Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Дом літаратара” (эфір 24 лістапада). У гутарцы “за круглым сталом” бяруць удзел паэт Генадзь Бураўкін, крытык Ганна Кісьліцына і літаратуразнаўца Міхась Тычына.
Юры Дракахруст, Прага Вынікі сустрэчы музыкаў з Алегам Праляскоўскім – здрада ці дапушчальны кампраміс? Перад кім нясе адказнасьць мастак? Ці павінны мастакі быць палітычна ангажаванымі? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць кіраўнік рок-гурту NRM Лявон Вольскі, філёзаф Валянцін Акудовіч і кіраўнік “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін.
Міхась Скобла, Менск Яшчэ 9 лістапада Прэзыдыюм Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі прыняў пастанову аб рэарганізацыі двух акадэмічных установаў – Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы і Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа. Аднак з гэтым “сакрэтным” дакумэнтам да нядаўняга часу не былі азнаёмленыя нават кіраўнікі інстытутаў. Пра магчымыя наступствы аб’яднаньня айчыннага мовазнаўства і літаратуразнаўства мы гутарым са старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры Язэпам Янушкевічам.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Новае выданьне “Песьні пра зубра” выпушчана таварыствам “Uroczysko” з Супрасьлю пры ўдзеле грамадзкага аб’яньнаньня “Цэнтар “Трэці сэктар” з Горадні. 1 сьнежня гэтае выданьне мае быць прэзэнтавана на польскай тэрыторыі — у мястэчку Белавежа. Праект фінансаваўся са сродкаў Эўразьвязу ды некаторых іншых арганізацыяў. На вечарыне былі прэзэнтаваныя яшчэ дзьве супольныя дзьвюхмоўныя кнігі: “Міты і легенды ад Нёману да Бугу” і “Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны”.
Радыё Свабода Сёньня ў Полацкай карціннай галерэі адкрылася мастацкая выстава, якая мае ляпідарную назву “Жодзінцы”. На выставе экспануецца 50 твораў беларускіх мастакоў, якія нарадзіліся альбо працяглы час жылі і працавалі ў Жодзіне.
Севярын Квяткоўскі, Менск 13 кампазыцыяў створаныя на вершы Генадзя Бураўкіна. Паводле Зьмітра Вайцюшкевіча, новы – дзясяты па ліку альбом – завяршае сэрыю кружэлак музыканта, прысьвечаных творчасьці вядомых беларускіх лірыкаў: Леаніда Дранька-Майсюка, Рыгора Барадуліна, Уладзімера Някляева, Алеся Камоцкага ды іншых. Зьміцер Вайцюшкевіч зазначае, што спэцыяльна выбраў для альбому малавядомыя вершы Генадзя Бураўкіна.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Менску адзначалася 70-годзьдзе Беларускай дзяржаўнай фільгармоніі.
Радыё Свабода Кожны чацьвер у эфіры “Свабоды” – агляд кінакрытыка Максіма Жбанкова.
Вячаслаў Ракіцкі, Менск Удзельнічае гісторык Ірына Кашталян. Эфір 29 лістапада 2007 году.
Юлія Рымашэўская, Менск Учора ў часе ХІХ зьезду Беларускага саюзу мастакоў абраны новы старшыня творчага аб''яднаньня. Ім стаў заслужаны дзеяч мастацтваў Уладзімер Савіч. Ён атрымаў 104 галасы, 102 галасы было за Аляксандра Дранца – ляўрэата Дзяржаўнай прэміі, аўтара помніка Францішку Скарыну перад Нацыянальнай бібліятэкай у Менску.
Ігар Карней, Глыбоцкі раён Учора віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Аляксандар Касінец у выступе перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў паабяцаў: да 2010 году Беларусь прыцягне больш за 4 мільёны замежных турыстаў. Дзеля гэтага, паводле чыноўніка, за тры гады будзе пабудавана 700 турыстычных аб’ектаў. Аднак рэальнасьць абвяргае абяцаньні ўладаў: на тле пабудовы новых аб’ектаў разбураюцца помнікі гісторыі і культуры, традыцыйнага дойлідзтва. Прыклад апошняга “абнаўленьня” – мястэчка Празарокі на Глыбоччыне, дзе Ігнат Буйніцкі заснаваў першы беларускі прафэсійны тэатар. Каб “расчысьціць” тэрыторыю пад бюджэтныя дамкі аграгарадку, пад знос ідуць старасьвецкія забудовы ХІХ-ХХ стагодзьдзяў.
Севярын Квяткоўскі, Менск Аўтары ідэі – дудары Тодар Кашкурэвіч, Юрась Панкевіч, Зьміцер Сасноўскі і Дзяніс Сухі. Вечарыны клюбу маюць адбывацца раз на два тыдні ў Менскім клюбе “катакомбы”. Апроч прэзэнтацыі ўласна беларускай дуды, арганізатары плянуюць знаёміць публіку з публіку з іншаземнымі дударскімі традыцыямі: швэдзкай, латвійскай, шатляндзкай, галісійскай ды іншымі. Адкрыцьцё “дударскага клюбу” наведаў патрыярх дударскай справы Беларусі Ўладзімер Пузыня: чалавек, які ў 1980-х адрадзіў інструмэнт у краіне.
Ганна Соўсь, Менск Новым старшынём Беларускага саюзу мастакоў абраны Заслужаны дзеяч мастацтва Ўладзімер Савіч. Такое рашэньне прынялі дэлегаты 19-га зьезду гэтага творчага саюзу. Галасаваньне адбывалася за зачыненымі дзьвярыма, і адразу па заканчэньні зьезду новы старшыня даў інтэрвію карэспандэнтцы “Свабоды”.
Радыё Свабода У чацьверг, 29 лістапада, ад 09.30 да 10.00 са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 размаўляць былы старшыня аб’яднаньня Беларускага саюзу мастакоў Уладзімер Басалыга.
Ганна Соўсь, Менск Сёньня ў канцэртнай зале "Менск" праходзіць чарговы XIX зьезд Беларускага саюзу мастакоў. У працы зьезду бяруць удзел каля 250 дэлегатаў і гасьцей. У першай палове дня яны заслухаюць і абмяркуюць справаздачу старшыні БСМ Уладзімера Басалыгі аб працы арганізацыі. Затым адбудуцца выбары новага старшыні і кіруючых органаў саюза.
Валянціна Аксак, Менск У недзяржаўным выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў том выбраных твораў Якуба Коласа. Гэтая кніга фактычна завяршае пляны беларускіх выдаўцоў у юбілейны год народнага песьняра. Пляны, трэба сказаць, былі ня надта вялікія, але яшчэ сьціплейшыя апынуліся вынікі іх рэалізацыі.
Алесь Дашчынскі, Менск Прэзыдыюм Акадэміі Навук прыняў пастанову аб далучэньні Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы да Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа і стварэньні адзінага Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. Чым матывуецца ліквідацыя Інстытуту літаратуры?
Радыё Свабода Прэзыдыюм Нацыянальнай Акадэміі навук (НАН) выдаў пастанову аб “рэарганізацыі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН”. У дакумэнце за подпісам старшыні прэзыдыюму НАН Міхаіла Мясьніковіча паведамляецца: па ўзгадненьні зь міністэрствам фінансаў, міністэрствам эканомікі і Дзяржаўным камітэтам маёмасьці рэарганізаваны Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН праз далучэньня да яго дзяржаўнай навуковай установы Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі.
Радыё Свабода Як стала вядома, прэзыдыюм Акадэміі Навук яшчэ 9 лістапада прыняў пастанову аб далучэньні Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы да Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа і стварэньні адзінага Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Уладзімер Глод, Менск На “Беларусьфільме” рыхтуецца стужка, якая мусіць, паводле дырэктара студыі Уладзімера Замяталіна, ня толькі атрымаць самыя высокія ўсясьветныя ўзнагароды, але і ўскалыхнуць увесь былы СССР. Фільм прызваны патлумачыць, чаму адбыўся развал Савецкага Саюзу, і як гэта адбілася на лёсе розных людзей. Аб грандыёзных плянах сёньня на прэсавай канфэрэнцыі расказаў галоўны чалавек у беларускім кіно –Уладзімер Замяталін.
Іна Студзінская, Менск Тэма грамадзкага рэдактара тыдня Самы запатрабаваны прадукт сёньня на тэлевізіі – сэрыялы. Яны – клясычны ўзор пасьпяховага бізнэсу: фільм можна прадаць на многія каналы, хутка акупіць выдаткі і атрымаць прыбытак. Гэта вельмі хутка зразумелі ў Расеі, дзе вытворчасьць сэрыялаў стала індустрыяй. Усьлед пайшла Ўкраіна. Чаму ж ён не разьвіваецца ў Беларусі, дзе ёсьць вялізная кінастудыя “Беларусьфільм”, добрыя акторы і рэжысэры? Чаму ў Беларусі няма шоў-бізнэсу?
Дзьмітры Падбярэзскі, Менск Апошняй забаронай у дачыненьні да рок-музыкаў зрабілася рашэньне полацкіх уладаў спыніць гісторыю фэстывалю “Рок-Кола”. Наш карэспандэнт спрабаваў высьветліць, ці можа вядомая сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку.
Севярын Квяткоўскі, Менск Ці не выкарыстоўваюць улады лідэраў беларускага року дзеля прапаганды? Навошта ўладам спатрэбілася сустрэча з гнанымі музыкамі? 21 лістапада намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Алег Праляскоўскі гутарыў зь Лявонам Вольскім, Алегам Хаменкам, Аляксандрам Кулінковічам, Ігарам Варашкевічам і Пітам Паўлавым. Факт сустрэчы выклікаў дыскусію ў СМІ і інтэрнэце. Многія журналісты спрабавалі пагутарыць з Алегам Праляскоўскім — пакуль беспасьпяхова. 23 лістапада музыкі адказалі на пытаньні прадстаўнікам СМІ. Сустрэчу арганізавала Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Віталь Цыганкоў, Менск Вось ужо некалькі дзён у незалежнай прэсе і ў Інтэрнэце горача абмяркоўваецца сустрэча беларускіх рок-музыкаў з намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Алегам Праляскоўскім, што адбылася 21 лістапада. Ці трэба было музыкам хадзіць у Адміністрацыю? Дзе пралягае мяжа ў адносінах паміж уладай і творцам? На гэтыя пытаньні Віталя Цыганкова адказвае паэт Генадзь Бураўкін
Радыё Свабода Мікалая Аруцюнава, лідэра папулярнай расейскага бэнду “Ліга Блюзу” немагчыма паблытаць ні з кім. Сёньня ён удзельнічае ў фэсьце “Блюз жыве ў Менску”. Перад імпрэзай зь ім сустрэўся Аляксандар Памідораў.
Дзьмітры Падбярэскі, Менск Трыццаць гадоў — нязначны адрэзак часу ў гісторыі ўсясьветнай музыкі. Але трыццацігодзьдзе музычнага калектыву для Беларусі — падзея сур’ёзная. Сёньня ансамбль традыцыйнага джазу “Рэнэсанс” адзначае менавіта такую дату.
Іна Студзінская, Менск Учарашні паход чацьвёркі беларускіх музыкаў – Ігара Варашкевіча, Лявона Вольскага, Аляксандра Кульлінковіча і Алега Хаменкі – у адміністрацыю прэзыдэнта выклікаў вельмі неадназначную рэакцыю ў грамадзтве. Многія калегі-музыкі выступілі з рэзкім асуджэньнем хадакоў. Як рэагуе на крытыку лідэр “НРМ” Лявон Вольскі, як ён наагул ацэньвае вынікі перамоваў з уладамі?
Тацяна Поклад, Прага У Менску выдадзеная кніга Алега Мінкіна “Пэнаты”. Гэта новая кніга з сэрыі “Бiблiятэкі “Фрагмэнты”, распачатай ў 1988 годзе Цэнтрам Эўрапейскага супрацоўнiцтва “Эўрафорум” i часопiсам “Фрагмэнты”.
Сяргей Шупа, Прага Што магло б быць, калі б гісторыя склалася іначай? Уявім сабе: Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 годзе. Краіна рыхтуецца да 90-х угодкаў Дня Волі. Дзеяньне адбываецца ў першыя тры месяцы 2008 году... Пра гэта мы прапануем нашым слухачам напісаць нам у рамках новага конкурсу “Свабоды” – "Адзін дзень у БНР-2008". Конкурс прымеркаваны да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. А пакуль – на нашыя пытаньні адказвае гісторык Алег Латышонак зь Беластоку.
Севярын Квяткоўскі, Менск Лявон Вольскі, Аляксандар Кулінковіч, Ігар Варашкевіч і Алег Хаменка заяўляюць, што не давалі аніякіх абяцаньняў намесьніку кіраўніка адміністрацы прэзыдэнта Алегу Праляскоўскаму. Сустрэча адбылася 21 лістапада. Паводле музыкантаў, Алег Праляскоўскі паабяцаў, што пахадайнічае пра адмену негалоснай забароны на канцэрты музыкаў. Наўзамен папрасіў ня граць на палітычных акцыях.
Валер Каліноўскі, Прага Алег Хаменка, адзін з удзельнікаў гутаркі беларускіх рок-музыкаў з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Алегам Праляскоўскім – госьць “Начной Свабоды”.
Іна Студзінская, Менск Як ставяцца да паходу квартэту “пакрыўджаных” рок-музыкаў да намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Алега Праляскоўскага іншыя музыкі, якія таксама не аблашчаныя ўладай?
Радыё Свабода “Мы зьвярнулі ўвагу на шэраг праблемаў і непаразуменьняў, якія існуюць у адносінах між чыноўнікамі і музычнымі гуртамі. У сваю чаргу, Праляскоўскі выказаў жаданьне дапамагчы ў вырашэньні ўсіх вызначаных пытаньняў і зьвярнуў увагу музыкаў на неабходнасьць заставацца па-за межамі палітычных заклікаў... Пакуль уражаньне сапраўды станоўчае... Калі нам прапанавалі гэтую сустрэчу, мы вырашылі, што адмаўляцца ад падобнай ідэі будзе неразумна. Гутарка адбылася ў дабразычлівым настроі. Мы гаварылі не аб тым, пад якімі сьцягамі ці зь якой нагоды мы будзем зьяўляцца на сцэнах - мы гаварылі аб тым, што творчасьць і грамадзянскую пазыцыю, якую мае кожны музыка, неабходна разьмяжоўваць”. --> http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/culture/2007/11/CE4DAA69-9865-46BA-B4FD-A7B767E6F4CD.html
Вольга Караткевіч, Прага Сёньня беларускія рок-зоркі сустрэліся з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Алегам Праляскоўскім. Гэтую інфармацыю камэнтуе для нашага радыё лідэр гурту "Палац" Алег Хаменка.
Севярын Квяткоўскі, Менск Беларускія рок-зоркі сустрэліся з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Алегам Праляскоўскім.
Валянціна Аксак, Менск Ад мінулай суботы ў Менску праходзіць XIV міжнародны кінафэст “Лістапад-2007”. На ім паказваюць стужкі з амаль сарака краінаў сьвету ўлучна з гаспадыняй фэсту, Расеяй, Іранам, Польшчай, Чэхіяй, Паўднёвай Карэяй, Партугаліяй, Швэцыяй. Пачаўшыся трынаццаць гадоў таму на ініцыятыву Саюзу кінэматаграфістаў Беларусі, “Лістапад” паступова перайшоў пад кантроль беларускае ўлады. Ці ўплывае такі кінафэст у Менску на разьвіцьцё нацыянальнага кінэматографу?
Радыё Свабода Cёньня ў сядзібе партыі БНФ адбудзецца канцэрт у рамках кампаніі "Абаронім беларускіх музыкаў". Пра падрабязнасьці паведаміў старшыня камісіі па культуры Партыі БНФ Франак Вячорка.
Радыё Свабода Кніга з выдавецкай сэрыі пісьменьніка Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” стала значнай культурнай падзеяй гэтага году. Аўтар правёў 20 прэзэнтацый. Рэпартаж з Шаркоўскага раёну, Германавічы
Іна Студзінская Апытаньне ў Менску
Зьміцер Падбярэскі, Менск Сёньня ў канцэртнай залі Беларускай філярмоніі выступіць джазавы калектыў з Францыі “Ozma” (на здымку). Канцэрты замежных джазавых музыкаў у Беларусі — рэдкасьць. Якое ж месца займае джаз у культуры, жыцьці грамадзтва?
Радыё Свабода, Віцебск 18 ліcтапада ў вёсцы Альбуць каля Музэя паэмы "Новая зямля" віцебская філія Саюзу беларускіх пісьменьнікаў падвяла вынікі конкурсу "Апавяданьне на юбілей", прымеркаванага да 125-х угодкаў Якуба Коласа.
Радыё Свабода Новая перадача сэрыі “Дом літаратара” (эфір 18 лістапада)
Ганна Соўсь, Менск Амбасада Літвы ў Беларусі прадстаўляе спэктакль Літоўскага нацыянальнага драматычнага тэатру “Эліта (Спадары Глембаі)” паводле харвацкага пісьменьніка Міраслава Крлежы. Спэктакль прымеркаваны да 15-годзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў паміж Літвой і Беларусьсю. Спэктакль пройдзе 20 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Менску.
Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Вольная студыя” (эфір 11 лістапада)
Алесь Дашчынскі, Менск 17 лістапада ў Менску пачынаецца Міжнародны кінафэстываль “Лістапад-2007”. Ад 2000 году ён праводзіцца пад патранажам Аляксандра Лукашэнкі.
Алена Струвэ, Прага 63-гадовы майстар аўстрыйскай літаратурнай журналістыкі, літаратурны перакладчык Марцін Полак заклікаў сваіх эўрапейскіх калег ды палітыкаў ня быць “сьляпымі ды глухімі” ў дачыненьні да Беларусі.
Іна Студзінская, Менск Групу беларускай дэмакратычнай інтэлігенцыі ўзнагародзілі мэдалямі імя Яна Масарыка Міністэрства замежных справаў Чэхіі і ганаровымі дыплёмамі. Узнагароды ўручыў кіраўнік чэскай дыпляматычнай місіі ў Менску Ўладзімер Румл.
Любоў Лунёва, Менск У сераду ў Менску адбылася вечарына памяці пісьменьніка Сяргея Грахоўскага. На сустрэчы літаратары распавядалі пра тыя выпрабаваньні, якія прыпалі на долю творчай інтэлігенцыі ў сьценах “амэрыканкі”, турмы КДБ ў часе палітычных рэпрэсіяў. Прысутныя памаліліся за ўсіх рэпрэсаваных у часы бальшавіцкага тэрору.
Севярын Квяткоўскі, Менск Прэзэнтацыя новага альбому гурту “Stasi” мусіла адбыцца 14 лістапада ў рэстаране-казіно “Фартуна”. Паводле арганізатара выступу Паўла Кашырына, дырэктара “Фартуны” выклікалі ў адміністрацыю Партызанскага раёну Менску. Прадстаўнік адміністрацыі ў прыватнай размове параіў адмовіцца ад правядзеньня імпрэзы.
Валянціна Аксак, Менск Выдавецтва “Колас” сёньня, у 100-гадовы юбілей усясьветна вядомай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн, распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што неўзабаве пабачыць сьвет першы беларускі пераклад самай знакамітай яе кнігі “Піпі Доўгая-панчоха”. Пераклад са швэдзкай Дзьмітрыя Плакса, каардынатаркай праекту выступіла Аляксандра Макавік, а рэдактарам Юрась Бушлякоў.
Загрузіць яшчэ