Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рашэньне пра кнігу Бяляцкага агучаць 11 лютага


10 лютага ў судзе Ашмянскага раёну прайшло судовае паседжаньне па скарзе праваабаронцы Тацяны Равякі на дзеяньні службовых асобаў Ашмянскай мытні.

3 ліпеня на мяжы ў праваабаронцы Тацяны Равякі мытнікі забралі 40 асобнікаў кнігі Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай», якую надрукавалі ў Літве. Тацяна Равяка везла асобнікі для сяброў Бяляцкага. Праваабаронца патрабавала, каб суд прызнаў неправамоцнымі дзеяньні Ашмянскай мытні.

Судовае паседжаньне адбывалася з 11 гадзіны раніцы да 5 вечара. Рашэньне суду абвесьцяць 11 лютага.

«Сёньня паседжаньне скончылася, але рашэньне будзе толькі заўтра а 10-й гадзіны. Пакуль я магу гаварыць толькі пра свае ўражаньні ад паседжаньня. Як мне здаецца, мы разам з Паўлам Сапелкам сваімі аргумэнтамі, як шаблямі, проста перамаглі адназначна і канчаткова. Дзяржаўны бок, бок мытні быў даволі слаба падрыхтаваны. Але гэта толькі мае ўражаньні. А як нашыя выступы будуць ацэненыя судом, будзе вядома толькі заўтра», — паведаміла Радыё Свабода Тацяна Равяка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG