Аліну Скрабунову мясцовыя суды прызнавалі вінаватай у тым, што яна без акрэдытацыі рабіла матэрыялы для тэлеканалу «Белсат», чым парушыла заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.
Тацяна і Святаслаў разам больш за 5 гадоў. Аднак 22 сьнежня пара нечакана разлучылася — Святаслава затрымалі за падзеі ў Берасьці 10 жніўня. Сёньня хлопец знаходзіцца ў СІЗА-7.
Сілавікі затрымалі Яна Романа проста на вуліцы. Пасьля ператрусу ў кватэры і допыту яго адпусьцілі.
У Менску спрабуюць зарэгістраваць прарасейскую партыю «Саюз». Старшынём партыі зьбіраецца быць Сяргей Лушч. Вось што пра яго вядома.
Разгляд справы пройдзе ў Берасьці. Родныя абвінавачаных гавораць, што пінскія судзьдзі адмовіліся весьці працэс.
Судзьдзя Васіль Бягун пакінуў у сіле адно з рашэньняў аб 15-дзённым арышце. Усяго жыхарку Гомлю судзілі сем разоў, і кожны раз ёй давалі 15 сутак.
17 сакавіка 1991 году прайшоў рэфэрэндум пра захаваньне СССР. Цягам дзесяцігодзьдзяў гэты рэфэрэндум быў і застаецца аргумэнтам праціўнікаў незалежнасьці Беларусі і апалягетаў аднаўленьня СССР. На вынікі рэфэрэндуму СССР часта спасылаецца і Аляксандар Лукашэнка.
«У гэтыя цяжкія страшныя часы беларусам не хапае шоў і забавы. Мы ім гэта даём», — кажа блогер і адзін з аўтараў дуэту «Красная Зелень» Андрэй Павук. Пасьля выбараў ён пераехаў у Вільню, пазнаёміўся з опэрнай сьпявачкай Маргарытай Ляўчук, і ўдваіх яны цяпер «ірвуць інтэрнэт».
Улады хочуць «максымальна выкарыстаць досьвед Кітаю ў пабудове лічбавага грамадзтва» і стварыць адзіны орган дзяржаўнага рэгуляваньня сфэры інфармацыйных тэхналёгій, паведаміла прэсавая служба Лукашэнкі.
З дня прэзыдэнцкіх выбараў мінула больш за паўгода. Паводле як праўладных, так і незалежных экспэртаў, Аляксандар Лукашэнка не зьбіраецца аддаваць уладу і рознымі спосабамі спрабуе ўтрымаць свой рэйтынг.
Сяргей Гапон працуе на сусьветна вядомае агенцтва «Франс Прэс» (AFP) і стала жыве ў невялікім Крэве на Горадзеншчыне ўжо паўтара года.
Інвалід 2-й групы Ўладзімер Гундар — адзін з 13 фігурантаў «тэрарыстычнай групоўкі» Мікалая Аўтуховіча, як іх назвалі ўлады Беларусі.
Сьпевака затрымалі 6 студзеня, у яго знайшлі 0,4 г гашышу, у ходзе асабовага вобшуку выявілі яшчэ 0,03 г амфэтаміну, паведаміў Сьледчы камітэт.
За год у Беларусі стала на 383 лекараў-спэцыялістаў менш.
Скасаваны і фэст сучаснага мастацтва Moving Art Festival, грошы за квіткі вяртаюць. Прычыны нядопуску ў памяшканьне невядомыя.
Ён расказвае, чым цяпер рызыкуе рэдакцыя, чаму яму асабіста больш не цікавы спорт і што будзе з краінай далей.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прынялі супольную заяву, у якой патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызваленьня з-пад варты Юліі Бодак і Ігара Банцэра і спыненьня крымінальнага перасьледу ў дачыненьні да іх.
45,5% беларусаў жывуць менш як на 193 даляры ў месяц. Гэта лічбы афіцыйнай статыстыкі.
У Цэнтральным раённым судзе Менску падышоў да завяршэньня працэс над менскім архітэктарам Вадзімам Дзьмітранком. Яго затрымалі 15 лістапада паблізу «Плошчы перамен» з заплечнікам, у якім нібыта знайшлі самаробны дручок, рагатку, дымавыя шашкі і пэтарды.
Зь дзіцячай тэлепраграмы «Калыханка» звольнілі актораў Алену Гіронак, Сяргея Жбанкова, Эмілію Пранскуце і Вераніку Пляшкевіч. Зь імі не працягнулі кантракты.
Загрузіць яшчэ