Пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё», што на вуліцы Кавалёва, 72, узялі пад ахову супрацоўнікі міліцыі. У будынак дазволена ўваходзіць толькі прадстаўнікам ЖРЭА.
Экскурсавод і вядучы навуковы супрацоўнік літаратурнага музэя Янкі Купалы Павал Каралёў знайшоў у парку Марата Казея залаты скарб. Яго складалі 24 манэты часоў Мікалая ІІ, ланцужок, пярсьцёнак і зубная каронка.
Два дні таму Анісія Казьлюк вызвалілася з Жодзінскага ізалятара, дзе адбыла 13 дзён, а да таго 7 дзён правяла на Акрэсьціна.
На Магілёўскай ратушы тыдзень як стаў гадзіньнік, бо некаму завесьці. З Музэю гісторыі Магілёва, які месьціцца ў ёй, на знак пратэсту супраць звальненьня дырэктара Аляксея Бацюкова сышоў 56-гадовы дазорца гадзіньніка Генадзь Галоўчык.
Лекараў Пінскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Юлію і Вячаслава звольнілі пасьля ўдзелу ў нацыянальным страйку 26 кастрычніка 2020 году. З прычыны ціску праваахоўных органаў яны пакінулі краіну. Сямейная пара расказала Свабодзе, як зьмянілася іх жыцьцё пасьля пачатку выбарчай кампаніі.
Аўтары праекту Freedom Belarus абяцаюць вырашыць праблемы «неразумнай цэнзуры» і «бясконцых забаронаў» на адлюстраваньне «беларускай рэчаіснасьці» ў мастацтве.
За бел-чырвона-белыя жалюзі ў прыватным доме пад Менскам шматдзетную сям’ю Сяргея і Сьвятланы Мельянцоў хацелі паставіць на ўлік як сацыяльна праблемную. Правялі цэлае сацыяльнае расьсьледаваньне, бацькоў выклікалі на Раду прафіляктыкі. Аказалася, падстаў для пастаноўкі на ўлік няма.
«Кармленьне галубоў» на цэнтральнай плошчы спынілася яшчэ ў чэрвені 2020-га. Блогеры Пятрухін і Кабанаў за кратамі.
Гэтыя людзі амаль усё жыцьцё падтрымлівалі Лукашэнку. Яны расказваюць, чаму рабілі такі выбар і як зьмяніліся іх думкі пасьля леташніх падзей.
22 лютага судзьдзя Дзьмітры Дэбой вынес прысуд у крымінальнай справе за «масавыя беспарадкі». 16-гадовы Мікіта Залатароў пакараны 5 гадамі выхаваўчай калёніі.
Людміла* (імя зьмянілі на просьбу гераіні) працавала ў Дзяржаўным камітэце маёмасьці больш за 10 гадоў. Заўваг да ейнай працы не было. Нядаўна кіраўнік прапанаваў ёй звольніцца.
Мы сабралі музычныя кампазыцыі, якія выйшлі 21 лютага да Дня роднай мовы.
Чытачы Свабоды даслалі копію дакумэнту, зь якога вынікае, што на прадпрыемстве «Гомельхлебпрам» няма мукі.
У Дзень роднай мовы і круглы год вам даступныя папулярныя кнігі зь Бібліятэкі Свабода пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа.
Гутарка з паэткай Настай Кудасавай, якая на мінулым тыдні стала ляўрэаткай літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова. Размаўляем пра свабоду творчасьці і свабоду жыцьця, пра новую кнігу і пра новую паэтычную мову, народжаную рэвалюцыяй.
12 чалавек у камэры на чатырох, 20 сутак без матрасаў і коўдраў на мэталічных шконках, безь перадач і душа. Два дні «палітычныя» прымусова слухалі трансьляцыю Ўсебеларускага народнага сходу.
Пасьля 6,5 года зьняволеньня выйшаў на волю праваабаронца і палітвязень Міхаіл Жамчужны. Яго вызвалілі з Горацкай папраўчай калёніі № 19, дзе ён адбываў пакараньне апошнія тры з паловай гады.
Дата суду па справе адміністратара тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу» і кансультанта Радыё Свабода па-ранейшаму невядомая.
У судзе Кастрычніцкага раёну Горадні вынесьлі рашэньне па справе 13 звольненых супрацоўнікаў «Гродна Азоту». Суд вырашыў нікога не аднаўляць на працы.
Людміла Казак спадзяецца, што Калесьнікава без абароны не застанецца: адзін адвакат ужо ёсьць. А калі адхіляць усіх, Марыя мае намер абараняць сябе сама. «І гэта нікому не спадабаецца, мяне тады ніхто ня спыніць», — працытавала Казак Калесьнікаву.
Загрузіць яшчэ