За восем месяцаў 2020 году экспарт зь Беларусі ў іншыя краіны зьнізіўся на 16% у параўнаньні зь мінулым годам.
У Менску і іншых гарадах Беларусі міліцыя разганяе калёны і затрымлівае пратэстоўцаў, якія ў сваіх мікрараёнах выйшлі на маршы супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.
Падзеі 30 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Праз два тыдні вытворча-аграрнае аб’яднаньне «Масандра» — найбуйнейшае вінаробнае прадпрыемства Крыму — пяройдзе ў прыватныя рукі. Улады анэксаванага Расеяй паўвострава вырашылі яго прыватызаваць: у дзяржавы нібыта няма сродкаў на ўтрыманьне i разьвіцьцё прадпрыемства.
Ляўрэаткай сёлетняй расейскай прэміі імя Андрэя Белага стала пісьменьніца Таня Скарынкіна за кнігу вершаў «И все побросали ножи».
Сілавікі працягваюць затрымліваць журналістаў, якія выконваюць свае абавязкі на акцыях пратэсту.
У Менску затрымалі журналістку выданьня «Новы Час» Яну Трусілу. Людзі паведамілі ў рэдакцыю, што бачылі затрыманьне нейкай журналісткі.
У Менску шаснаццатую нядзелю запар прайшлі акцыі пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі. У розных раёнах сталіцы адбыліся дзясяткі «маршаў суседзяў», у самых буйных зь іх удзельнічала па некалькі тысяч чалавек.
Гарадзенцы зьбіраліся невялікімі групамі па мікрараёнах у нядзелю 29 лістапада. Іх затрымлівалі.
Маці хлопца кажа, што праз графіці месячнай даўнасьці карэліцкая міліцыя правяла тры ператрусы.
Інцыдэнт адбыўся ў Партызанскім раёне Менску.
Пасол Сэрбіі ў Чарнагорыі Ўладзімір Божавіч назваў «вызваленьнем» рашэньне ўладаў Чарнагорыі аб аб’яднаньні з Сэрбіяй, прынятае ў 1918 годзе.
«Магчымасьці расейскага бізнэсу будуць такімі, што тут нічога беларускага не застанецца». Эканаміст — пра новыя эўрапейскія санкцыі.
Свабода на ўмовах ананімнасьці пагаварыла з прафэсарам-нарколягам і практыкуючым лекарам, якія катэгарычна абвяргаюць, быццам Раман Бандарэнка быў п’яны.
Гамельчука асудзілі на два 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу паводле артыкула «злоснае хуліганства» за тое, што ён падчас акцыі пратэсту замяніў на плошчы Леніна чырвона-зялёны сьцяг на бел-чырвона-белы.
З гвалтам і зьдзекамі сутыкнуліся ў жнівеньскія дні жыхары Гомля. Сьледчы камітэт дагэтуль «праводзіў праверкі». Цяпер даў адказы, што «праверка прыпыненая да правядзеньня экспэртызы».
Гарадзенкі Алена Ханіна і Ўладыслава Калесьнікава выходзяць на мірныя акцыя пратэсту ад 9 жніўня. Яны кажуць, што іх выводзіць на вуліцу страх і прага справядлівасьці.
Журналіст адбываў 15-суткавы арышт на Акрэсьціна і пасьля ў Баранавічах. Яго сустрэла сям’я.
Журналіст Ігар Карней, які сёньня выйшаў з жодзінскага ізалятара пасьля 10-суткавага арышту, расказаў, што за краты трапляюць і прыхільнікі Лукашэнкі.
«Білі, скакалі па галаве, абражалі і сьмяяліся»
Загрузіць яшчэ