Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад абяцае павысіць заробкі настаўнікам


Плата за навучаньне ў ВНУ ня зьменшыцца. Пра гэта сёньня заявіў падчас выступу на сумесным паседжаньня абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў.


Ён паведаміў, што цяпер год платнай формы навучаньне ў ВНУ у сярэднім каштуе 1100 даляраў. Але бюджэту гэта абыходзіцца ў 2100 даляраў. Міністар лічыць, што якасьць адукацыі павялічваецца, а аплата -- не.

Радзькоў таксама паведаміў, што з 1 студзеня 2009 году маюць быць павышаныя заробкі настаўнікаў, але наколькі канкрэтна – міністар пакуль адказаць ня можа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG