Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч пра мову і майдан: Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 18-й


На Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы адбылася прэзэнтацыя кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Час second-hand». На сустрэчу зь пісьменьніцай прыйшлі некалькі сотняў чалавек.

Навіны палітвязьняў: Мікалай Статкевіч адмаўляецца зьвяртацца да Аляксандра Лукашэнкі, бо такі зварот азначаў бы прызнаньне легітымнасьці Лукашэнкі. Да Мікалая Аўтуховіча не дайшлі тэлеграма і паштоўкі з Майдану. Мікалаю Дзядку адмовілі ў атрыманьні харчовай бандэролі.

Завод «Гарызонт» не вытрымлівае канкурэнцыі з замежнымі вытворцамі.

Больш за месяц жыве ў бэтоннай трубе вадасьцёку 75-гадовы магілёўскі бяздомны Юры. Перажыўшы лютыя маразы стары чакае вясны, каб наведаць сына.


Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
  • 16x9 Image

    Аляксей Знаткевіч

    Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпэл-Гіле (ЗША). Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», а таксама карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнэт-часопісу «Transitions Online». Літаратурныя тэксты і пераклады з ангельскай і чэскай моваў друкаваліся ў часопісе Arche.

XS
SM
MD
LG