
Сяргей Навумчык
Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. У 1963 годзе з бацькамі пераехаў у Віцебск. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Публікаваў артыкулы ў абарону архітэктурнай спадчыны Віцебска. У 1988 годзе быў ініцыятарам грамадзкай кампаніі супраць будаўніцтва Віцебскай АЭС, удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе таварыства «Мартыралёг» і Беларускага Народнага Фронту 19 кастрычніка 1988 г. З сакавіка 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, быў каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі ВС 24-25 жніўня 1991 г., на якой была адноўленая Незалежнасьці Беларусі. Аўтар шэрагу законапраектаў. Член Канстытуцыйнай Камісіі, камісіі па пытаньнях СМІ і правах чалавека, камісіі па вывучэньню дзейнасьць службовых асобаў у сувязі зь ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11-12 красавіка 1995 г. супраць ініцыяванага Лукашэнкам т. зв. рэфэрэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сымбаляў гэрбу «Пагоня» і бел-чырвона-белага сьцягу, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Быў адным з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага Гельсынскага камітэту. У жніўні 1996 г. атрымаў палітычны прытулак у ЗША. З 1999 — супрацоўнік Радыё Свабода. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча за кнігу «Сем гадоў Адраджэньня, альбо Фрагмэнты найноўшай гісторыі (1988-1995)».
Аўтар Сяргей Навумчык
-
09:00, 03 красавік 2021
Страйк, якога ніхто не чакаў. 10 фактаў пра выступ рабочых у красавіку 1991-га
-
12:32, 30 сакавік 2021
Чаму Пуцін не падтрымае Бабарыку
-
12:24, 26 сакавік 2021
Галоўны вынік Дня Волі
-
13:44, 25 сакавік 2021
Быкаў цаніў у БНР надзею
-
10:33, 22 сакавік 2021
Адамовіч, Быкаў і Барадулін былі за бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоню
-
15:15, 18 сакавік 2021
«Залатая рыбка» Герасіменя зрабілася «першай ластаўкай»
-
22:06, 02 сакавік 2021
«Ліст 28-мі» альбо як Гарбачоў беларускую мову ратаваў
-
08:00, 02 сакавік 2021
Чалавек, які не хацеў крыві. Гарбачову — 90
-
18:08, 15 люты 2021
Інтэлектуал і стваральнік сувэрэннай Беларусі. Памяці Лявона Дзейкі
-
20:30, 11 люты 2021
«Паміраць за Расею» могуць зрабіць абавязкам
-
14:29, 02 люты 2021
Лукашэнка на рэфэрэндуме пра сымбалі: камуністам — правадыр, а Крамлю — халоп
-
12:51, 30 студзень 2021
Як змахлявалі на рэфэрэндуме пра «чырвона-зялёную» сымболіку
-
12:49, 26 студзень 2021
Колькасьцю палітвязьняў Лукашэнка абагнаў Брэжнева
-
17:50, 17 сьнежань 2020
У чым Лукашэнка абышоў Сталіна
-
18:23, 09 сьнежань 2020
Вячаслаў Кебіч: жыцьцё і сьмерць «белавескага зубра»
-
12:09, 06 красавік 2012
Як самалёт Лукашэнкі не пусьцілі ў Расею