Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і бізнэсоўцы з 20 краін кіруюцца ў Магілёў


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка едзе ў Магілёўскую вобласьць, дзе сёньня стартуе міжнародны інфэстыцыйны бізнэс-форум.

Лукашэнка наведае прадпрыемства па вытворчасьці мэталаканструкцый «Протас», азнаёміцца з тым, як выконваюцца яго даручэньні па разьвіцьці сацыяльнай інфраструктуры і добраўпарадкаваньні Магілёва, пэрспэктывамі разьвіцьця дарожнай сеткі ў Магілёве і вобласьці з выкарыстаньнем мясцовых будаўнічых матэрыялаў, а таксама з рэканструкцыяй і капітальным рамонтам маста праз раку Днепр у Магілёве, перадае БЕЛТА.

Тым часам сёньня ў Магілёве стартуе VII Міжнародны інвэстыцыйны форум «Магілёўская вобласьць — шлях да посьпеху», у якім возьмуць удзел бізнэсоўцы з больш як 20 краін.

Форум праводзіцца раз у два гады і зьбірае прадстаўнікоў вядомых усясьветных банкаў, эўрапейскіх бізнэс-арганізацый, рэгіянальных і рэспубліканскіх органаў улады, гандлёва-прамысловых палат замежных дзяржаў, органаў кіраваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG