Галіна Абакунчык, Менск У Менску сустрэліся навукоўцы, прадстаўнікі грамадзкіх і палітычных арганізацыяў, якія займаюцца пытаньнямі абароны помнікаў. Сустрэчу арганізавалі грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне” і Партыя БНФ, а таксама Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі й культуры. У сустрэчы ўдзельнічалі Алег Трусаў, Вінцук Вячорка, Уладзімер Дзянісаў, Захар Шыбека, а таксама грамадзкія актывісты Магілёва, Горадні, Берасьця, Глыбокага ды іншых гарадоў.