27 студзеня ў Музэі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца вечарына, прысьвечаная Ігнату Яцкоўскаму — пісьменьніку, адвакату, удзельніку антырасейскага паўстаньня 1831 году. Падчас імпрэзы пройдзе прэзэнтацыя кнігі Яцкоўскага "Аповесьць з майго жыцьця, альбо Літоўскія прыгоды".