік.
Ці ўдзельнічалі беларускія праграмісты ў распрацоўцы праграмнага забесьпячэньня для амэрыканскай сыстэмы аховы здароўя?
Былы салдат унутраных войскаў Іван працягвае расповед пра ідэалягічную падрыхтоўку ў ягонай частцы і пра тое, як у ім выхоўвалі нянавісьць да апазыцыянэраў.
Пракурор просіць 15 гадоў пазбаўленьня волі для абвінавачанага ў забойстве менскай лучніцы Ганны Сярдзечкінай. Вырак па гэтай справе суд абвесьціць 11 лютага.
Валер Цапкала: «Адзін з нашых кліентаў — гэта Міністэрства аховы здароўя ЗША. Мы за грошы дапамагаем Абаму рабіць рэформу аховы здароўя».
Сёньня ў Сочы будзе дадзены старт ХХІІ зімовым Алімпійскім гульням. Расейскія ўлады запэўніваюць, што яны ўвойдуць у гісторыю ня толькі рэкорднымі выдаткамі на арганізацыю, але і колькасьцю першых асобаў, якія наведаюць спаборніцтвы.
Адміністрацыя Парку высокіх тэхналёгіяў на запыт Радыё Свабода выказала сваё стаўленьне да вэрсіі пра ўдзел беларускіх праграмістаў у стварэньні амэрыканскага сайту Healthcare.gov.
Сэрыя рэпартажаў Радыё Свабода пра жыцьцё ў бэтоннай трубе 75-гадовага магілёўскага бадзягі Юрыя выклікала дыскусію ў інтэрнэце.
Звольненая з Гарадзенскага ўнівэрсытэту гісторык Іна Соркіна правяла грамадзкую лекцыю на тэму «Стаць беларусам: рэгіянальны і сацыяльны склад беларускага Адраджэньня, канец ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзя».
Амэрыканская тэлекампанія CNN выбачылася за тое, што ўключыла беларускі помнік «Мужнасьць», элемэнт мэмарыяльнага комплексу абаронцам Берасьцейскай крэпасьці, у сьпіс самых выродлівых помнікаў сьвету.
Загрузіць яшчэ