26 кастрычінка Аляксей Карымаў абвясьціў, што далучыўся да народнага страйку, і ня выйшаў на працу. На наступны дзень яго выклікала дырэктарка і паведаміла, што ён звольнены.
У Горацкім раённым судзе паведамілі, што герояў відэазвароту прызналі вінаватымі ў парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Натальля Суслава ўдзельнічала ў акцыях пратэсту, якія праходзілі ўвосень у Гомлі
Па дзяржаўных прадпрыемствах і арганізацыях прафсаюзы разаслалі плянаваныя «папраўкі ў Канстытуцыю». Мэта рассылкі — каб працоўныя калектывы азнаёміліся зь імі і «ўхвалілі».
Зьявіўся загад аб звальненьні 12 чалавек на «Азоце». Аднаму работніку далі 30 сутак арышту. Зьмены ў некаторых цэхах пераймаць няма каму — на дапамогу прыходзіць начальства, стажоры і тыя, хто не страйкуе.
Кіраўніцтва шпіталя запэўніла, што звальняць за палітычныя перакананьні нікога ня будзе
Гісторыку Алесю Краўцэвічу з Горадні 28 кастрычніка прысудзілі 270 рублёў штрафу. Ён выйшаў з ізалятара на волю і расказаў, як адседзеў трое сутак.
Трох работнікаў Менскага заводу колавых цягачоў звольнілі за ўдзел у страйку — Дзьмітрыя Кананка, Аляксандра Лаўрыновіча і Віктара Чайкоўскага. Свабода пагутарыла са звольненымі страйкоўцамі.
Тры дні ён правёў у ізалятары.
На гэтыя няпростыя часы некаторыя людзі рэагуюць так — перасталі чытаць навіны і сачыць за падзеямі ў краіне
Адміністрацыя «стараецца зрабіць выгляд, што нічога не адбываецца і заняткі праводзяцца ў штатным рэжыме»
Адлічаныя два студэнты 5 курсу і адзін студэнт 3 курсу. Афіцыйная прычына — «неаднаразовыя парушэньні».
Урача-нэйрахіруга зь Берасьця Сяргея Гетманюка выпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня без складаньня пратаколу. Яго затрымалі 25 кастрычніка.
Частка азотаўцаў далучылася да страйку 27 кастрычніка. Прынамсі аднаго страйкоўца затрымалі.
Ужо 37 выкладчыкаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі далучыліся да страйку.
З 26 кастрычніка, пасьля невыкананьня Лукашэнкам ультыматуму, Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў да страйку. Разьбіраемся, як страйк можа нашкодзіць эканоміцы.
Сёлетнюю праваабарончую прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава прысудзілі беларускай апазыцыі, прадстаўленай Каардынацыйнаю радаю.
На 29 кастрычніка прызначаная вечарына ў Курапатах, якая штогод ладзіцца ў памяць пра больш як сто расстраляных беларускіх літаратараў і грамадзкіх дзеячоў.
Акторка Алена Гіронак расказала пра сваё жорсткае затрыманьне. Яе білі па галаве, прымушалі ісьці па чалавеку, праводзілі ідэалягічныя гутаркі. Склалі пратакол і позна ўначы адпусьцілі.
26 кастрычніка ў Гомлі пяць супрацоўнікаў МТС выйшлі да свайго офіса зь бел-чырвона-белымі аркушамі. Іх затрымала міліцыя. Ноч яны правялі ў ІЧУ.
Загрузіць яшчэ