Такое рашэньне было прынятае на пасяджэньні калегіі міністэрства культуры сёньня.
Гэтую песьню я пачуў упершыню, калі хадзіў у другую клясу ліцэю ў Гайнаўцы. 1974 год. Mélodie d’amour chante le cœur d’Emmanuelle — сьпяваў нехта па прозьвішчы П’ер Башле.
Першая беларуская прэмія ў галіне літаратуры дасталася аўтарцы кнігі «Сем ружаў» Надзеі Ясьмінскай і ілюстратарцы гэтай кнігі Кацярыне Дубовік.
У залі, у якую прадстаўнікоў незалежнага Cаюза пісьменьнікаў не пускалі шмат гадоў, прайшла прэзэнтацыі кнігі Алеся Бяляцкага пра Эдуарда Акуліна.
3 траўня, у Сусьветны дзень свабоды прэсы, у выставачнай прасторы «ЦЭХ», што па вуліцы Кастрычніцкай 16, адкрылася выстава World Press Photo.
Свой агляд Статыстычны камітэт прымеркаваў да афіцыйнага Дня друку 5 траўня.
3 траўня, у Сусьветны дзень свабоды прэсы, у выставачнай прасторы «ЦЭХ» адкрылася выстава World Press Photo. Менск стаў пятым па ліку горадам у Эўропе, дзе была разгорнутая гэтая экспазыцыя, у якой прадстаўлены лепшыя 66 здымкаў, зробленыя цягам 2015 году.
Адміністрацыя Рэспубліканскага культурна-асьветніцкага цэнтру «Менск» адмовілася даць залю для канцэрта памяці Ганны Вольскай.
Прыпынкі і інфармацыю для пасажыраў у беларускіх электрычках аўтаматычны інфарматар умее абвяшчаць па-беларуску. А машыністы ня ўмеюць?
Аўтар многіх паэтычных зборнікаў, адзін з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднаньня беларускіх пісьменьнікаў Польшчы Віктар Швэд, пераступіўшы праз сваё дзевяностагодзьдзе, выдаў кнігу ўспамінаў «З Мора ў горад».
Паглядзець на тэматычныя "двухвобразныя" малюнкі мастачкі можна ў Палацы Рэспублікі да 15 траўня.
9 траўня ў Менску афіцыйныя ўрачыстасьці пройдуць у новым фармаце. Шэсьця вэтэранаў ня будзе, як ня будзе і параду вайсковай тэхнікі. На шэсьце выйдуць гараджане і грамадзкія ды моладзевыя арганізацыі.
Эпізоды папулярнага сэрыялу па-беларуску будуць выходзіць з адставаньнем менш як на тыдзень ад ангельскага арыгіналу. У міжсэзоньні агучаць папярэднія сэзоны.
Ледавік пакінуў валуны будучым беларусам. Яны іх старанна размалёўваюць папараць-кветкай і птушкай бусел, расейскімі словамі.
1 траўня ў менскім клюбе «Каёт» сабраліся беларускія гітарысты дзеля падтрымкі міжнароднай музычнай акцыі Thanks Jimi Festival.
Яна была запрошаная на прэм’еру спэктаклю, пастаўленага ў Панявежы паводле яе кнiгi «Чарнобыльская малiтва», i на дыскусiю з гледачамi.
У Міжнародны дзень джазу прэзыдэнт ЗША Барак Абама і першая лэдзі Мішэль Абама арганізуюць у Белым доме канцэрт з удзелам джазавых зорак сусьветнай велічыні.
Новы Запавет быў перакладзены з грэцкай наноў, але толькі ўдасканальвае ранейшыя пераклады. Кніга неўзабаве зьявіцца ў шэрагу кнігарняў.
Саксафаніст і кампазытар Павел Аракелян у Міжнародны дзень джазу піша пра сваіх улюбёных беларускіх джазавых музыкаў.
#A4 — выставу з такой назвай Кацярына Марціновіч адкрые 2 траўня а 18 гадзіне ў галерэі «Ўнівэрсытэт культуры».
У Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музэі адкрылася мастацкая выстава, прымеркаваная да 270-й гадавіны нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі.
Сайт праваабарончага цэнтру «Вясна» паведамляе, што ўвечары 29 красавіка былі затрыманыя ня менш за шасьцёра раварыстаў-удзельнікаў руху «Крытычная маса».
Крыж у памяць выбітнага беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча XX стагодзьдзя, гісторыка, этнографа і публіцыста Вацлава Ластоўскага асьвяцілі на месцы масавага пахаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.
Кніга прысьвечана памяці стваральніка Беларускага дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзя Грушавога.
Чаму варта слухаць скандальную панк-кабарэ-сьпявачку, якой 30 красавіка спаўняецца сорак гадоў.
Днямі пабачыў сьвет зборнік аўдыёзапісаў 60 беларускіх паэтаў, якія чытаюць свае вершы. Дыск называецца «Галасы паэтаў».
На частку прызавых грошай ад Нобэлеўскай прэміі пісьменьніца набыла новую кватэру і загарадны дом.
Беларускі інтэрнэт не стамляецца рэагаваць на словы велагоншчыка Васіля Кірыенкі, які ў сваім інтэрвію Радыё Свабода назваў беларускую мову «мёртвай».
Гаспадар дому на вуліцы з афіцыйнай назвай «Савецкая» жыве ў Менску, але пры першай магчымасьці выбіраецца ў сядзібу «Шляхецкая Брама» — так ён...
Рэпартаж Свабоды зь мясьцінаў Уладзімера Караткевіча ў вёсцы Лісавычы Кіеўскай вобласьці. Праз 60 гадоў пасьля таго, як будучага пісьменьніка разьмеркавалі ў тутэйшую школу.
У Менску рыхтуецца Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры, на які зьбяруцца больш за 300 дасьледчыкаў, навукоўцаў па культуралёгіі, гісторыі, этнаграфіі, літаратура- і мовазнаўстве з розных краін.
З 1999 году ў Тураве працуе адзіная ў Беларусі станцыя кальцаваньня птушак. Каб паказаць важнасьць гэтага месца для прыроды, тут ужо сёмы раз зладзілі «Фэст кулікоў».
Беларусы дагэтуль не паверылі ў свабоду, бо дагэтуль яе ня маюць. Усё можа вярнуцца і ўсё вяртаецца. Людзі прывыклі да гвалту сілы над сабой.
Першы выступ Сьвятланы Алексіевіч у Менску пасьля атрыманьня Нобэлеўскай прэміі прайшоў у Палацы Рэспублікі. Прэзэнтацыю кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» вялі дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук і старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч.
Мэсэнджэр Viber выпусьціў унівэрсальны набор стыкераў на беларускай мове з выразамі на ўсе выпадкі жыцьця.
У Менску адкрылася пэрсанальная выстава маладога мастака Вячаслава Кліменкі — першага, каму Міністэрства культуры адмовіла ў статусе творчага работніка.
Беларускаму рок-музыканту Лявону Вольскаму прысуджана прэмія Freemuse Award 2016. Гэтую прэмію з 2008 году атрымліваюць людзі і арганізацыі, якія зрабілі выбітную працу дзеля «свабоды музычнага выказваньня».
Вострая брама? Замкавая гара зь вежай? Маё любімае месца ў Вільні сёньня – вуліца Літэрату.
Цела папулярнага сьпевака Прынца, які памёр у чацьвер, крэміравана. Цырымонія пахаваньня будзе праведзена ў прыватнай абстаноўцы. Пра гэта паведаміла прадстаўніца музыканта Івэта Ноэль-Шуры, перадае «Асашыэйтэд прэс».
На думку дасьледчыкаў, пакой можа знаходзіцца на тэрыторыі Вармінска-Мазурскага ваяводзтва на поўначы Польшчы. Пра гэта паведамляе сайт радыёстанцыі «Эхо Москвы» са спасылкай на брытанскую газэту Daily Mail.
У сьвеце адзначаецца Дзень кнігі. На пытаньне, чаму так важна чытаць адказваюць беларускія і сусьветныя пісьменьнікі.
Публіка з усіх сілаў рабіла выгляд, што яе няма, што няма сьцен, між якіх яе няма, а значыць, няма тут пра што гаварыць і пісаць.
Адной зь яскравых зьяваў апошніх гадоў у беларускай альтэрнатыўнай музыцы стала магілёўская каманда Nizkiz.
Наш аўтар Альгерд Пінчук склаў сьпіс найлепшых, на яго думку, беларускіх песень, якія выконваюць замежныя артысты.
Імя Ніла Гілевіча ўключана ў пералік імёнаў знакамітых дзеячаў краіны і будзе ўлічана камісіяй па найменаваньні і перайменаваньні праспэктаў, вуліц і плошчаў Менску пры прысваеньні новых найменьняў.
23 красавіка Бядулю — 130 гадоў
Берасьцейскія сацыял-дэмакраты накіравалі зварот у гарадзкі савет дэпутатаў з просьбай зладзіць грамадзкія слуханьні аб перайменаваньні аднаго з раёнаў абласнога цэнтру — Ленінскага.
У Празе адбылася сустрэча з расейскай пісьменьніцай Тацянай Талстой. Чытачы пыталіся і пра Сьвятлану Алексіевіч.
«Я патлумачыў, што гэта спрадвечная традыцыя». 76-гадовы мянчук Антось Вусовіч патраціў чатыры гады. Пра ўсе інстанцыі, якія прайшоў, ён распавёў Свабодзе.
Прынц (сапраўднае імя Прынс Роджэр Нэльсан) памёр на 57-м годзе жыцьця. Ягонае цела знойдзенае на тэрыторыя студыі гуказапісу Paisley Park Records, якой ён валодаў і дзе жыў
Загрузіць яшчэ