Фота дня
Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
Менск, у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (п-т Незалежнасьці, 37а) Людміла Рублеўская, Леанід Галубовіч і Юры Несьцярэнка разам прэзэнтуюць свае новыя кнігі, якія выйшлі ў рамках сэрыяў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Пачатак у 18.30.
Брусэль, Эўракамісія апублікуе прапановы па ўкараненьні сталага мэханізму «справядлівага разьмеркаваньня» ўцекачоў сярод краінаў ЭЗ.
Нацыянальны дзень Беларусі пройдзе на «Экспо-2015» у Міляне. У сувязі з гэтым у Італію накіроўваецца беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм’ерам Андрэем Кабяковым.
Дэлегацыя ПАРЭ наведае Беларусь. Яе сябры плянуюць сустрэцца з Уладзімерам Макеем, Лідзіяй Ярмошынай, а таксама з асноўнымі ўдзельнікамі прэзыдэнцкай кампаніі.
У гісторыі:
1609 — аддзелы Вялікага Княства Літоўскага на чале з Львом Сапегам пачалі аблогу Смаленску.
1776 — зацьверджаная новая назва аб’яднаных калёніяў Амэрыкі — Злучаныя Штаты Амэрыкі
1791 — амэрыканцы пачалі пабудову сталіцы сваёй дзяржавы, назваўшы яе Вашынгтонам у гонар свайго першага прэзыдэнта, Джорджа Вашынгтона. 1942 — створаны Беларускі штаб партызанскага руху. Спачатку ён знаходзіўся ў Расеі, а з 1944 году — у Беларусі, у вёсцы Чонкі Гомельскага раёну, затым — у Лошыцы пад Менскам.
1944 — часовы ўрад Польшчы падпісаў пагадненьне з урадам Савецкай Беларусі і Савецкай Украіны аб абмене насельніцтвам. Блізка 38 тысяч этнічных беларусаў Беласточчыны з агульнага ліку, які тады ацэньваўся на 150-160 тысячаў, пераехалі ў Савецкі Саюз.
1948 — на акупаванай Савецкім Саюзам частцы Карэйскага паўвострава абвешчаная Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка.
1969 — у Канадзе ўступіў у сілу так званы «Моўны акт», паводле якога ангельская і француская мовы сталі афіцыйнымі на ўсёй тэрыторыі краіны.
1999 — ад выбуху бомбы зруйнаваны 9-павярховы жылы дом у Маскве. Загінулі 94 чалавекі, параненыя 164.
2001 — у Беларусі адбыліся другія прэзыдэнцкія выбары. Пераможцам на іх быў абвешчаны Аляксандар Лукашэнка.
У гэты дзень нарадзіліся:
1585 — Арман Жан дзю Плясі дэ Рышэльё, францускі дзяржаўны дзяяч, кардынал
1728 — Марцiн Пачобут-Адлянiцкi, астраном, асьветнік, рэктар Віленскай акадэміі, сябра-карэспандэнт Лёнданскай і Францускай акадэміі навук .
1894 — Аляксандар Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.
У гэты дзень памерлі:
1917 — Ігнат Буйніцкі, беларускі актор, рэжысэр, тэатральны дзяяч, стваральнік нацыянальнага прафэсійнага тэатру.
1976 — Мао Цзэдун, камуністычны дыктатар Кітаю.
Цытата:
«Прэзыдэнт вызначаны. Ён будзе кіраваць краінай бліжэйшыя 5 гадоў. Пры гэтым я хачу сказаць, каб ніхто не чакаў ніякіх рэвалюцыйных узрушэньняў. Іх ня будзе. Гэта элегантная і прыгожая перамога».
Аляксандар Лукашэнка, пасьля выбараў 2001 году