Радыё Свабода Прэзыдыюм Нацыянальнай Акадэміі навук (НАН) выдаў пастанову аб “рэарганізацыі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН”. У дакумэнце за подпісам старшыні прэзыдыюму НАН Міхаіла Мясьніковіча паведамляецца: па ўзгадненьні зь міністэрствам фінансаў, міністэрствам эканомікі і Дзяржаўным камітэтам маёмасьці рэарганізаваны Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН праз далучэньня да яго дзяржаўнай навуковай установы Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі.
Радыё Свабода Як стала вядома, прэзыдыюм Акадэміі Навук яшчэ 9 лістапада прыняў пастанову аб далучэньні Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы да Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа і стварэньні адзінага Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Уладзімер Глод, Менск На “Беларусьфільме” рыхтуецца стужка, якая мусіць, паводле дырэктара студыі Уладзімера Замяталіна, ня толькі атрымаць самыя высокія ўсясьветныя ўзнагароды, але і ўскалыхнуць увесь былы СССР. Фільм прызваны патлумачыць, чаму адбыўся развал Савецкага Саюзу, і як гэта адбілася на лёсе розных людзей. Аб грандыёзных плянах сёньня на прэсавай канфэрэнцыі расказаў галоўны чалавек у беларускім кіно –Уладзімер Замяталін.
Іна Студзінская, Менск Тэма грамадзкага рэдактара тыдня Самы запатрабаваны прадукт сёньня на тэлевізіі – сэрыялы. Яны – клясычны ўзор пасьпяховага бізнэсу: фільм можна прадаць на многія каналы, хутка акупіць выдаткі і атрымаць прыбытак. Гэта вельмі хутка зразумелі ў Расеі, дзе вытворчасьць сэрыялаў стала індустрыяй. Усьлед пайшла Ўкраіна. Чаму ж ён не разьвіваецца ў Беларусі, дзе ёсьць вялізная кінастудыя “Беларусьфільм”, добрыя акторы і рэжысэры? Чаму ў Беларусі няма шоў-бізнэсу?
Дзьмітры Падбярэзскі, Менск Апошняй забаронай у дачыненьні да рок-музыкаў зрабілася рашэньне полацкіх уладаў спыніць гісторыю фэстывалю “Рок-Кола”. Наш карэспандэнт спрабаваў высьветліць, ці можа вядомая сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку.
Севярын Квяткоўскі, Менск Ці не выкарыстоўваюць улады лідэраў беларускага року дзеля прапаганды? Навошта ўладам спатрэбілася сустрэча з гнанымі музыкамі? 21 лістапада намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Алег Праляскоўскі гутарыў зь Лявонам Вольскім, Алегам Хаменкам, Аляксандрам Кулінковічам, Ігарам Варашкевічам і Пітам Паўлавым. Факт сустрэчы выклікаў дыскусію ў СМІ і інтэрнэце. Многія журналісты спрабавалі пагутарыць з Алегам Праляскоўскім — пакуль беспасьпяхова. 23 лістапада музыкі адказалі на пытаньні прадстаўнікам СМІ. Сустрэчу арганізавала Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Віталь Цыганкоў, Менск Вось ужо некалькі дзён у незалежнай прэсе і ў Інтэрнэце горача абмяркоўваецца сустрэча беларускіх рок-музыкаў з намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Алегам Праляскоўскім, што адбылася 21 лістапада. Ці трэба было музыкам хадзіць у Адміністрацыю? Дзе пралягае мяжа ў адносінах паміж уладай і творцам? На гэтыя пытаньні Віталя Цыганкова адказвае паэт Генадзь Бураўкін
Радыё Свабода Мікалая Аруцюнава, лідэра папулярнай расейскага бэнду “Ліга Блюзу” немагчыма паблытаць ні з кім. Сёньня ён удзельнічае ў фэсьце “Блюз жыве ў Менску”. Перад імпрэзай зь ім сустрэўся Аляксандар Памідораў.
Дзьмітры Падбярэскі, Менск Трыццаць гадоў — нязначны адрэзак часу ў гісторыі ўсясьветнай музыкі. Але трыццацігодзьдзе музычнага калектыву для Беларусі — падзея сур’ёзная. Сёньня ансамбль традыцыйнага джазу “Рэнэсанс” адзначае менавіта такую дату.
Іна Студзінская, Менск Учарашні паход чацьвёркі беларускіх музыкаў – Ігара Варашкевіча, Лявона Вольскага, Аляксандра Кульлінковіча і Алега Хаменкі – у адміністрацыю прэзыдэнта выклікаў вельмі неадназначную рэакцыю ў грамадзтве. Многія калегі-музыкі выступілі з рэзкім асуджэньнем хадакоў. Як рэагуе на крытыку лідэр “НРМ” Лявон Вольскі, як ён наагул ацэньвае вынікі перамоваў з уладамі?
Тацяна Поклад, Прага У Менску выдадзеная кніга Алега Мінкіна “Пэнаты”. Гэта новая кніга з сэрыі “Бiблiятэкі “Фрагмэнты”, распачатай ў 1988 годзе Цэнтрам Эўрапейскага супрацоўнiцтва “Эўрафорум” i часопiсам “Фрагмэнты”.
Сяргей Шупа, Прага Што магло б быць, калі б гісторыя склалася іначай? Уявім сабе: Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 годзе. Краіна рыхтуецца да 90-х угодкаў Дня Волі. Дзеяньне адбываецца ў першыя тры месяцы 2008 году... Пра гэта мы прапануем нашым слухачам напісаць нам у рамках новага конкурсу “Свабоды” – "Адзін дзень у БНР-2008". Конкурс прымеркаваны да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. А пакуль – на нашыя пытаньні адказвае гісторык Алег Латышонак зь Беластоку.
Севярын Квяткоўскі, Менск Лявон Вольскі, Аляксандар Кулінковіч, Ігар Варашкевіч і Алег Хаменка заяўляюць, што не давалі аніякіх абяцаньняў намесьніку кіраўніка адміністрацы прэзыдэнта Алегу Праляскоўскаму. Сустрэча адбылася 21 лістапада. Паводле музыкантаў, Алег Праляскоўскі паабяцаў, што пахадайнічае пра адмену негалоснай забароны на канцэрты музыкаў. Наўзамен папрасіў ня граць на палітычных акцыях.
Валер Каліноўскі, Прага Алег Хаменка, адзін з удзельнікаў гутаркі беларускіх рок-музыкаў з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Алегам Праляскоўскім – госьць “Начной Свабоды”.
Іна Студзінская, Менск Як ставяцца да паходу квартэту “пакрыўджаных” рок-музыкаў да намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Алега Праляскоўскага іншыя музыкі, якія таксама не аблашчаныя ўладай?
Радыё Свабода “Мы зьвярнулі ўвагу на шэраг праблемаў і непаразуменьняў, якія існуюць у адносінах між чыноўнікамі і музычнымі гуртамі. У сваю чаргу, Праляскоўскі выказаў жаданьне дапамагчы ў вырашэньні ўсіх вызначаных пытаньняў і зьвярнуў увагу музыкаў на неабходнасьць заставацца па-за межамі палітычных заклікаў... Пакуль уражаньне сапраўды станоўчае... Калі нам прапанавалі гэтую сустрэчу, мы вырашылі, што адмаўляцца ад падобнай ідэі будзе неразумна. Гутарка адбылася ў дабразычлівым настроі. Мы гаварылі не аб тым, пад якімі сьцягамі ці зь якой нагоды мы будзем зьяўляцца на сцэнах - мы гаварылі аб тым, што творчасьць і грамадзянскую пазыцыю, якую мае кожны музыка, неабходна разьмяжоўваць”. --> http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/culture/2007/11/CE4DAA69-9865-46BA-B4FD-A7B767E6F4CD.html
Вольга Караткевіч, Прага Сёньня беларускія рок-зоркі сустрэліся з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Алегам Праляскоўскім. Гэтую інфармацыю камэнтуе для нашага радыё лідэр гурту "Палац" Алег Хаменка.
Севярын Квяткоўскі, Менск Беларускія рок-зоркі сустрэліся з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Алегам Праляскоўскім.
Валянціна Аксак, Менск Ад мінулай суботы ў Менску праходзіць XIV міжнародны кінафэст “Лістапад-2007”. На ім паказваюць стужкі з амаль сарака краінаў сьвету ўлучна з гаспадыняй фэсту, Расеяй, Іранам, Польшчай, Чэхіяй, Паўднёвай Карэяй, Партугаліяй, Швэцыяй. Пачаўшыся трынаццаць гадоў таму на ініцыятыву Саюзу кінэматаграфістаў Беларусі, “Лістапад” паступова перайшоў пад кантроль беларускае ўлады. Ці ўплывае такі кінафэст у Менску на разьвіцьцё нацыянальнага кінэматографу?
Радыё Свабода Cёньня ў сядзібе партыі БНФ адбудзецца канцэрт у рамках кампаніі "Абаронім беларускіх музыкаў". Пра падрабязнасьці паведаміў старшыня камісіі па культуры Партыі БНФ Франак Вячорка.
Радыё Свабода Кніга з выдавецкай сэрыі пісьменьніка Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” стала значнай культурнай падзеяй гэтага году. Аўтар правёў 20 прэзэнтацый. Рэпартаж з Шаркоўскага раёну, Германавічы
Іна Студзінская Апытаньне ў Менску
Зьміцер Падбярэскі, Менск Сёньня ў канцэртнай залі Беларускай філярмоніі выступіць джазавы калектыў з Францыі “Ozma” (на здымку). Канцэрты замежных джазавых музыкаў у Беларусі — рэдкасьць. Якое ж месца займае джаз у культуры, жыцьці грамадзтва?
Радыё Свабода, Віцебск 18 ліcтапада ў вёсцы Альбуць каля Музэя паэмы "Новая зямля" віцебская філія Саюзу беларускіх пісьменьнікаў падвяла вынікі конкурсу "Апавяданьне на юбілей", прымеркаванага да 125-х угодкаў Якуба Коласа.
Радыё Свабода Новая перадача сэрыі “Дом літаратара” (эфір 18 лістапада)
Ганна Соўсь, Менск Амбасада Літвы ў Беларусі прадстаўляе спэктакль Літоўскага нацыянальнага драматычнага тэатру “Эліта (Спадары Глембаі)” паводле харвацкага пісьменьніка Міраслава Крлежы. Спэктакль прымеркаваны да 15-годзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў паміж Літвой і Беларусьсю. Спэктакль пройдзе 20 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Менску.
Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Вольная студыя” (эфір 11 лістапада)
Алесь Дашчынскі, Менск 17 лістапада ў Менску пачынаецца Міжнародны кінафэстываль “Лістапад-2007”. Ад 2000 году ён праводзіцца пад патранажам Аляксандра Лукашэнкі.
Алена Струвэ, Прага 63-гадовы майстар аўстрыйскай літаратурнай журналістыкі, літаратурны перакладчык Марцін Полак заклікаў сваіх эўрапейскіх калег ды палітыкаў ня быць “сьляпымі ды глухімі” ў дачыненьні да Беларусі.
Іна Студзінская, Менск Групу беларускай дэмакратычнай інтэлігенцыі ўзнагародзілі мэдалямі імя Яна Масарыка Міністэрства замежных справаў Чэхіі і ганаровымі дыплёмамі. Узнагароды ўручыў кіраўнік чэскай дыпляматычнай місіі ў Менску Ўладзімер Румл.
Любоў Лунёва, Менск У сераду ў Менску адбылася вечарына памяці пісьменьніка Сяргея Грахоўскага. На сустрэчы літаратары распавядалі пра тыя выпрабаваньні, якія прыпалі на долю творчай інтэлігенцыі ў сьценах “амэрыканкі”, турмы КДБ ў часе палітычных рэпрэсіяў. Прысутныя памаліліся за ўсіх рэпрэсаваных у часы бальшавіцкага тэрору.
Севярын Квяткоўскі, Менск Прэзэнтацыя новага альбому гурту “Stasi” мусіла адбыцца 14 лістапада ў рэстаране-казіно “Фартуна”. Паводле арганізатара выступу Паўла Кашырына, дырэктара “Фартуны” выклікалі ў адміністрацыю Партызанскага раёну Менску. Прадстаўнік адміністрацыі ў прыватнай размове параіў адмовіцца ад правядзеньня імпрэзы.
Валянціна Аксак, Менск Выдавецтва “Колас” сёньня, у 100-гадовы юбілей усясьветна вядомай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн, распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што неўзабаве пабачыць сьвет першы беларускі пераклад самай знакамітай яе кнігі “Піпі Доўгая-панчоха”. Пераклад са швэдзкай Дзьмітрыя Плакса, каардынатаркай праекту выступіла Аляксандра Макавік, а рэдактарам Юрась Бушлякоў.
Радыё Свабода Прэзэнтацыя новага альбому вядомага рок-гурту “Нэйра-Дзюбель”, якая павінна была прайсьці сёньня ў менскім клюбе “Фартуна”, забароненая. Як паведаміў лідэр групы Аляксандар Кулінковіч, “у клюб патэлефанавалі з выканкаму Партызанскага раёну, а пасьля прыйшлі людзі з КДБ”.
Вячаслаў Кулік, Менск Мастакі Беларусі пачалі кампанію ў абарону спадчыны Альфрэда Ромэра — беларускага, літоўскага і польскага мастака, мэдальера, мастацтвазнаўцы й грамадзкага дзеяча. Сёлета — 175 гадоў зь яго дня нараджэньня.
Любоў Лунёва, Менск У Менску ў кінатэатры “Цэнтральны” пачаўся трохдзённы паказ швэдзкіх дзіцячых фільмаў. Фэстываль прысьвечаны 100-гадоваму юбілею знакамітай дзіцячай пісьменьніцы Астрыд Ліндрэн, якая напісала кнігі пра Карлсана-з-даху і Піпі Доўгуюпанчоху. На беларускую мову перкаладзены “Карлсан-з-даху”, хутка выйдзе "Піпі Доўгаяпанчоха".
Радыё Свабода Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Нямеччыны і Францыі паспрабавалі сябе ў ролі поп-выканаўцаў. Франк-Вальтэр Штайнмаер і Бэрнар Кушнэр у Бэрліне запісалі разам з турэцкімі сьпявакамі песьню “Дойчлянд” у стылі R&B.
Ганна Соўсь, Менск 14 лістапада ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры адбудзецца вечарына памяці былога вязьня ГУЛАГу паэта Сяргея Грахоўскага.
Юлія Шарова, Менск 13 лістапада ў Менску выканаюць опэру-араторыю Ігара Стравінскага “Цар Эдып”. Пастаноўку ажыцьцявіў хор, аркестар і салісты Беларускай опэры пад кіраўніцтвам галоўнага дырыгента тэатру Віктара Пласкіны. Гэта будзе канцэртнае выкананьне на сцэне Белдзяржфілярмоніі. Адметнасьць падзеі ў тым, што на беларускай сцэне “Цара Эдыпа” граюць упершыню.
Севярын Квяткоўскі, Менск У пятніцу ў Менску адбылася прэм’ера сумеснай беларуска-польскай пастаноўкі “Народнага альбому” ў выкананьні навучэнцаў падпольнага Коласаўскага ліцэю.
Радыё Свабода Новая перадача сэрыі “Дом літаратара” (эфір 3 лістапада)
Юрась Бушлякоў, Прага Госьць “Начной Свабоды” – мастак, фатограф, пісьменьнік Артур Клінаў.
Ігар Карней, Менск Сёньня дзень нараджэньня “Кнігі рэкордаў Гінэса”. У лістападзе 1951 году кіраўнік бровару “Гінэс” у часе паляваньня ня здолеў падстрэліць качку. Атачэньне пачало супакойваць боса, маўляў, нельга падстрэліць такую хуткую птушку, з чаго нарадзілася спрэчка: якая ж птушка ў Англіі самая хуткая? Адпаведнай інфармацыі знайсьці не ўдалося, але нарадзілася ідэя стварыць кнігу, якая б сабрала ў адно самыя незвычайныя дасягненьні ўва ўсіх галінах. Ад моманту свайго зьяўленьня ў 1955-м кніга вытрымала некалькі сотняў выданьняў на 35 мовах, трывала заняўшы другое – пасьля Бібліі – месца ў сьпісе ўсясьветных бэстсэлераў. Зь цягам часу “Кніга рэкордаў Гінэса” ператварылася ў аўтарытэтны міжнародны інстытут, які рэгіструе існуючыя ў сьвеце дасягненьні. Які сьлед у кнізе пакінулі беларусы?
Вячаслаў Кулік, Менск У прыватным музэі дасьледчыка беларускай гісторыі Анатоля Белага ў Старых Дарогах зьявіўся помнік слуцкім паўстанцам 1920 году. Урачыстае адкрыцьцё адбудзецца 24 лістапада — напярэдадні 87-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Ганна Соўсь, Менск Сёньня амбасада Літвы ў Беларусі прэзэнтуе мастацкі праект “Літва і ўсходнія суседзі: дыялёг у выяўленчым мастацтве”.
Радыё Свабода 7 лістапада ў Парыжы распачаўся месяц беларускай культуры. Увечары ў цэнтры “Maison d’Europe et d’Orient” адкрылася фотавыстава беларускага мастака, фатографа, пісьменьніка Артура Клінава, а таксама прайшла прэзэнтацыя ўрыўкаў яго раману “Менск. Горад СОНца” ў перакладзе на францускую мову. Мерапрыемства арганізавана паводле ініцыятывы і пры спрыяньні брусэльскага “Офісу за дэмакратычную Беларусь” і парыскай асацыяцыі “Belprojet”. Урыўкі раману ўдзельнікам імпрэзы прадставіў аўтар “Гораду СОНца” Артур Клінаў. Ён таксама ўзяў удзел у дыскусіі, прысьвечанай тэме беларускай культуры.
Радыё Свабода Сёньня ад 10.00 да 10.30 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе адказваць вакалістка папулярнага гурту Indiga Руся. Пытаньні можна задаваць ужо цяпер: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадарыняй Русяй.
Севярын Квяткоўскі, Менск Назва выставы графікі Зьмітра Шапавалава і літаграфіі Ляілі і Валянціна Варэцаў дала назву сустрэчы пісьменьніка Ўладзімера Арлова са студэнтамі журфаку БДУ. Сустрэча ладзілася 6 лістапада ў чытальнай залі факультэту. Шэраг мастацкіх твораў прысьвечаны постацям палітычнай і культурнай гісторыі Беларусі – ад Эўфрасіньні Полацкай да Івана Луцкевіча. Пра нядаўні і сучасны стан гістарычных ведаў беларусаў расказваў на сустрэчы Ўладзімер Арлоў.
Іна Студзінская, Менск Рашэньне дэпутатаў Менгарсавету перайменаваць вуліцу Берсана ў вуліцу Вайніловіча, а таксама надаць новым сталічным вуліцам імёны Лява Сапегі й Янкі Брыля не прайшло прававой экспэртызы ў Міністэрстве юстыцыі. Пра гэта паведаміла “Наша Ніва” са спасылкай на крыніцу ў Менгарвыканкаме.
Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры IBB у Менску адкрываецца вялікая фотавыстава, якая адкрывае культурна-адукацыйны праект “Два погляды на Эўропу”. Палову экспазыцыі складюць здымкі з Літвы, а другую палову – здымкі беларускіх фатографаў.
Загрузіць яшчэ