Запароскі завод «Мотор Січ» пашырае супрацоўніцтва зь беларускім бокам. Ці ўдасца яму абысьці ўкраінскую забарону на гандаль таварамі вайсковага прызначэньня з расейскім агрэсарам?
У Беларусі скарацілі буфэрныя зоны вакол сьвінакомплексаў. Як на зьмены адрэагавалі жыхары Бярозаўшчыны — рэгіёну, дзе найбольш пратэставалі супраць буфэрнай зоны?
Казаць пра паляпшэньне дзелавога клімату ў Беларусі няма ніякіх падставаў, таму чакаць значнага павелічэньня прамых замежных інвэстыцыяў у беларускую эканоміку ў бліжэйшыя гады ня трэба.
Аляксандар Церахаў узначаліць Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі замест свайго папярэдніка Андрэя Шорца, які раней заняў пасаду кіраўніка Менскага гарадзкога выканкаму.
Манэты з выявай гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага выпусьціў Нацыянальны банк Беларусі.
«У Расеі імкліва абясцэньваецца рубель. Якім чынам гэта дэвальвацыя можа адбіцца на Беларусі? Ці лічыце вы ўстойлівай беларускую валюту?» Адказваюць жыхары Магілёва.
Пятніца стала выходным днём для шэрагу прадпрыемстваў Гомеля. Прастоі гэтыя змушаныя: прадукцыя не прадаецца, склады затавараныя.
У Бабруйску чацьвёра сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага заявілі, што спыняюць галадоўку пратэсту.
«Савушкін прадукт» адмовіўся распавядаць пра тое, колькі сваіх прадуктаў яны адпраўляюць цяпер у Расею і ці паўплывала на іх падзеньне расейскага рубля.
Як паведамілі ў дэпартамэнце па сувязях з грамадзкасьцю кампаніі Inventive Retail Group, якая валодае сеткай крамаў такіх вядомых брэндаў, як Apple, Sony, Samsung, Nike, Lego і г. д., да канца году цэны дакладна ня вырастуць:
На яе месцы абяцаюць пабудаваць шматкватэрны дом, а ўладальнікам прапануюць перабірацца на край гораду і атрымаць 200 мільёнаў рублёў кампэнсацыі.
"Пуцін альбо замоўчвае, альбо не ўсьведамляе той факт, што расейская эканоміка знаходзіцца ў крытычным стане".
У Лёндане 13 лістапада памёр прадпрымальнік, былы міністр эканомікі Грузіі Каха Бендукідзэ. Пра гэта паведаміла агенцтва «Навіны-Грузія».
Тры кіраўнікі буйных прадпрыемстваў Магілёўскай вобласьці страцілі пасады — гэта генэральныя дырэктары Шклоўскай папяровай фабрыкі «Спартак», Магілёўскага мэталюргічнага заводу і «Бабруйсксельмаша».
Абясцэньваньне расейскага рубля падштурхнула ўгару спажывецкую актыўнасьць беларусаў, якія апанавалі аўтамабільныя рынкі Расеі.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзмітры Мядзьведзеў лічыць, што Захаду варта адмовіцца ад санкцый і вывесьці адносіны ў нармальную плоскасьць.
Падчас эканамічнай нарады з кіраўнікамі ўраду Аляксандар Лукашэнка гразіўся прыкаваць кайданкамі да імпартнага абсталяваньня тых, хто закупіў яго і не выкарыстоўвае па прызначэньні.
Лукашэнка салідарызаваўся з думкаю, што банкаўская сыстэма жыве паводле законаў сумнавядомай піраміды «МММ» і настаў час навесьці парадак у гэтай галіне. Дык ці сапраўды «жыруюць» банкіры?
Пастаўкі беларускай сьвініны ў Расею могуць быць адноўленыя ў канцы лістапада.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што Эўразьвяз на сёньня не плянуе ўводзіць новыя эканамічныя санкцыі супраць Расеі з-за сытуацыі ва Ўкраіне.
«Як вы лічыце, ці ў правільным кірунку разьвіваецца беларуская эканоміка? Як апошнім часам мяняецца эканамічны стан вашай сям’і?» На гэтыя пытаньні адказваюць жыхары Гомеля.
Беларускі ўрад сёньня ня здольны падвысіць рэальныя заробкі грамадзян і пры гэтым стрымаць інфляцыю, лічаць экспэрты.
Рассельгаснагляд арыштаваў 15 тон птушкі на мяжы Беларусі са Смаленскай і Бранскай абласьцямі.
Протаярэй Усевалад Чаплін ня верыць у падзеньне расейскага рубля і лічыць гэта «інфармацыйнай бурбалкай», паведамляе Інтэрфакс.
Пра гэта паведаміў уладальнік каналу, кампанія Turner International, перадае BBC. Вяшчаньне ў расейскіх кабельных сетках спыніцца на Новы год.
Расея вярнула ў Беларусь больш за 16 тон прадукцыі Слонімскага мясакамбінату.
Нягледзячы на запэўніваньні Крамля, што заходнія санкцыі аніяк не зачэпяць дабрабыту расейцаў, эканамічныя рэаліі сьведчаць пра іншае.
Расейскі Цэнтрабанк скасаваў мэханізм курсавой палітыкі, які дзейнічаў дагэтуль, чым, выглядае, адпусьціў расейскі рубель у вольнае плаваньне.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшаў альбом з малюнкамі праекту (НЕ:) вясёлыя карцінкі. Кожны будні дзень цягам пяці гадоў на сайце svaboda. org публікаваліся сатырычныя малюнкі мастака ДэЛёс, у якіх паказвалася беларуская (і ня толькі) рэальнасьць без касмэтыкі і бяз пафасу.
Амэрыканскія ўлады праводзяць расьсьледаваньне з нагоды магчымага адмываньня грошай праз фінансавую сыстэму ЗША расейскім мільярдэрам Генадзем Цімчанкам, адной з найбольш набліжаных асобы да прэзыдэнта Расеі Ўладзімеру Пуціна.
У найбуйнейшым у Беларусі аб’яднаньні «Гомсельмаш» 6 лістапада зноў абвешчаны выходным днём.
Расейскі рубель сёньня працягвае падаць на таргах Маскоўскай біржы. Даляр і эўра дасягнулі новага гістарычнага максымуму.
Звольненыя сябры Свабоднага прафсаюзу Беларускага з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў другі дзень галадоўкі вырашылі правесьці каля прахадной прадпрыемства.
Часова забаронены ўвоз алькагольнай прадукцыі ў Казахстан з Расеі, Беларусі, Італіі, Францыі, Шатляндыі і іншых эўрапейскіх краін.
У Менску на адну арэндную кватэру прыпадае ад 100 да 400 ахвотных у ёй пражываць.
На думку экспэртаў, абвал рубля можа прывесьці да таго, што расейскі рынак адмовіцца ад беларускіх тавараў. У такіх умовах беларускія тавары могуць аказацца не па кішэні расейскім пакупнікам.
Кампанія «Нафтагаз Украіны» пералічыла ААТ «Газпром» 1,45 млрд даляраў ЗША ў кошт аплаты пастаўленых і не аплачаных раней аб’ёмаў газу.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка едзе ў Магілёўскую вобласьць, дзе сёньня стартуе міжнародны інфэстыцыйны бізнэс-форум.
4 лістапада ў Магілёве адкрыўся Х Беларуска-літоўскі эканамічны форум, у якім бяруць удзел больш за 200 прадстаўнікоў дзелавых колаў дзьвюх краінаў.
У кантраляванай сэпаратыстамі Макееўцы пачаліся пратэсты з-за недахопу талёнаў на ежу.
Адкуль у бабулі зьявілася столькі беларускіх грошай, што на іх можна было набыць ажно паўтара мільёна даляраў, зацікавіліся сьледчыя органы.
Беларускі бок лічыць, што былы генэральны дырэктар «Уралкалія» нанёс Беларускай калійнай кампаніі страты ў памеры каля ста мільёнаў даляраў. Менавіта гэтая лічба фігуруе ў пазове, перададзеным расейскаму боку.
4 лістапада ён сустрэнецца зь беларускім прэм’ерам Міхаілам Мясьніковічам падчас Беларуска-літоўскага эканамічнага форуму.
Улада распачынае кампанію барацьбы з «дармаедамі». Як вы да гэтага ставіцеся? Ці варта залічваць у «дармаеды» тых, хто часова выяжджае на заробкі за мяжу? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Звольненыя з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў сябры Свабоднага прафсаюзу Беларускага заяўляюць, што абвясьцяць галадоўку, калі на працягу бліжэйшых двух дзён не атрымаюць адказу на свой зварот, дасланы Аляксандру Лукашэнку.
Прыватнаму прадпрымальніку Міхасю Булавацкаму Міністэрства па падатках і зборах дазволіла запаўняць расейскамоўную дэклярацыю на беларускай мове. «Гэта абраза», — кажа руплівец беларушчыны.
Слонімскае жыльлёва-рамонтнае эксплюатацыйнае аб’яднаньне скарачае пасады 46 вахцёраў у 11 інтэрнатах.
31 кастрычніка расейскі Рассельгаснагляд паведаміў пра новыя выпадкі выяўленьня геному афрыканскай чумы сьвіней у беларускай мясной прадукцыі.
На працэсе над былым гендырэктарам «Барысаўдрэва» Ўладзімерам Мальцавым узьнікла спрэчка паміж сьведкамі — намесьнікам міністра архітэктуры і будаўніцтва Сяргеем Ластачкіным і гендырэктарам аб’яднаньня «Івацэвічыдрэў», былым дырэктарам канцэрну «Беллеспаперапрам» Уладзімерам Шульгой.
Усё, што ў нас дзяржаўнае, – усё гэта па-за межамі эстэтыкі і да культуры ня мае ніякага дачыненьня.
Загрузіць яшчэ