Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі пададзена 800 заявак


Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі 2012 году, Коўна

Замежныя экспэрты, журналісты, навукоўцы, якія займаюцца Беларусьсю, могуць сустрэцца зь беларускімі калегамі — экспэртамі, журналістамі, грамадзкімі і культурнымі дзеячамі за межамі Беларусі, гэта значыць — не атрымліваючы візы.

V Міжнародны Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі пройдзе 2–4 кастрычніка ў Коўне на базе Ўнівэрсытэту Вітаўта Вялікага.

«Кангрэс — найбуйнейшая беларуская акадэмічная падзея году, у ёй бяруць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры, якія дасьледуюць палітыку, грамадзтва і культуру Беларусі», — паведамляецца ў прэс-рэлізе Міжнароднага Кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі.

Сёлета аргкамітэт атрымаў рэкордную колькасьць заявак на ўдзел ад патэнцыйных дакладчыкаў, гасьцей і журналістаў — больш за 800. Плянуецца, што на Кангрэсе выступяць каля 400 дакладчыкаў з 20 краін.

3 кастрычніка пройдзе цырымонія прысуджэньня штогадовай Прэміі за лепшую навуковую публікацыю па выніках 2013–2014 гадоў. Уручэньне пройдзе ў трох намінацыях: гісторыя, гуманітарныя навукі, сацыяльна-палітычныя навукі.

Упершыню будзе прысуджацца Прэмія Кангрэсу за лепшую публікацыю на беларускую тэматыку для замежных аўтараў. Яе мэта — адзначыць тыя замежныя працы, якія зрабілі істотны ўнёсак у разьвіцьцё ведаў пра Беларусь у сьвеце.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG