Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці пакет Эўразьвязу, галадоўка Лосікаў, зацьверджаньне амбасадаркі ЗША. Найважнейшае за 16 сьнежня


Менск, сьнежань 2020 г.
Менск, сьнежань 2020 г.

Найважнейшыя падзеі 16 сьнежня.

Амбасадары краінаў Эўразьвязу сёньня ўхвалілі трэці пакет санкцыяў адносна Беларусі.

Жонка палітвязьня Ігара Лосіка Дар’я расказала пра першы дзень галадоўкі ў падтрымку мужа, якога цяпер трымаюць у турме ў Жодзіне.

У Эўрапарлямэнце 16 сьнежня лідэрам беларускай апазыцыі ўручылі прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» за 2020 год.

Суд Хойніцкага раёну прысудзіў 1 год у калёніі інваліду 2-й групы ў сувязі з анкалягічным захворваньнем Аляксею Раманаву за «абразу прэзыдэнта».

Царква Хрысьціян поўнага Эвангельля «Новае жыцьцё» ў Менску атрымала судовае прадпісаньне вызваліць будынак да канца гэтага году.

Джулі Фішэр стане першым амэрыканскім амбасадарам у Беларусі з 2008 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG