У тэлестудыі Свабоды актор разважае пра адметнасьці першай беларускай драматычнай сцэны, узгадвае вялікіх майстроў і свае ролі ўчора і сёньня.
Ігральныя карты пачатку XX стагодзьдзя, надрукаваныя ў Гародні, зьявіліся на тэматычным сайце калекцыянэркі з Галяндыі Мірыям ван Хоўтэн.
Украінскі паэт і музыка Сяргей Жадан і харкаўскі ска-панк гурт «Собаки в космосі» стварылі ўкраінамоўнае пераасэнсаваньне песьні «Рок-музыкант» гурту «Мроя».
П’есу пра рэфарматара беларускага правапісу Эльдар Бякіраў напісаў яшчэ ў 2012 годзе. Прэм’ерны паказ заплянаваны на лістапад.
«Доўгія гады я думала, што апавяданьні былі проста практыкаваньнямі, пакуль у мяне ня зьявіцца час, каб напісаць раман. А пасьля я зразумела, што яны — гэта ўсё, на што я здольная, і мне давялося зьмірыцца».
Доўга думаў, ці пісаць пра гэта. Казалі – нашкодзіш. Рознае казалі. Але калі пачуў: «Разьбяруцца, нявіннага не пасадзяць», – адчуў страшнаваты подых 1937 году і вырашыў – пара.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
16 верасьня дакумэнтальны фільм «Банда», прысьвечаны тэме палітычных зьнікненьняў апанэнтаў рэжыму ў Беларусі, дэманструецца ў Нідэрляндах.
У Менску ў «Арт-сядзібе» прэзэнтавалі ўнікальны зборнік відэафільмаў «21 слова для 21-га стагодзьдзя».
Ува мне зашмат герояў жыве ад Паўлінкі да Сястры з аднайменнага рамана Кузьмы Чорнага, ня хочацца абмяжоўваць сябе кімсьці адным, а кагосьці — сабой.
«Я сёньня пачаў бы перадвыбарную кампанію. Я абвясьціў бы барацьбу за пасаду прэзыдэнта. Э—эх, каб дарвацца мне да ўлады! Я паказаў бы ім, у каго лёгіка мацнейшая — у дзяцей ці ў дарослых». Андрэй Макаёнак, «Зацюканы апостал»
У Магілёве ўзяліся беларусізаваць назвы прыпынкаў грамадзкага транспарту. Амаль усе яны дагэтуль падаваліся на расейскай мове.
15 верасьня а 19-й гадзіне на Вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы адбудзецца сьвяточная імпрэза ў гонар 95-гадовага юбілею галоўнай тэатральнай установы краіны.
15 верасьня ў менскай «Арт-сядзібе» (праспэкт Незалежнасьці, 58, 4 паверх) пройдзе прэзэнтацыя зборніка відэафільмаў пад агульным назовам «21 слова для XXI стагодзьдзя».
Да гэтай даты прымеркаваны шэраг імпрэзаў, уключна з паказам спэктакляў, якія былі прадстаўлены гледачам у гэтыя дні амаль стагодзьдзе таму.
Больш за 100 чалавек акружылі Лявона Вольскага ў пераходзе каля ГУМу. Музыка сыграў старыя і новыя песьні, адказаў на пытаньні выпадковых мінакоў, раздаў аўтографы.
Замежныя экспэрты, журналісты, навукоўцы, якія займаюцца Беларусьсю, могуць сустрэцца зь беларускімі калегамі — экспэртамі, журналістамі, грамадзкімі і культурнымі дзеячамі за межамі Беларусі, гэта значыць — не атрымліваючы візы.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Гурт Сяргея Міхалка BRUTTO прэзэнтуе новы альбом «Родны край». Песьні можна паслухаць і спампаваць тут.
У Анапе ў нядзелю стартаваў XXIV Адкрыты фэстываль кіно краін СНД, Латвіі, Літвы і Эстоніі «Кінашок». Ён адкрыўся сусьветнай прэм’ерай беларуска-амэрыканскага фільму «Мы, браты».
У Магілёве дзьве анімацыйныя стужкі нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» уганаравалі дыплёмамі на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка 2015».
Тут праходзіць сьвята вулічнага мастацтва. Цягам дня тут танчаць капаэйру, гуляюць у баскетбол, катаюцца на скейтбордах, слухаюць музыку.
Бывае, што аднойчы ўсё ж захочацца размаўляць па-беларуску. Добра, калі ёсьць беларускамоўныя сябры, зь якімі можна вучыцца размаўляць на практыцы. Калі такіх няма, варта пачаць з рэсурсаў інтэрнэту, створаных, каб дапамагчы ахвотным вывучаць родную мову.
У Магілёве на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка 2015», які пачаўся 9 верасьня, сёньняшні дзень прысьвяцілі беларускай анімацыі.
«Гербоўнік беларускіх гарадоў» — гэта вынік 40-гадовых дасьледаваньняў беларускай геральдыкі, сказаў Свабодзе Анатоль Цітоў
Найбольш свабоднай адчуваю сябе, калі ня чую стогнаў часу над вухам.
Літаратуразнаўца ацэньвае новую кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты».
Зянон Пазьняк пра новую кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе».
Госьцем Свабоды сёньня — опэрны сьпявак, дырэктар «Беларускай капэлы», рэжысэр Тэатру опэры і балету, заслужаны артыст Беларусі, прафэсар Віктар Скарабагатаў.
13 верасьня на тэлеканале «Белсат» адбудзецца прэм’ера дакумэнтальнага сэрыялу «Сьведкі», прысьвечанага найноўшай гісторыі Беларусі. Аўтар сцэнару і рэжысэр — наш калега, журналіст Радыё Свабода Вячаслаў Ракіцкі.
Беларускую літаратуру на Форуме будзе прадстаўляць Андрэй Хадановіч.
Аб рамане Бонды «Акулярнік» было напісана: «Сельскае мястэчка Гайнаўка робіцца арэнай крывавых парахункаў, падчас якіх на ўсю моц ажываюць польска-беларускія антаганізмы».
Каштоўнасьць «Дзевяноста пятага», як і папярэдніх хранікальных кніжак Сяргея Навумчыка, — дакумэнтальнасьць, кажа дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, былы амбасадар у Нямеччыне Пятро Садоўскі.
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў ацэньвае новую кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе».
Музыка і сьпявак Васілій К., лідэр гурту «Василий К. и интеллигенты» на канцэртах у Расеі выконвае іранічную песьню «Папа, чё там у хохлов?», якая высьмейвае расейскую прапаганду.
На сайце Міністэрства культуры Беларусі разьмешчаны праект «Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб культуры», які падрыхтаваны і напісаны па-беларуску. Раней ніводзін Кодэкс па-беларуску не прымалі.
Верасень — знакавы месяц у біяграфіі Івана Шамякіна, займальна дынамічнымі творамі якога зачытвалася ў свой час ня толькі Беларусь.
Пяты Варшаўскі фэстываль беларускага кіно пройдзе ў кастрычніку адначасова ў дзьвюх краінах.
У Нямеччыне зьявіўся сайт www.mein-grodno.eu турыстычнага напрамку.
Найстарэйшы беларускі рок-фэст пройдзе ў Менску 9 верасьня з 18:00 да 22:00 на пляцоўцы Біргардэн рэстарана-бровара «Сябры».
Вядомы расейскі рэжысэр Аляксандр Сакураў лічыць, што Эўропа робіць памылку, упускаючы натоўпы мусульманскіх мігрантаў.
Прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Навумчыка, якая выйшла ў Бібліятэцы Свабоды, адбудзецца ў пятніцу 11 верасьня а 19-й гадзіне ў менскім Палацы мастацтва (вуліца Казлова, 3). Публікуем першыя водгукі на кнігу.
Перачытаць раман «Шабаны» мне падалося неабходнасьцю, прадыктаванай лёсам.
Праект Андруся Такінданга прадстаўляе жартаўлівую прыпеўку пра выбары. А што думаеце вы? Ці зьбіраецеся ісьці галасаваць? Выказвайцеся ў камэнтарах!
У пляны францускага актора Жэрара Дэпардзьё не ўваходзіць атрыманьне беларускага грамадзянства.
У сэрыі «Бiблiятэка Бацькаўшчыны» выйшла кніга дзеяча эміграцыі і навукоўца з ЗША доктара Янкі Запрудніка.
Не кадзіраваць, а кадаваць, не індуцыраваць, а індукаваць. Словы на -іраваць у беларускай мове – з 1937 году. Піша Вінцук Вячорка
Загрузіць яшчэ