Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Смалявічах рэпэтавалі абарону пастарунка


Паводле жыхара райцэнтру Смалявічы Менскай вобласьці раніцай 20 лютага ў мясцовым РАУС былі праведзеныя антытэрарыстычныя вучэньні.

«Нагналі міліцыянтаў, у тым ліку АМАП са зброяй, трэніраваліся, як адбіваць захопнікаў райаддзелу міліцыі. Яўна баяцца, што і ў нас паўторацца падзеі, якія адбываюцца ў Украіне», — паведаміў жыхар Смалявічаў, які прасіў не называць ягонага прозьвішча.

Дзяжурны Смалявіцкага РАУС на пытаньне карэспандэнта Свабоды пра тое, якія дзеяньні адпрацоўваліся на ранішніх вучэньнях, адказаў: «Нічога не адпрацоўвалі. Вучэньні былі вучэбныя. Больш нічога патлумачыць не магу».

За апошнія дні ў шэрагу рэгіёнаў заходняй Украіны прыхільнікі Майдану спрабавалі захапіць, а ў некаторых месцах і захапілі райаддзелы міліцыі. У Луцку, адміністрацыйным цэнтры Валыні, кіраўнік мясцовай міліцыі заявіў, што разам з падначаленымі пераходзіць на бок паўстанцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG