Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод «чэмпіёнаў» несвабоды. Беларусь у рэйтынгах 2020 году


На акцыі пратэсту ў Менску, 27 верасьня 2020
На акцыі пратэсту ў Менску, 27 верасьня 2020

У канцы году мы сабралі 15 рэйтынгаў становішча ў 15 дзяржавах — былых рэспубліках Савецкага Саюзу

У гэтых рэйтынгах дасьледныя цэнтры далі ацэнкі самых розных аспэктаў жыцьця гэтых краінаў — ад свабоды слова і дзеяздольнасьці дзяржаваў да моцы нацыянальных пашпартоў і коштаў жыцьця.

Прапануем вам агляд асноўных тэндэнцыяў, якія выяўляе параўнаньне рэйтынгаў.

Паводле ўсіх індэксаў, якія вымяраюць ступень дэмакратыі, узровень грамадзянскіх і палітычных свабодаў, Беларусь — сярод найгоршых.

Паводле Індэксу дэмакратыі горшае за Беларусь становішча толькі ў Таджыкістане, Туркмэністане і Ўзбэкістане.

Са свабодай друку ў Беларусі справы таксама кепскія. Яна ў ёй — на ўзроўні Казахстану і Ўзбэкістану, а горш, чым у Беларусі, са свабодай слова толькі ў Азэрбайджане і тых жа Туркмэністане і Таджыкістане.

У Індэксе свабоды Беларусь — нароўні з Расеяй, апярэджваючы Туркмэністан, Таджыкістан, Азэрбайджан.

Гэтыя паказьнікі — сведчаньне таго, што з грамадзянскай і палітычнай свабодай у Беларусі кепска. Аднак варта адзначыць, што прыкладна такім жа ў сэнсе параўнаньняў становішча было і ў папярэднія гады, калі Беларусь яшчэ ня ведала жахаў масавых катаваньняў на Акрэсьціна.

Аднак рэйтынгі паказваюць, што ёсьць краіны, дзе становішча з дэмакратыяй і правамі чалавека яшчэ горшае, чым ў Беларусі.

Але паводле іншых парамэтраў сытуацыя ў Беларусі не выглядае такой ужо кепскай.

У рэйтынгу ўмоваў вядзеньня бізнэсу, складзенага Ўсясьветным банкам, паказьнік Беларусі — нароўні з паказьнікамі Армэніі і Малдовы і лепш за паказьнік Украіны.

Індэкс эканамічнай свабоды адносіць Беларусь да краінаў часткова свабодных, яна ў гэтым індэксе прыблізна на такім жа ўзроўні, як Малдова і Расея і мае лепшы паказьнік, чым Украіна.

У індэксе ўспрыняцьця карупцыі Беларусь — сярод чэмпіёнаў у добрым сэнсе, паводле ацэнак насельніцтва сытуацыя лепшая, чым у Беларусі, толькі ў краінах Балтыі і ў Грузіі.

Паводле індэксу законнасьці і парадку Беларусь — прыкладна на адным узроўні з такімі рознымі краінамі, як Казахстан, Кіргізстан, Літва, Латвія, Малдова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG