Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін праводзіць прэс-канфэрэнцыю «з элемэнтамі прамой лініі»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 17 сьнежня праводзіць традыцыйную прэс-канфэрэнцыю, на якой падводзяцца вынікі году.

З прычыны абмежаваньняў у сувязі з каранавіруснай інфэкцыяй прэс-канфэрэнцыя праходзіць у незвычайным фармаце. Пуцін знаходзіцца ў сваёй рэзыдэнцыі ў Нова-Агарове. Там таксама знаходзяцца журналісты крамлёўскага пулу. Іншыя журналісты могуць задаваць пытаньні па відэасувязі.

Згодна з разьмешчанай на сайце Крамля інфармацыяй, акрэдытацыю атрымалі 774 журналісты. Гэта амаль у 2,5 разы менш, чым годам раней, калі на мерапрыемства акрэдытаваліся рэкордныя 1895 чалавек.

Прэс-канфэрэнцыя, як сказаў сам Пуцін, праходзіць з элемэнтамі «прамой лініі», гэта значыць будуць задавацца пытаньні, якія, як сьцьвярджаецца, былі накіраваны непасрэдна грамадзянамі. «Прамая лінія» праз эпідэмію сёлета не праводзілася.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG