Да свайго фіналу набліжаюцца ХХІІ Алімпійскія гульні. Беларусы вяртаюцца на радзіму ў рангу трыюмфатараў — пра пяць узнагародаў вышэйшай вартасьці наўрад ці хто мог нават марыць.
Больш за два тыдні таму стала вядома, што з жодзінскай калёніі адправілі па этапе ў калёнію ў Горках палітвязьня Васіля Парфянкова, але дагэтуль няма пацьверджаньня, што яго туды прывезьлі.
Сёньня ў менскім клюбе Re: Public выступіць гарадзенскі гурт Dzieciuki з прэзэнтацыяй альбому. Акрамя «Дзецюкоў» зайграюць гурты «Тлушч» і Pomodor/off.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч напісаў жонцы Марыне Адамовіч, што атрымаў адразу тры лісты ад невядомых яму людзей са словамі падтрымкі і салідарнасьці.
Мікалаю Аўтуховічу дагэтуль не перадалі мэдычную бандэроль, якую маці яму адправіла ў сьнежні 2013 года.
Паводле апублікаваных зьвестак, у Беларусі звыш за 50% раней судзімых ізноў вяртаюцца ў месцы пазбаўленьня волі.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
21 лютага ў Магілёве сябры Таварыства беларускай мовы і валянтэры арганізацыі зладзілі акцыю да Міжнароднага дня роднай мовы «Я люблю цукеркі».
На Гарадзеншчыне распачаўся ініцыяваны рэспубліканскімі ўладамі экспэрымэнт: у горадзе ў самых людных месцах усталявалі звыш 30 спэцыялізаваных тытунёвых шапікаў, іх колькасьць мае яшчэ вырасьці да ста, а ў вобласьці — да 200.
Акцыю зладзілі акторы тэатру імя Якуба Коласа пры падтрымцы гараджан — віцебскіх школьнікаў і студэнтаў.
Сёньня, у Міжнародны дзень роднай мовы, спэцыялісты канстатуюць, што найбольшыя страты беларуская мова нясе ў сыстэме адукацыі.
Каардынатар моладзевай сеткі прафсаюзу РЭП Андрэй Стрыжак ужо трэці раз за час Эўрамайдану паехаў у Кіеў. Паехаў у час самы цяжкі, калі на вуліцах сталі гінуць людзі. Цяпер Андрэй працуе на гарачай лініі грамадзкай ініцыятывы «Эўрамайдан-SOS».
У зьвязку з рэвалюцыяй ва Ўкраіне беларускія аўтамабільныя перавозчыкі часова адмянілі аўтобусныя рэйсы ў Кіеў. Зьнізілася інтэнсіўнасьць руху й на памежных пераходах беларуска-ўкраінскай мяжы.
Дэпартацыя ахапіла прыблізна паўмільёна чалавек. Як ацэньваецца, ня менш чым траціна зь іх загінула ад голаду, холаду і куль НКВД.
У пакуль афіцыйна не названага нямецкага атлета на Алімпіядзе ў Сочы знайшлі сьляды допінгу. Допінг знойдзены ў пробе «А» і сёньня мае быць прааналізаваная запасная проба «Б». Вынікі ў двух пробах вельмі рэдка не супадаюць.
Матэрыялы мінулага тыдня, якія варта пачытаць на выходныя: Расея ва Ўкраіне – і што будзе з намі? Домрачава «задаўбала»! Тыя, хто сочыць за Алексіевіч, падзяляюцца на дзьве групы – дасьледаваньне. Навіны з заапаркаў сьвету.
Пра што сьведчаць радыёперамовы снайпэраў 20 лютага на Майдане незалежнасьці ў Кіеве?
21 лютага ў беларусаў ці не апошняя магчымасьць палепшыць мэдалёвую статыстыку на Алімпійскіх гульнях у Сочы.
Чаму на п’едэстал узышлі выхадцы з Расеі і Ўкраіны, а не гадаванцы беларускіх спартовых школаў? Мо ня варта ўвогуле рыхтаваць сваіх будучых чэмпіёнаў, бо запрашаць майстроў і даваць ім грамадзянства прасьцей і таньней?
Камісія па ўручэньні прэміяў «З адкрытым забралам» грамадзкага руху імя Юр’я Захаранкі «Абаронцы Айчыны» прысудзіла прэмію за 2013 год палітуцекачу, былому камандзіру мар’інагорскага спэцназу Ўладзімеру Барадачу.
Як паведаміў дырэктар Сяргей Фанасаў, на паддашшы знойдзены школьны сьцяг зь імем Габрыэля Нарутовіча.
У Вільні памёр беларускі артыст-мім, мастак і натхняльнік беларускага жыцьця ў старой сталіцы Валера Самусёнак.
Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.
У штогадовым аглядзе якасьці жыцьця ў 223 гарадах сьвету нью-ёркская кансалтынгавая кампанія «Mercer» паставіла сталіцу Аўстрыі Вену на першае месца ў рэйтынгу найбольш камфортных гарадоў сьвету. Вена займала першае месца ў гэтым рэйтынгу таксама тры папярэднія гады.
Прызыўнік і сябра «Маладога фронту» Аляксандар Латышаў са Жлобіну зьвярнуўся зь лістом да начальніка ўправы аховы здароўя Гомельскага аблвыканкаму Мікалая Васількова, у якім патрабуе правесьці праверку ў дачыненьні лекара-псыхіятра мясцовай райбальніцы Валера Вінакурава.
21 лютага ў алімпійскай зборнай Беларусі ці не апошні шанец атрымаць новыя мэдалі ХХІІ зімовых Гульняў-2014 у Сочы. У біятлённай эстафэце 4×6 кілямэтраў на старт выйдуць Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна, Людміла Калінчык, Надзея Пісарава.
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Наш рознакаляровы і рознагалосы сьвет налічвае больш за 6 тысяч моваў. Палове зь іх пагражае зьнікненьне. Каб захаваць гэтыя зьнікаючыя мовы, фонд UNESCO абвясьціў сьвята, у якое гэтым мовам прынята надаваць асаблівую ўвагу.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы Радыё Свабода дорыць наведвальнікам сайту аўдыёвэрсію кнігі Юрася Бушлякова «Жывая мова».
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
20 лютага ў Бабруйску пачалі адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы з напісаньня дыктоўкі. Пісалі ўрывак з апавяданьня Васіля Быкава «На чорных лядах».
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў зьняпраўдзіў паведамленьні пра тое, што прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч папрасіў палітычнага прытулку ў Расеі.
Госьці эфіру – кіеўскія журналісты Паўло Зуб'юк, Алена Літвінава і Віталь Портнікаў. У Кіеве ўжываецца баявая зброя. У кіеўскім моргу 67 трупаў чакаюць апазнаньня. Паводле актывістаў Майдану, лік ахвяраў набліжаецца да сотні.
Паводле дадзеных мэдычнай службы Майдану, на 20 лютага ў Кіеве былі забітыя ад 70 да 100 чалавек.
Галоўная ўправа ў справах ісламу і ахвяраваньняў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў апублікавала фетву, якая забараняе мусульманам браць удзел у палётах на Марс.
У Гомелі звыш трох дзясяткаў жыхароў разам з актывістамі дамагаліся грамадзкага абмеркаваньня тэмы ініцыяванай уладамі «ушчыльненьня» жылой забудовы паміж вуліцамі Тэльмана і Кніжнай. Суд Цэнтральнага раёну Гомеля 20 лютага адхіліў скаргу грамадзкага актывіста Кастуся Жукоўскага на дзеяньні ўлады ў гэтай справе.
Кіяўлянка Ірына Тышко, якая працуе ў адным з офісаў непадалёк ад Майдану, падзялілася з карэспандэнтам Свабоды сваімі ўражаньнямі пра тое, што адбываецца ў Кіеве.
З нагоды Дня жалобы ва Ўкраіне 20 лютага ў яе дыпляматычным прадстаўніцтве ў Менску быў адкрыты доступ да жалобнай кнігі спачуваньняў. Таксама да помніка Тарасу Шаўчэнку неабыякавыя да ўкраінскіх падзеяў людзі працягваюць несьці кветкі і сьвечкі.
Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся паслаць па трыюмфатараў прэзыдэнцкі самалёт і арганізаваць ім пышную сустрэчу ў Палацы незалежнасьці. Тым часам украінскія спартоўцы на знак салідарнасьці з абаронцамі Майдану здымаюцца са спаборніцтваў.
На прылаўках беларускіх крамаў зьявілася прадукцыя мясцовай вытворчасьці з замяняльнікам цукру стэвіяй. Яе, напрыклад, дадаюць у малочныя прадукты, джэмы ды сочывы.
«Беларусы йшлі на Плошчу пакутаваць за свабоду. А ўкраінцы выйшлі на Майдан змагацца за яе», — лічыць беларускі апазыцыйны актывіст, які толькі што вярнуўся з рэвалюцыйнага Кіева.
Жыхары вёскі Галавічы Гарадзенскага раёну занепакоіліся якасьцю вады ў калодзежах. Экспрэс-тэсты паказалі, што дапушчальная колькасьць нітратаў у вадзе перавышае норму ў два, тры і болей разоў.
У Рагачоўскім раёне сёлета аднавілі скрытыкаваную раней практыку суцэльнай высечкі прыдарожных лесапалосаў дзеля так званага навядзеньня парадку на зямлі й пашырэньня пасяўных плошчаў.
Паводле жыхара райцэнтру Смалявічы Менскай вобласьці раніцай 20 лютага ў мясцовым РАУС былі праведзеныя антытэрарыстычныя вучэньні.
13 дэманстрантаў на Майдане загінулі ў сутычках з раніцы ў чацьвер ад адзіночных агнястрэльных раненьняў, заяўляюць мэдыкі Майдану.
Віцебскі праваабаронца накіраваў у Цэнтравыбаркам заяву, у якой заклікае не марнаваць дзяржаўныя сродкі, а зацьвердзіць вынікі выбараў паводле вынікаў рэгістрацыі кандыдатаў.
Аўтобусы спыняюцца ў Чарнігаве.
Схованку з выбухоўкай знайшлі ў лесе пад вёскай Ганцавічы. Яшчэ адну — у мясцовага жыхара.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
На сайце svaboda.org прайшла онлайн-канфэрэнцыя з апэратарам тэлеканалу «Белсат» Аляксандрам Баразенкам, які цяпер у Кіеве.
Загрузіць яшчэ