Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай смерці стала сардэчная недастатковасць. Як паведаміла грузінскае Першае радыё, нядаўна прадпрымальнік наведаў Швейцарыю для лячэння хваробы сэрца.
Каха Бендукідзэ меў 58 гадоў.
Бендукідзэ ў 1990-я гады займаўся бізнэсам у Расеі. Ён заснаваў холдынг «Аб'яднаныя машынабудаўнічыя заводы» (АМЗ). Да 2004 году ён быў віцэ-прэзыдэнтам Расейскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, аднак пасля «рэвалюцыі ружаў» у Грузіі зьехаў у Тбілісі, а праз год прадаў свае акцыі ў холдынгу АМЗ.
Ва ўрадзе Грузіі Бендукідзэ ўзначаліў Міністэрства эканомікі, а затым атрымаў пасаду міністра па каардынацыі эканамічных рэформаў. Асновай яго канцэпцыі сталі інвэстыцыі праз прыватызацыю і аблягчэнне ўмоў для вядзення сярэдняга і малога бізнэсу.