Дырэктарка польскага беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы падчас сустрэчы ў Горадні заявіла, што «Белсат» будзе жыць, сытуацыя з фінансаваньнем на гэты момант унармавалася.
Свабода трапіла на тэрыторыю часткі, у якой служыў Аляксандр Коржыч, у дзень, калі салдатаў наведваюць родныя і сябры.
Гэтых мам дзеці не адарвалі ад працы, а натхнілі на яе. Паміж гурткамі па гітары, калыханкамі і дапамогай з урокамі яны пасьпяваюць рэалізаваць ідэі, якія ім падказалі ўласныя дзеці.
Асноўная вэрсія сьледзтва ў справе 10-гадовага Максіма Мархалюка, які 12 дзён таму зьнік зь вёскі Новы Двор на ўскрайку Белавескай пушчы, — што дзіця па-ранейшаму ў лесе.
14–15 верасьня ў Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадруку». У межах Кангрэсу адбудзецца сьвяткаваньне 95-годзьдзя заснаваньня Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
ЖРЭА Савецкага раёну падаў у суд на кіраўніка «Офісу па правах людзей з інваліднасьцю» Сяргея Драздоўскага. Яго хочуць выселіць з пакою ў інтэрнаце, дзе ён жыве з 1998 году. Ужо больш за год Драздоўскі сам судзіцца з уладамі, даводзячы, што яны парушаюць заканадаўства.
Экспарт беларускага цэмэнту ва Ўкраіну павялічыўся ў 173 разы. Чыгуначнага транспарту — у 35 разоў. І ўсё гэта толькі за апошнія месяцы. Як Беларусь уладкоўваецца на ўкраінскім рынку і чаму гэта выгадна Ўкраіне, тлумачыць палітычны аглядальнік Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч.
3 ліпеня ў афіцыйны Дзень Незалежнасьці Мікола Статкевіч заклікаў выйсьці на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць пратэст, у тым ліку супраць сумесных вайсковых вучэньняў з Расеяй «Захад-2017».
Свабода пагутарыла з прадпрымальнікам Віктарам Марозам — адным з апошніх, хто быў вызвалены па справе «Белага легіёну» 30 чэрвеня. Агулам за кратамі — спачатку ў СІЗА КДБ, а потым у СІЗА № 1 МУС — ён прабыў 102 дні.
29 чэрвеня з «Валадаркі», дзе па абедзе яшчэ заставалася 7 фігурантаў справы, аднаго за адным вызвалілі 5 чалавек. Гэта Іван Кавальчук, Андрэй Комлік-Ямацін, Андрэй Дундукоў, Дзьмітры Новік, і апошнім выйшаў на волю Аляксей Абрамаў.
28 чэрвеня зь СІЗА № 1 вызвалілі чатырох затрыманых па справе «Белага легіёну» — Уладзімера Румянцава, Цімура Пашкевіча, Алеся Яўдаху, Віктара Данілава.
Надыходзіць час Ракаў. Як рыхтавацца? На што спадзявацца і куды, у якой рацэ ці пад які корч схавацца? Беларусы робяць свае прагнозы і складаюць гараскоп надзеяў на гэты год.
Ва ўсёй Беларусі ветракоў столькі, колькі ў Нямеччыне на 5 квадратных кілямэтрах
У Цэнтры гарадзкога жыцьця ў Горадні адбылася сустрэча з Лары Каброўскім (Larry Kobrovsky) з Чарльстана ў Паўднёвай Караліне (ЗША). Ён юрыст, у сваім горадзе ўзначальвае аддзяленьне Рэспубліканскай партыі.
У Пакроўскім катэдральным саборы ў Горадні дзесяць незвычайных абразоў. На іх — сцэны забойстваў прадстаўнікамі савецкай улады праваслаўных сьвятароў.
«Цяжкія падлеткі ва ўсім сьвеце вельмі псыхалягічна падобныя паміж сабой. Усе яны нібыта апынуліся ў „кайданах“ сындрому пакінутага чалавека, жывуць у стане трывогі, паступова становяцца замкнёнымі, падазронымі. Перажываньні адбіваюцца на твары: найчасьцей у іх вельмі сумныя вочы».
Папулярны польскі партал onet.pl апублікаваў гісторыю былога гарадзенскага міліцыянта, які ў 2013 годзе ўцёк у Польшчу. Беларусь дамагаецца яго экстрадыцыі. Дзьмітры Коўш сьцьвярджае, што ў Беларусі яго могуць абвінаваціць у шпіянажы і расстраляць.
Увечары 5 траўня віцебскага праваабаронцу Паўла Левінава затрымалі і даставілі ў ізалятар адбываць 15 сутак арышту.
У Віцебску прайшоў чарговы «Кірмаш праектаў» — адмысловая публічная прэзэнтацыя культурніцкіх ідэй, прапанаваных аўтарамі і творчымі групамі віцяблянаў.
Загрузіць яшчэ