Восем месяцаў таму, у Дзень міліцыі 4 сакавіка, быў зьняволены былы міліцыянт, адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Сяргей Парсюкевіч.
Сёньня судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Андрэй Васілюк прыняў рашэньне аштрафаваць удзельнікаў учорашняга пікету ў Берасьці на плошчы Леніна.
Сёньня — Міжнародны дзень інвалідаў. Як жывецца інвалідам без ільготаў, якія ў іх пэрспэктывы працаўладкаваньня?
Сёньня кіраўнік гарадзенскай арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў Сяргей Цешчанка трапіў на асабісты прыём да старшыні аблвыканкаму Ўладзіміра Саўчанкі і расказаў, што рашэньні ўладаў адносна безбар’ернага асяродзьдзя для інвалідаў не выконваюцца.
Ад 1 сьнежня для руху транспарту закрыты праспэкт Дзяржынскага на ўчастку ад праспэкту Любімава да вуліцы Алібегава. Гэта зроблена, каб палегчыць працу будаўнікоў, якія пракладаюць тут лінію мэтро.
Сёньня – Міжнародны дзень інвалідаў. Штогод лік інвалідаў у Беларусі павялічваецца на 50 тысяч чалавек.
Споўнілася тры месяцы, як вернікі розных каталіцкіх парафіяў пачалі пост за вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў у Менску.
Пікетаваньнем магілёўскага гарвыканкаму інвалід-вазочнік дамогся аднаўленьня ў чарзе на сацыяльнае жытло.
Рамана Зуева з прабітымі лёгкім, страўнікам і печаньню маняцца забраць у войска. Ліліі Мельнік, у якой ад раненьня ня гнецца нага, не пералічаюць грошай, “бо крызіс”.
Забітага ў Чэхіі 24-гадовага былога прадпрымальніка Канстанціна Раманюка пахавалі на роднай Крупшчыне. Яму было 24 гады.
На цэнтральнай плошчы Берасьця прайшоў несанкцыянаваны пікет. Трое ўдзельнікаў былі затрыманыя й дастаўленыя ў аддзел міліцыі.
2 сьнежня адзначаецца як Міжнародны дзень змаганьня за адмену рабства. Дзень быў устаноўлены з нагоды прыняцьця Генэральнай Асамблеяй ААН 2 сьнежня 1949 году „Канвэнцыі аб змаганьні з гандлем людзьмі і з выкарыстаньнем прастытуцыі трэцімі асобамі”.
Сёньня на цэнтральнай плошчы Берасьця міліцыя спыніла несанкцыянаваны пікет сябраў апазыцыі. Трое ўдзельнікаў былі дастаўленыя ў аддзел міліцыі Ленінскага раёну. Паводле пратаколу, ім пагражае грашовы штраф альбо арышт.
Палітычны крызіс у Тайляндзе блізіцца да свайго заканчэньня. Супрацьстаяньне апазыцыі і ўладаў разьвязваецца на карысьць апанэнтаў улады, якія больш за тыдзень блякавалі найбуйнейшыя лётнішчы краіны. Вырашэньне канфліктнай сытуацыі вітаюць і сотні тысяч турыстаў, якія сталіся закладнікамі палітычнай спрэчкі.
На цэнтральнай плошчы Берасьця перад будынкам аблвыканкаму жыхарка гораду Жана Абрамава пратэстуе супраць яе высяленьня з кватэры, якая перайшла ёй у спадчыну. У пікеце ўдзельнічаюць таксама грамадзскія актывісты Юрка Бакур і Іван Стасюк.
Раніцай на Менскай кальцавой дарозе адбылося буйное ДТЗ. Затор аўтамабіляў – некалькі кілямэтраў.
Так лічыць госьць "Свабоды", рэдактар замежнапалітычнага аддзелу газэты “Berliner Zeitung” і экспэрт у пытаньнях Усходняй Эўропы Франк Геральд.
У Магілёве ствараецца грамадзкі камітэт “Народны кантроль”.
Каляндар “Родны край”, зьявіўшыся ў продажы пасьля гадавога перапынку, быў хутка раскуплены.
Нягледзячы на тое, што сытуацыя ў краіне застаецца напружанай, а пакінуць яе ня могуць каля 200 тысяч турыстаў.
Ці захавалася ў Беларусі сыстэма грамадзянскай абароны? Ці засвоіла беларускае кіраўніцтва ўрокі Чарнобылю, рыхтуючыся да будаўніцтва атамнай электрастанцыі?
Актывісты горацкай ініцыятывы “Антыядзерная група” ўзнавілі збор подпісаў супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.
Сёньня ў Сьветлагорску на тэрыторыі Сьвята-Праабражэнскага сабору адкрыты першы ў Беларусі памятны знак ахвярам ВІЧ-СНІДу.
Інфармацыя пра выпадкі заражэньня вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ-інфэкцыяй) у школах Беларусі — закрытая.
Інваліду-вазочніку Ўладзімеру Вусікаву, які пікетаваньнем магілёўскага гарвыканкаму дамагаўся аднаўленьня ў чарзе на сацыяльнае жытло, выдзелены пакой у Доме вэтэранаў.
У нядзелю, 30 лістапада, амаль 150 актывістаў дэмакратычнага руху зь Менску наведалі мясьціны Слуцкага збройнага чыну.
1 сьнежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ
У выніку пажару каля 30 студэнтаў эвакуіравана зь інтэрнату. Двое студэнтаў першага курсу шпіталізаваныя.
Бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся 29 лістапада а 17-й вечара на ўезьдзе ў Слуцак з боку Менску. Ён быў вывешаны на электрычных дратах над шашой зь вельмі інтэнсіўным рухам.
Сёньня – Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень адзначаецца ўжо 20-ы раз.
ФОТАГАЛЕРЭЯ /img/icon-photogallary.gif --> http://www.svaboda.org/photogallery/1388.html
Ушанаваньне памяці пачалося каля часовага крыжа ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну, які быў усталяваны летась.
У МЗС паведамілі, што беларус падчас антытэрарыстычнай апэрацыі не пацярпеў і быў эвакуяаны ў бясьпечную зону.
У выніку нападу загінулі ня менш за 195 чалавек, зь іх каля 20 — іншаземцы — грамадзяне ЗША, Ізраілю, Вялікабрытаніі й іншых краін.
Колькі беларусаў працуюць за мяжой? Дзе шукаюць лепшай долі? Ці абароненыя яны за мяжой? Чаму існуе працоўная эксплюатацыя беларусаў у суседняй Расеі?
Ад анкалягічных хваробаў у Беларусі штогод памірае каля пяцідзесяці дзяцей. Яшчэ тром сотням лекары ставяць дыягназ — анкалягічнае захворваньне.
У суботу, 29 лістапада а 15 гадзіне ва ўрочышчы Курапаты прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці ўшануюць памяць герояў Слуцкага збройнага чыну.
Будаўнікі Магілёўскага будаўнічага ўпраўленьня №129 пасьля гадзіннага страйку выйшлі на свае працоўныя месцы.
Будаўнікі Магілёўскай будаўнічага ўпраўленьня № 129 спынілі працу і патрабуюць выплаты заробкаў.
Плата за навучаньне ў ВНУ ня зьменшыцца. Пра гэта сёньня заявіў міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў.
Удзельнікі акцыяў салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам лічаць, што дасягнулі пэўнай перамогі. Улады больш не аддаюць загадаў затрымліваць моладзевых актывістаў. З 19 лістапада штодня моладзевыя актывісты зьбіраюцца а 7-й вечара каля будынку сьледчага ізалятару, дзе ўтрымліваюць апошняга з палітвязьняў Аляксандра Баразенку. Яго вінавацяць у арганізацыі масавых непарадкаў, якія нібыта мелі месца падчас студзеньскіх акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў.
Учора “Народная воля” ўпершыню за апошнія тры гады прадавалася ў шапіках. Якое выданьне будзе наступным у шэрагу вернутых у дзяржаўную падпіску і продаж празь дзяржаўную сыстэму гандлю?
На чым езьдзяць беларускія камэрсанты і чыноўнікі? Як яны ставяцца да той адзінай мадэлі легкавіка, якую зьбіраюць у Беларусі?
Так піша ў сваім рэдакцыйным артыкуле пра выпадак з барысаўскай школьніцай Таняй Казырай каліфарнійскае выданьне.
Генпракуратура і МУС на заявы наконт забароны выезду за мяжу далі фармальныя адказы. На знак пратэсту 10 сьнежня адбудзецца вулічная акцыя “невыязных”.
25-26 лістапада Камітэт дзяржаўнага кантролю сачыў, калі беларускія чыноўнікі прыходзяць на працу. За два дні праверылі 119 арганізацый і ўстаноў. Выявілі больш за 400 чалавек, якія спазьніліся.
Недзяржаўная газэта “Народная воля” зьявілася ў менскіх шапіках “Белсаюздруку” пасьля 15 гадзіны. Адразу яе пачалі актыўна раскупляць.
Усе супрацоўнікі бярозаўскага шклозаводу “Нёман” ва ўзросьце ад 18 да 55 гадоў у абавязковым парадку здаюць адбіткі пальцаў.
Загрузіць яшчэ