Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым матывуецца ліквідацыя Інстытуту літаратуры Акадэміі навук?


Алесь Дашчынскі, Менск Прэзыдыюм Акадэміі Навук прыняў пастанову аб далучэньні Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы да Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа і стварэньні адзінага Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. Чым матывуецца ліквідацыя Інстытуту літаратуры?

Паводле адмысловай пастановы Прэзыдыюму Акадэміі навук, гэтая рэарганізацыя праводзіцца па ўзгадненьні зь міністэрствамі фінансаў і эканомікі, а таксама зь Дзяржаўным камітэтам маёмасьці. Базавым пры гэтым будзе Інстытут мовазнаўства. У бюро Прэзыдыюму бліжэйшым часам пададуць зьмены і дадаткі ў новы Статут навуковай установы.

Намесьнік старшыні Прэзыдыюму Анатоль Лесьніковіч так патлумачыў мэтазгоднасьць аб’яднаньня двух інстытутаў:

“Інстытуты маленькія, суцэльная адміністрацыя. Больш адміністрацыі атрымліваецца ў інстытутах, чым супрацоўнікаў. Мова і літаратура кроўна зьвязаныя. Таму няхай адзін аднаму дапамагаюць. Наадварот, гэта дасьць штуршок для разьвіцьця. Краіна невялікая”.

Карэспандэнт: “Словам, вырашылі зэканоміць на беларускай літаратуры і мове?”

Лесьніковіч: “Навошта зэканоміць?! Цяпер многа аб’ядноўваецца інстытутаў. Вы ўжо ў такім рэчышчы пачынаеце ставіць пытаньні, то давайце спынім размову. Гэта ж ужо канфрантацыйнае пытаньне. Аб’яднаўшы намаганьні, яны толькі дапамогуць разьвіць мову і літаратуру. Гэта асноўная прычына. Разам з гэтым ёсьць і іншыя прычыны”.

Акадэмік Аляксандар Вайтовіч лічыць, што цяпер стала практыкай аб’ядноўваць інстытуты, якія не спалучаюцца адзін з адным:

“Цяперашні Прэзыдыюм Акадэміі навук стаў на шлях паказушных рэфармаваньняў Акадэміі. Замест таго каб гаварыць пра сутнасьць справы, пра накірункі разьвіцьця навукі, пра нейкія ідэі, да прыкладу, пра сучасны стан навукі і ўвядзеньне ў нашую навуку нейкіх сучасных дасягненьняў, робяцца толькі нейкія адміністрацыйныя захады. Навошта, пытаюся, аб’ядналі?

Усё гэта робіцца безь ніякай мэтазгоднасьці. Нават ніхто ня ставіць перад сабой задачу падвесьці нейкую базу пад гэта. Гэта проста паказуха і ўсё”.

Паэт Сяргей Законьнікаў кажа:

“Як бы сёньня ні ставіліся да літаратуры, але гэта адзін з бакоў жыцьцядзейнасьці грамадзтва, які ніколі не павінен падвяргацца нейкай недаацэнцы. Безь літаратуры няма народу.

І тое, што быў выдзелены асобны інстытут літаратуры — гэта абсалютна правамерна і справядліва. Гэта вялікая галіна духоўнага жыцьця. Гэта спэцыфічныя інстытуты, абсалютна розныя праблемы, якія яны вывучаюць.

На мой погляд, гэты крок няправільны. Усё ж мовазнаўства і літаратура — гэта дзьве вельмі важныя галіны нашага духоўнага жыцьця”.

У АН Беларусі ліквідаваны Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы, 23.11.2007 У Акадэміі Навук “скрыжавалі” Купалу і Коласа, 23.11.2007 “Арганічнае зьліцьцё дзьвюх гуманітарных сфэраў нерэальнае”, 9.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG